Рыбалоўная сетка

Браканьер самлеў, даведаўшыся суму штрафу

19
(абноўлена 15:10 15.07.2016)
Двое жыхароў Баранавічаў за 32 рыбіны заплацяць 2,9 тысячы рублёў – у такую суму ацэнена ўчыненая шкода прыродзе і штраф за браканьерства.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету былі вымушаныя ратаваць браканьера — яму стала дрэнна пасля таго, як агучылі суму штрафу за незаконны набытак, паведаміла баранавіцкае выданне Intex-Press.

Дваіх жыхароў Баранавічаў затрымалі напярэдадні на торфакар'еры каля пасёлка Новы.

Паводле дадзеных Баранавіцкай міжраённай інспекцыі, мужчын заспелі ўначы, калі яны даставалі расстаўленыя на вадаёме сеткі. Ва ўлове інспектары налічылі 32 рыбіны — ліні, карасі, чырвонапёркі, гуцёркі і акуні.

Па інфармацыі выдання, калі інспектары агучылі браканьерам сумы штрафаў, аднаму з мужчын стала кепска і яму давялося аказваць першую медыцынскую дапамогу.

У інспекцыі ўдакладнілі, што ўсяго за браканьерства мужчыны могуць заплаціць 2,9 тысячы дэнамінаваных рублёў — 1,9 тысячы кампенсацыі шкоды, учыненай навакольнаму асяроддзю і тысячу штрафу.

19
Тэги:
Браканьерства, ахова навакольнага асяроддзя, Баранавічы, Беларусь
Каментары