Заручаныя

Сэрцаедка-прысушка: "нявеста" са Століна падманула шэсць жаніхоў

10
За чатыры гады дзяўчына змагла выцаганіць у мужчын на розныя патрэбы больш за 12 тысяч долараў.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 27-гадовай дзяўчыны, якая абвінавачваецца ў асабліва буйным махлярстве.

Дзяўчына "варочала" ад снежня 2011 года па снежань 2015 года. За гэты тэрмін ад сваіх "жаніхоў" яна змагла атрымаць больш за 12 тысяч долараў ЗША. Кожнаму з іх яна абяцала ўзяць шлюб.

"Падчас стасункаў праз інтэрнэт і тэлефон яна паведамляла ілжывыя звесткі пра сябе: "нявеста" выдавала сябе за іншую асобу, прысвоіўшы фатаграфію незнаёмай ёй дзяўчыны прывабнай знешнасці. Таксама яна замоўчвала тое, што замужам і мае траіх малалетніх дзяцей", — паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Падазраваная пераконвала мужчын перадаваць ёй грошы і іншую маёмасць для "пераадолення жыццёвых цяжкасцяў". Пры гэтым яна асабіста не бачылася ні з адным з пацярпелых. З адным жанчына прызначала сустрэчу восем разоў на аўтавакзале ў Лідзе, але так і не з'явілася.

Вылічыць сэрцаедку дапамаглі яе гора-жаніхі: адзін з іх узяў раздрукоўку тэлефонных званкоў з сім-карты, якую ён падарыў жанчыне. Тады ён патэлефанаваў самаму частаму абаненту і даведаўся, што той адначасова таксама "дапамагаў" ёй, а абодвум яна называлася рознымі імёнамі. Мужчыны разам паехалі ў Столін і напісалі заяву ў міліцыю.

Следчыя вывучылі грашовыя пералічэнні ад пацярпелых, у тым ліку на банкаўскую карту, якая знаходзілася ў карыстанні абвінавачанай і якая належыць яе мужу. Прааналізавалі таксама ўсе тэлефонныя злучэнні, смс-паведамленні і інтэрнэт-перапіскі падследнай. Дадаткова былі ўсталяваныя яшчэ чацвёра пацярпелых. Крымінальная справа ўжо накіравана ў суд.

10
Тэги:
Праваахоўчыя органы, Расследаванне злачынстваў, УСК па Брэсцкай вобласці, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь
Павел Севярынец на акцыі ў Мінску

Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін следства яшчэ на два месяцы

5
(абноўлена 10:21 21.10.2020)
Апазіцыйны палітык быў затрыманы 7 чэрвеня, яму прысуджана 75 сутак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, супраць Севярынца ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Масавыя беспарадкі".

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Тэрмін следства па крымінальнай справе супраць беларускага апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца падоўжаны яшчэ на 2 месяцы - да 20 снежня. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Севярынец.

"Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін следства яшчэ на 2 месяцы да 20 снежня", - напісала яна на асабістай старонцы ў Facebook.

Адвакату пра падаўжэнне следства не паведамілі, дадала жонка палітыка. "Паша напісаў у лісце, проста выклікалі, зачыталі", удакладніла яна.

Пра затрыманне апазіцыянера стала вядома 7 чэрвеня, падставай стаў удзел у несанкцыянаваных акцыях, яму некалькі разоў падаўжалі тэрмін арышту - сумарна да 75 сутак. Таксама за ім лічыліся неадбытыя прызначаныя раней 30 сутак арышту за ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з РФ.

Затым палітыку было падоўжана ўтрыманне пад вартай.

20 жніўня следчыя распачалі супраць яго крымінальную справу, пра гэта таксама паведаміла жонка Севярынца. Як удакладніў адвакат палітыка, крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі - за масавыя беспарадкі.

Севярынец не ў першы раз трапляе пад следства па артыкуле за ўдзел ці арганізацыю масавых беспарадкаў, несанкцыянаваных вулічных акцый або хуліганства. Яго лічаць апазіцыйным "вулічным палітыкам" з-за актыўнага ўдзелу ў розных шэсцях. Ён не адзін раз быў за гэта прысуджаны да пазбаўлення волі, адбываў тэрмін.

