Затрыманыя беларускія грамадзяне

Траіх кантрабандыстаў-беларусаў затрымалі ў Літве

21
(абноўлена 11:09 22.06.2016)
Беларусы спрабавалі перанесці праз мяжу 6 тысяч пачкаў цыгарэт, цяпер яны ўзятыя пад варту.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Літоўскія памежнікі затрымалі на тэрыторыі Літвы траіх грамадзян Беларусі, якія пешшу незаконна перасеклі мяжу з кантрабандным грузам цыгарэт, паведаміла ў аўторак Дзяржаўная памежная служба Літвы.

Кантрабандыстаў памежнікі выявілі ў некалькіх кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы ў Швенчэскім раёне.

"Была знойдзена сцежка, што вяла з Беларусі ў Літву. Памежнікі са службовым сабакам прайшлі па ёй каля кіламетра да бліжэйшай вёскі і ўбачылі парушальнікаў", — сказалі ў службе.

Там таксама паведамілі, што кантрабандысты паспрабавалі схавацца, у сувязі з чым памежнікі былі вымушаныя зрабіць шэсць папераджальных стрэлаў з табельнай зброі. Паведамляецца, што арыштаваныя — грамадзяне Беларусі 29, 30 і 47 гадоў —  неслі 12 упаковак з 6 тысячамі пачкаў цыгарэт "Фэст", "Фэст 7", "NZ Gold Super Slim" і "Мінск".

Паводле дадзеных дзяржслужбы, пра інцыдэнт былі апавешчаны супрацоўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Па факце незаконнага перасячэння мяжы ў дачыненні да беларускіх грамадзян распачата расследаванне, кантрабандысты ўзятыя пад варту.

21
Тэги:
Кантрабанда, Арышт і затрыманне, Дзяржаўная памежная служба Літвы, Літва
Каментары