Машына хуткай дапамогі

Пенсіянер на "Жыгулях" ўрэзаўся ў калону НАТА ў Латвіі

12
(абноўлена 16:24 25.04.2016)
Кіроўца легкавушкі ў выніку ДТЗ у цяжкім стане шпіталізаваны, вайсковец за рулём грузавіка атрымаў ўдары, а яго пасажыра пасля аказання меддапамогі адпусцілі з лякарні.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Расследаванне распачата па факце сутыкнення аўтамабіля ВАЗ і армейскага грузавіка НАТА, які перавозіў зенітную ўстаноўку, паведамляе Sputnik Латвія са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Паводле інфармацыі агенцтва, ДТЗ адбылося на Талінскай шашы каля горада Адажы. Легкавік на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў грузавік Scania, які ехаў у складзе калоны аўтамабіляў НАТА.

"У выніку ДТЗ цяжкія траўмы атрымаў кіроўца "Жыгулёў", а таксама двое ваеннаслужачых", — адзначыў прадстаўнік мясцовай паліцыі.

Ён дадаў, што кіроўца "Жыгулёў" 1933 года шпіталізаваны ў цяжкім стане, кіроўца Scania атрымаў ўдары і гаспіталізаваны ў, а пасажыр грузавога аўтамабіля пасля аказання меддапамогі быў адпушчаны.

12
Тэги:
Ваенная тэхніка, Аўтамабілі, Дарожна-транспартнае здарэнне, НАТА, Латвія

Здарэнні