5
Тэги:
Павел Севярынец
Акцыя пратэсту ў Мінску 18 кастрычніка

МУС расказала, колькі чалавек затрымалі на нядзельных акцыях пратэсту

11
(абноўлена 13:00 19.10.2020)
Па звестках ведамства, несанкцыянаваныя акцыі прайшлі ў 16 населеных пунктах краіны, у іх удзельнічалі каля 8 тысяч чалавек.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Падчас нядзельных акцый пратэсту па ўсёй краіне былі затрыманыя 280 чалавек, такую лічбу назвалі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Па звестках ведамства, пратэстныя акцыі 18 кастрычніка прайшлі ў 16 населеных пунктах краіны, у іх прынялі ўдзел каля васьмі тысяч чалавек.

"Ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем сталіцы, яны былі нешматлікія (ад 10 да 100 удзельнікаў)", - распавяла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Усяго за ўчорашні дзень па ўсёй рэспубліцы за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў былі затрыманыя 280 чалавек.
"З іх у Мінску - 215. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 237 чалавек", - распавялі ў ведамстве.

Больш за ўсё пратэстоўцаў было ў Мінску.

"У раёне вуліцы Кастрычніцкай у 14:30 сабраліся разрозненыя групы грамадзян, прайшоў у напрамку Партызанскага праспекта, дзе выйшлі на праезную частку і заблакавалі рух транспарту. Пасля чаго накіраваліся ў бок МКАД. У 16:10 супрацоўнікамі АУС і ўнутраных войскаў МУС рух мітынгоўцаў было заблакаваны. У пікавы момант збору іх агульная колькасць дасягнула прыкладна сямі тысяч чалавек. Каля 18:00 у раёне скрыжавання праспекта Ракасоўскага і вуліцы Малініна несанкцыянаваная акцыя завяршылася", - адзначыла Чамаданава.

У Брэсце і ў Гомелі, па дадзеных МУС, групы грамадзян рабілі спробы правесці вулічныя шэсці па вуліцах горада, якія былі спынены супрацоўнікамі міліцыі.

11
Тэги:
акцыі пратэстаў, МУС РБ, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Супрэматычная форма Віцебска адправіцца ў нідэрландскі музей

Супрэматычная форма "Віцебска" адправіцца ў нідэрландскі музей

0
(абноўлена 12:01 23.10.2020)
Авангардная форма беларускага футбольнага клуба, створаная па матывах работ Лісіцкага, папоўніць найбуйнейшую калекцыю мастака ў музеі Нідэрландаў.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Футбалісты "Віцебска" перадалі камплекты сваёй супрэматычнай формы нідэрландскаму Van Abbemuseum і музею гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, паведамілі ў Facebook Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны.

Цырымонія перадачы адбылася 20 кастрычніка. На ёй па відэасувязі прысутнічалі прадстаўнікі музея Ван Абе, у якім знаходзіцца найбуйнейшая калекцыя работ Лісіцкага. Дырэктар музея Чарльз Эшэ і куратар аддзела Рускага мастацтва Уільям Ян Рэндарс адзначылі, што "адным з самых магутных малюнкаў, які Эль Лісіцкі зрабіў у Віцебску, з'яўляецца плакат "Клінам чырвоным бі белых!".

Ідэйным натхняльнікам стварэння адзення стаў гулец "Віцебска" Данііл Чалаў. Форма выпускалася пры падтрымцы брэнда, якім ён валодае са сваімі сябрамі. Па словах Данііла, гэта добрая магчымасць папулярызаваць выдатнае праз футбол.

Спартсмены прымеркавалі выхад формы да 100-годдзя мастацкага аб'яднання "УНОВИС", у які ўваходзіў мастак Эль Лісіцкі. Футбалісты рабілі выбар паміж "Супрэматычная фігурамі" Малевіча і "Клінам чырвоным" Лісіцкага. У выніку спыніліся на другім варыянце, паколькі на плакаце ёсць усе неабходныя фігуры. Па іх словах, ён паказвае рух, што ў футболе неабходна.

Упершыню ў новай форме футбалісты згулялі 4 кастрычніка ў 1/8 Кубка Беларусі супраць "Энергетыка-БДУ", перамогшы мінскую каманду з лікам 1: 0. Тады футбалісты назвалі яе "фартовай". Наступны матч футбалісты "Віцебска" згуляюць у чэмпіянаце Беларусі супраць БАТЭ 24 кастрычніка.

0
Тэги:
Віцебск, Нідэрланды