Леанарда ды Капрыа

Ды Капрыа трапіў у аварыю напярэдадні вячэры ў гонар Клінтан

18
Акцёр і яго спадарожніца пасля ДТЗ атрымалі толькі некалькі ўдараў, але ініцыятыву па правядзенні вечарыны для падтрымкі кандыдата ў прэзідэнты ЗША прыйшлося перахапіць спеваку Джасціну Цімберлэйку.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Галівудскі акцёр Леанарда Ды Капрыа і дацкая мадэль Ніна Агдал патрапілі ў ДТЗ у штаце Нью-Ёрк, паведамілі амерыканскія СМІ.

Аварыя адбылася днём у суботу. Уладальнік "Оскара" ехаў на машыне свайго сябра маркі Range Rover і не справіўся з кіраваннем — заехаў у "міні-купер", якім кіравала жанчына.

Разам з Ды Капрыа ў машыне ехала яго сяброўка, дацкая мадэль Ніна Агдал. Абедзве знакамітасці абышліся лёгкімі ўдарамі, не пацярпела і кіроўца "міні-купера". Хуткая дапамога на месца інцыдэнту прыязджала, але, як перадаюць мясцовыя СМІ, для "падстрахоўкі".

Характэрна, што аварыя адбылася за некалькі гадзін да запланаванай у Ды Капрыа дома вечарыны ў гонар кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан.

Узяць на сябе правядзенне вечарыны ў экстраным парадку вырашыў спявак Джасцін Цімберлэйк, які таксама вядомы сваёй падтрымкай Клінтан.

Ды Капрыа вядомы ролямі ў фільмах "Тытанік", "Адступнікі", "Пачатак", "Воўк з Уол-стрыт", "Выжыўшы" і дзясятках іншых. У 2016 годзе за ролю ў апошнім Ды Капрыа атрымаў свой першы "Оскар" за галоўную мужчынскую ролю.

18
Тэги:
Здарэнні, Жыццё знакамітых людзей, Леанарда ды Капрыа, ЗША
Віктар Бабарыка

Адвакат: Бабарыка знаходзіцца пад вартай і знаёміцца з матэрыяламі справы

25
Экс-кіраўніку Белгазпрабанка прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка знаходзіцца пад вартай і прапаноў па вызваленні з СІЗА КДБ не атрымліваў, заявіў прадстаўнік абароны Бабарыкі адвакат Зміцер Лаеўскі.

На мінулым тыдні член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка зрабіў заяву аб тым, што Бабарыка можа быць вызвалены разам са сваім сынам у адказ на патрабаванне беларускіх уладаў пакінуць краіну.

"З раніцы абаронцы сумесна з Віктарам Бабарыкам знаёміліся з матэрыяламі справы. Гэта адбывалася ў Мінску. Віктар Дзмітрыевіч [Бабарыка] усё гэтак жа, як і да выхадных, утрымліваецца пад вартай", - напісаў Лаеўскі ў сваім Telegram-канале.

Адвакат удакладніў, што "ніякіх прапаноў пра вызваленне не гучала. Працягваем абараняць ад неабгрунтаванага і незаконнага абвінавачвання".

Абвінавачанне ўжо прад'яўленае

На мінулым тыдні КДБ заявіў, што следчыя завяршылі папярэдняе расследаванне крымінальнай справы, па якой асноўным фігурантам праходзіць Бабарыка. З амаль 10 абвінавачаных толькі ён не прызнаў віну і лічыць незаконным сваё затрыманне.

Бабарыку прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

На пачатку чэрвеня гэтага года КДК паведаміў, што праводзіць ператрус у Белгазпрамбанку, кіраўніком якога з'яўляўся Бабарыка-старэйшы.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК распачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 243 ("Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры") і па частцы 2 артыкула 235 ("Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры"). У сувязі з гэтым улады паведамілі пра затрыманне па справе 15 чалавек.

Бабарыка, які ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта рэспублікі, але не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, заявіў, што сітуацыя, якая склалася вакол крэдытнай установы, носіць заказны палітычны характар.

25
Тэги:
Белгазпрамбанк, Віктар Бабарыка
Будынак Генеральнай пракуратуры ў Мінску

Генпракуратура заявіла аб наяўнасці алкаголю ў аналізах Рамана Бандарэнкі

14
(абноўлена 12:08 26.11.2020)
Абставіны смерці 31-гадовага мінчаніна, які памёр у шпіталі пасля інцыдэнту ў двары дома на вуліцы Чарвякова ў Мінску, высвятляе СК Беларусі.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Па выніках судова-хімічнай экспертызы ў біялагічных асяроддзях Рамана Бандарэнкі, узятых медпрацаўнікамі ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 11 лістапада, знойдзены алкаголь, паведаміў у эфіры СТБ намеснік генеральнага пракурора Беларусі Генадзь Дыско.

"Генеральная пракуратура расследуе крымінальную справу ў дачыненні да ўрача БСМП Арцёма Сарокіна і грамадзянкі Кацярыны Барысевіч (журналіст TUT.BY - Sputnik) за разгалашэнне медычнай таямніцы, а дакладна звесткі пра дыягназ пацыента, аб выніках медыцынскіх даследаванняў і іншыя", - растлумачыў Дыско.

Паводле яго слоў, апублікаваныя ў інтэрнэце копіі дакументаў аб выніках адсутнасці этылавага спірту ў крыві Бандарэнкі не ўлічваюць увесь спектр неабходных даследаванняў для ўстанаўлення стану пацыента.

"У дакументах адсутнічаюць вынікі даследавання іншых біялагічных сродкаў на ўтрыманне этанолу, у тым ліку мачы. Па выніках судова-хімічнай экспертызы ў біялагічных асяроддзях Рамана Бандарэнкі, узятых медпрацаўнікамі тады ж (11 лістапада - Sputnik) у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, знойдзены алкаголь", - дадаў намеснік генпракурора.

Смерць Бандарэнкі

Па дадзеных следства, 11 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў двары дома на вуліцы Чарвякова ў Мінску (так званай "плошчы Пераменаў") адбылася бойка паміж мясцовымі жыхарамі, якія вешалі стужкі, і асобамі, якія іх здымалі.

У Цэнтральнае РУУС Мінска быў дастаўлены мужчына - Раман Бандарэнка, якога пасля шпіталізавалі з траўмамі.

Пры першасным аглядзе ў яго выявілі цялесныя пашкоджанні і, як сцвярджаюць у праваахоўных органах, дыягнаставалі алкагольную інтаксікацыю. На наступны дзень, нягледзячы на ​​аказаную медыцынскую дапамогу, мінчанін памёр.

14
Тэги:
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Генеральная пракуратура Беларусі, Мінск
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

0
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей