Возера Нарач. Архіўнае фота

Кітайцы перакуліліся на яхце на возеры Нарач

33
(абноўлена 11:59 29.07.2016)
Турысты ўвечары каталіся на яхце па возеры, у адзін момант судна перакулілася, прычыны таго, што здарылася, высвятляюцца.

МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Дзевяць чалавек перакуліліся на паруснай яхце падчас прагулкі па возеры Нарач, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Інцыдэнт адбыўся каля 21:00 у чацвер. Група турыстаў каталася на яхце "Танга-спорт 780" па возеры, і ў адзін момант ветразнае судна перакулілася.

"Работнікамі ТРВАД (Таварыства ратавання на вадзе) выратаваны дзевяць чалавек", — распавялі ў МНС.

На шчасце, ніхто не пацярпеў. СМІ паведамілі, што сярод турыстаў былі шэсць грамадзян Кітая.

33
Тэги:
Здарэнні на вадзе, МНС Беларусі, Мінская вобласць, Беларусь
Каментары