Падзенне метэарыта, архіўнае фота

Метэарыт выбухнуў у небе над Кіпрам

20
Астраномы мяркуюць, што абломкі нябеснага цела маглі зваліцца ў мора на поўнач ад вострава.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Метэарыт праляцеў і выбухнуў у пятніцу перад світаннем над востравам Кіпр, паведаміла мясцовае выданне Cyprus Mail са спасылкай на ганаровага старшыню Астранамічнага таварыства Кіпра Іяаніса Факаса.

"Ён наўрад ці быў большы за некалькі кілаграмаў. Пралятаючы над Кіпрам, ён выбухнуў", — сказаў Факас у эфіры тэлеканала CYBS, адзначыўшы, што выбух метэарыта, кут падзення якога складаў, паводле папярэдніх дадзеных, каля 45 градусаў, можна было пачуць.

Каля 00:45 па мясцовым часе (супадае з мінскім — Sputnik) жыхары шэрагу вёсак у раёне горнага ланцуга Тродас убачылі дзіўны аб'ект у небе, пачулі аглушальны гук і адчулі, як затрэслася зямля "на мілі вакол" пасля яго падзення.

Паліцыя паведаміла аб атрыманні некалькіх званкоў, але не змагла самастойна вызначыць прычыны здарэння.

Паводле слоў Факаса, абломкі метэарыта маглі зваліцца ў мора на поўнач ад Кіпра.

20
Тэги:
Астраномія, Кіпр
Беларускі баец Аляксей Кудзін

Байца ММА Кудзіна затрымалі ў Маскве, цяпер яго адправяць у Беларусь

29
(абноўлена 15:00 21.01.2021)
Вядомага спартсмена абвінавачваюць у супраціўленні супрацоўнікам міліцыі падчас жнівеньскіх пратэстаў у краіне.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Беларускі чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксей Кудзін затрыманы ў Маскве, у бліжэйшы час яго экстрадуюць у Беларусь, распавяла Sputnik Таццяна Кудзіна, жонка спартсмена.

Аляксей 19 лістапада 2020 года ў 9:00 выйшаў са свайго дома ў Маладзечне, каб прыйсці на пачатак судовага працэсу да 10:00, але ў суд так і не з'явіўся. Пасля гэтага яго аб'явілі ў вышук.

У пачатку снежня з'явілася інфармацыя, што спартсмен знаходзіцца ў Парыжы, пра гэта ён напісаў у сябе ў Instagram. Яго жонка Таццяна тады сказала, што не ведае, як муж трапіў у Францыю.

"У Лёшы куча сяброў, якія дапамаглі і працягваюць яму дапамагаць. Зараз ён плануе аднавіць свае трэніроўкі і байцоўскую кар'еру. У Беларусі з-за хатняга арышту ён не мог трэніравацца ў поўнай меры", - сказала тады яна.

Акрамя таго, яна дадала, што ў бліжэйшы час Аляксей збіраецца даць адкрытае інтэрв'ю пра жнівеньскія падзеі і як яго затрымлівалі.

За што збіраюцца судзіць Кудзіна?

Аляксей Кудзін 10 жніўня знаходзіўся на цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, дзе праходзіла несанкцыянаваная акцыя. Спартсмена ў гэты ж дзень затрымалі непадалёк ад месца падзей. Па рашэнні суда ён адбываў арышт у Жодзіна. Як сцвярджаў сам Кудзін, удзел у пратэстах ён не прымаў.

Па крымінальнай справе яму быў прызначаны хатні арышт. Аднак, пасля таго як Кудзін не з’явіўся ў суд, мера стрымання была зменена на заключэнне пад варту.

Знакамітага атлета павінны былі пачаць судзіць па артыкуле 363 "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дадзены артыкул прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

29
Тэги:
Беларусь, акцыі пратэстаў, Маладзечна, Мінск, Масква
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Вярхоўны суд, архіўны фотаздымак

Справа Віктара Бабарыкі перададзена ў Вярхоўны суд

15
(абноўлена 13:25 21.01.2021)
Генпракуратура вывучыла крымінальную справу і прыйшла да высновы, што ўсе доказы цалкам адпавядаюць прад'яўленым абвінавачванням.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Справа ў дачыненні да Віктара Бабарыкі і іншых топ-менеджэраў Белгазпрамбанка перададзена ў суд, паведамляе Генеральная пракуратура.

"Вывучэнне ў Генеральнай пракуратуры матэрыялаў крымінальнай справы паказала, што даследаванне яго абставінаў выканана ўсебакова, поўна і аб'ектыўна. Абвінавачванне прад'яўлена з улікам сабраных доказаў. Падстаў для адмены альбо змены абвінавачаным мер стрымання няма", - гаворыцца ў паведамленні.

У чым абвінавачваюць Бабарыку і топ-менеджэраў

Былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, арганізаванай групай, а таксама легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры па ч.3 арт.430 і ч.2 ст.235 КК Беларусі.

Шасці іншым - яго намеснікам - Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былому першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралету прад'яўлена абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, арганізаванай групай па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса.

Заснавальніку ТАА "Актыўлізінг" Віктару Кабяку прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч.2 арт.431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару ў буйным памеры).

Раней у КДБ паведамілі, што "усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем Бабарыкі".

