Агонь. Архіўнае фота

Вядучы інжынер фізфака БДУ учадзеў і памёр

23
Цела супрацоўніка універсітэта было знойдзена ў доме ў Салігорскім раёне, верагодна, мужчына рана закрыў засаўку коміна печы і ўчадзеў.

МІНСК, 6 мая — Sputnik. Вядучы інжынер кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта смяротна атруціўся ўгарным газам, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Няшчасны выпадак адбыўся ў чацвер, 5 мая, у Салігорскім раёне ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада. Паведамленне аб выяўленні цела 55-гадовага мужчыны паступіла раніцай.

"Як мяркуецца, прычына гібелі — атручэнне чадам праз заўчаснае закрыццё засаўкі коміна печы", — удакладнілі ў МНС.

Апошні выпадак атручвання чадным газам быў зафіксаваны ў пачатку траўня: праз заўчасна закрытую засланку ў печы пацярпелі маці і дачка ў Магілёўскай вобласці.

23
Каментары