На дзіцячай пляцоўцы

Юная мінчанка выбралася з каруселі толькі пры дапамозе МНС

15
(абноўлена 10:34 05.09.2016)
Дзяўчынку агледзелі медыкі і адпусцілі дадому – яна не атрымала траўмаў.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Чацвертакласніца адной са сталічных школ захрасла ў каруселі на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Прытыцкага, паведаміла прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Пра інцыдэнт, які адбыўся напярэдадні вечарам, у МНС паведаміў сведка. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, выявілі, што дзяўчынка 2006 года нараджэння захрасла ў крэсле дзіцячай каруселі.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецінструменту вызвалілі дзіця і перадалі медыкам. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, дзяўчынка была агледжана брыгадай ХМД і адпушчана дахаты, бо не атрымала траўмаў.

15
Тэги:
Дзеці, МНС Беларусі, Мінск, Беларусь
Бацька Марыі Калеснікавай і яе адвакат Людміла Казак

Адвакат Марыі Калеснікавай затрыманая - ГУУС

6
(абноўлена 09:11 25.09.2020)
У сталічнай міліцыі не раскрылі падрабязнасці затрымання, адзначыўшы толькі, што Людміла Казак затрыманая "за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння".

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Адвакат члена прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі Марыі Калеснікавай Людміла Казак была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, паведаміла Sputnik у чацвер афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Раней беларускія СМІ паведамілі пра тое, што жанчына, падобная на адваката Людмілу Казак, была дастаўлена ў Цэнтральны РУУС сталіцы.
"Яна затрыманая за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння", - сказала Ганусевіч, і не стала ўдакладняць, дзе менавіта цяпер знаходзіцца адвакат.

"Думаю, сама потым раскажа. Не хачу скампрамэтаваць яе, таму і не кажу", - патлумачыла Ганусевіч.

На гэтым тыдні суд Партызанскага раёна Мінска не змяніў меру стрымання Калеснікавай і пакінуў яе ў СІЗА ў Жодзіна.

Калеснікава з'яўляецца адной з трох абвінавачаных па справе аб закліках да захопу ўлады, двое іншых - яе паплечнікі-адвакаты Максім Знак і Ілля Салей. Абодва зараз знаходзяцца ў СІЗА №1 ГУУС Мінска на вуліцы Валадарскага. Знаку на мінулым тыдні суд адмовіў у змене меры стрымання, пасля чаго ён абвясціў галадоўку.

Крымінальная справа пра заклікі да захопу ўлады па факце стварэння Каардынацыйнага савета Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла 19 жніўня. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

6
Тэги:
Мінск, Арышт і затрыманне, ГУУС Мінгарвыканкама
Затрыманне ў Мінску ўвечары 23 верасня

МУС расказала, колькі чалавек было затрымана на акцыях пратэсту 23 верасня

7
(абноўлена 11:57 24.09.2020)
У Мінску групы людзей выстройваліся ў ланцугі ўздоўж праезнай часткі, збіраліся каля станцый метрапалітэна, гандлёвага цэнтра "Галерэя".

МІНСК, 24 вер - Sputnik. У Беларусі ўвечары 23 верасня зафіксавана 59 пратэстных акцый, паведамілі ў МУС краіны.

Паводле ацэнак ведамства, у іх прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.

Як удакладніла афіцыйны прадстаўнік ведамства Вольга Чамаданава, у сталіцы пратэстоўцы збіраліся непадалёк ад станцый метро, каля ГЦ "Галерэя", выстройваліся ў ланцугі ўздоўж праезнай часткі. Так, каля сямі вечара каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава сабралася каля трох тысяч чалавек. Позна ўвечары ў розных частках горада асобныя групы ад 10 да 50 чалавек блакавалі праезную частку.

У Віцебску на несанкцыянаваную акцыю сабраліся каля 100 чалавек. Там пратэстоўцы таксама блакавалі рух на дарогах. На скрыжаванні праспектаў Перамогі і Будаўнікоў невядомыя рассыпалі металічныя шыпы.

За ўдзел у акцыях па ўсёй краіне затрыманыя 364 мітынгоўцы, у тым ліку 252 чалавекі - у Мінску. У месцы ўтрымання да разгляду ў судзе спраў адпраўлена 320 чалавек.

Акцыі пратэсту ў Беларусі пачаліся 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, па дадзеных ЦВК Беларусі, перамог Аляксандр Лукашэнка. У сераду, 23 верасня, адбылася яго інаўгурацыя.

7
Тэги:
акцыі пратэстаў, Беларусь, МУС РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Рамонт дарожнага пакрыцця, архіўнае фота

На Партызанскім праспекце на некалькі дзён абмяжуюць рух аўтамабіляў

0
(абноўлена 15:25 25.09.2020)
Рамонт дарогі пройдзе з 26 па 28 верасня, для зручнасці вадзіцеляў ўсе працы будуць выконвацца ноччу.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Рух аўтамабіляў будзе абмежаваны на Партызанскім праспекце на ўчастку ад вуліцы Варвашэні да МКАД, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

На адной з галоўных вуліц горада праводзіцца замена асфальтавага пакрыцця. Рух будзе абмежаваны з 26 па 28 верасня.

Па няцотным баку праспекта нельга будзе праехаць з 01:30 26 верасня да 06:00 27 верасня, па цотным баку - з 21:00 26 верасня да 06:00 27 верасня, а таксама з 21:00 27 верасня да 05:00 28 верасня.

Таксама з-за рамонту праспекта 26 і 27 верасня замест тралейбусаў па маршруце №3 будуць хадзіць аўтобусы, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

0
Тэги:
Мінск