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што Віктар Бабарыка, калі быў старшынёй праўлення ААТ "Белгазпрамбанк", з мэтай сістэматычнага атрымання незаконных грашовых узнагарод ад прадстаўнікоў камерцыйных структур стварыў з ліку сваіх намеснікаў арганізаваную групу", - распавяла падрабязнасці начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

Па матэрыялах справы, Віктар Бабарыка і іншыя топ-менеджэры банку з 1 студзеня 2004 года па 11 чэрвеня 2020 года незаконна атрымалі ад камерцыйных арганізацый не менш за 30,491 мільёнаў рублёў (каля 12 мільёнаў долараў на цяперашні курс) "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў".

Справа Белгазпрамбанка

Фінансавая міліцыя КДК прыйшла з вобыскамі ў Белгазпрамбанк, які раней узначальваў Бабарыка, 11 чэрвеня. Была ўзбуджана крымінальная справа за фінансавыя махінацыі: ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошаў, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы Бабарыка, яго сын і яшчэ шэраг падазроных.

З 18 чэрвеня Віктар і Эдуард Бабарыка знаходзяцца пад вартай у СІЗА КДБ, 24 ліпеня Бабарыку-старэйшаму было прад'яўлена новае абвінавачванне. Пазней тэрміны па справе працягнулі.

Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку пракаменціравалі асноўныя акцыянеры - Газпром і Газпромбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоў ЕАЭС.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
ААТ "Белгазпрамбанк", Генеральная пракуратура Беларусі, Вярхоўны суд РБ, Віктар Бабарыка
Уладзімір Макей на мітынгу каля мемарыяльнага комплексу Яма

Макей: Беларусь робіць усё, каб захаваць памяць пра ахвяры Халакосту

2
(абноўлена 13:40 27.01.2021)
Да мемарыяльнага помніка "Яма" у Мінску прыйшлі прадстаўнікі іудзейскіх абшчын, дыпламаты замежных дзяржаў, МЗС Беларусі.

МІНСК, 27 сту – Sputnik. Беларуская дзяржава робіць усё магчымае, каб захаваць памяць пра ахвяры Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, заявіў у сераду кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

Сёння ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр Халакосту.

"Гістарычная памяць пра ахвяры Халакосту і ўспаміны звонам гучаць у нашых сэрцах, заклікаючы абараняць чалавечыя жыцці і годнасць. А таксама зрабіць усё, усё каб трагедыя Халакосту не паўтарылася", - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. выступаючы на ​​жалобным мітынгу ў памяць ахвяр Халакосту, які сёння прайшоў у Мінску на мемарыяле "Яма" (Апошні шлях).

Захаваць памяць пра Халакост

Ён адзначыў, што ў сучасным свеце не ўсё засвоілі страшныя ўрокі Другой сусветнай вайны. Па словах міністра, назіраюцца спробы асобных краін абяліць злачынствы Трэцяга рэйха аж да гераізацыі нацыстаў і іх памагатых.

"Для Беларусі такі падыход катэгарычна непрымальны. І сёння Беларусь прадпрымае паслядоўныя намаганні для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, не дапусціць любых праяўленняў расавай нянавісці", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.

Ён таксама падкрэсліў, што патрабаванне сучасных рэалій - гэта прывіваць маладому пакаленню каштоўнасці, якія б дапамаглі б захаваць мір, стабільнасць і спакой у грамадстве.

Дипломаты возложили цветы к комплексу
© Sputnik / Виктор Толочко
Дыпламаты ўсклалі кветкі да комплексу

"Сёння па ўсёй краіне, у тым ліку ў школах, праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Мы і на міжнароднай арэне робім усё, каб увекавечыць памяць ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвіг салдат, якія выратавалі свет ад карычневай чумы", - адзначыў міністр.

Беларусь, паводле яго слоў, і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму, любых праяўленняў этычнай і рэлігійнай нянавісці і нецярпімасці.

Дипломаты на траурном митинге у комплекса Яма
© Sputnik / Виктор Толочко
Дыпламаты на жалобным мітынгу ля комплексу "Яма"

"На гэтым шляху Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, якія зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць мір і стабільнасць на планеце", - адзначыў Макей.

Ізраіль шануе

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман адзначыў, што яго дзяржава высока цэніць намаганні Беларусі па ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту.

Чрезвычайный и Полномочный Посол государства Израиль в Беларуси Алекс Гольдман-Шайман
© Sputnik / Виктор Толочко
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман

"З кожным годам, з кожным днём становіцца ўсё менш жывых сведак Халакосту, а таксама Праведнікаў свету. І захоўваць памяць пра іх - гэта наш абавязак і доўг. Як перад імі, і як перад тымі, хто не выжыў, не дажыў да вызвалення і не пазнаў, што ў яўрэяў з'явілася свая дзяржава", - сказаў пасол.

Пры гэтым ён адзначыў, што і сёння "важна вызваліць свет ад антысемітызму, нянавісці".

Председатель Иудейских общин Беларуси, главный раввин Объединения иудейских религиозных общин в Республике Беларусь Шнеор Залман Дайч
© Sputnik / Виктор Толочко
Старшыня Іўдзейскіх абшчын Беларусі, галоўны рабін Аб"яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь Шнеар Залман Дайч

На "Яме" старшыня Іўдзейскіх абшчын Беларусі, галоўны рабін Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь Шнеар Залман Дайч прачытаў малітву ў памяць пра шэсць мільёнаў ахвяр Халакосту.

Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, дэпутаты, прадстаўнікі МЗС РБ усклалі кветкі і вянкі да помніка.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Уладзімір Макей, МЗС Беларусі, Беларусь, Халакост