Вуж

Мінчанін знайшоў у салоне свайго Volkswagen змяю

25
Мужчына сам не адважыўся лавіць вужа ў машыне і патэлефанаваў у МНС.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Жыхар Мінска быў вымушаны выклікаць ратавальнікаў, каб яны дасталі з салона яго легкавога аўтамабіля змяю, паведамілі Sputnik у Мінскім гарадскім УМНС.

Званок у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення паступіў 24 ліпеня ўвечары — кіроўца распавёў, што ў салон яго машыны запаўзла змея.

"Работнікі МНС, якія аператыўна прыбылі на месца выкліку на вуліцу Ежы Гедройца, пры дапамозе адмысловага абсталявання дасталі вужа з легкавога аўтамабіля Volkswagen Golf", — сказалі ў МНС.

На мінулым тыдні быў падобны выклік у сталічных ратавальнікаў: ім давялося лавіць у прыбіральні кватэры змяю, якая ўцякла з тэрарыума.

25
Тэги:
Жывёльны свет, Мінскае гарадское УМНС, Мінск, Беларусь
Каментары