Царкоўнае начынне

Манстрацыю і патэну скраў зламыснік з храма ў Глыбокім

14
Пільнасць парафіянак дапамагла аператыўна раскрыць крадзеж гістарычных каштоўнасцяў.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Крымінальная справа за крадзеж царкоўных каштоўнасцяў распачата ў дачыненні да жыхара Глыбокага, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падчас аднаго з набажэнстваў у Глыбокім 61-гадовы мясцовы жыхар прабраўся ў рызніцу і здзейсніў крадзеж царкоўнага начыння.

"Пенсіянер нападпітку прыхапіў рэчы, якія спадабаліся, сунуў за пазуху і стаў прабірацца да выхаду. Яго манеўр заўважылі пажылыя прыхаджанкі, якія паведамілі пра свае падазрэнні пробашчу парафіі рэлігійнай абшчыны", — паведамілі Sputnik ва УУС.

Святар звярнуўся ў міліцыю і неўзабаве мужчына быў затрыманы. Пасля высветлілася, што здабычай злодзея сталі дарагія рэчы, якія ўляюць як гістарычную, так і культурную каштоўнасць.

У прыватнасці, мужчына вынес старадаўнюю патэну (адзін з літургічных сасудаў) і манстранцыю (разнавіднасць дараносіцы, пасудзіна для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту ў ходзе пакланення).

Агульная сума нанесенай шкоды склала 10,3 тысячы рублёў. У дачыненні да вяскоўца ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Крадзеж").

14
Тэги:
Рабаўніцтва і крадзяжы, Праваахоўчыя органы, УУС Віцебскай вобласці, Глыбокае, Беларусь
Супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК

КДК: Віктар Бабарыка затрыманы

44
(абноўлена 17:29 18.06.2020)
Кіраўнік камітэта дзяржкантролю заявіў аб тым, што Бабарыка кіраваў злачыннай групай.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка затрыманы, пра гэта ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі паведаміў кіраўнік КДК Іван Церцель.

Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард раніцай у чацвер былі дастаўлены ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Яны даюць паказанні па "справе Белгазпрамбанка". У доме прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост прайшоў ператрус.

"Бабарыка затрыманы ў сувязі з тым, што з'яўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў уздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў і літаральна на днях зняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў", - заявіў Церцель.

Па словах кіраўніка КДК, вядзецца праца па шэрагу напрамкаў: махінацыі з векселямі на суму звыш 60 мільёнаў долараў ЗША, у выніку якіх "на замежныя рахункі падкантрольныя структуры членамі злачыннай групы была выведзена буйная сума валюты".

"Акрамя таго, намі ўсталяваныя "адмывачныя" схемы, па якіх ажыццяўляўся вываз у банкі вялікіх сум валюты на падкантрольныя структуры", - дадаў ён.

Па словах Церцеля, адной з такіх структур з'яўляўся латвійскі банк ABLV. "Паводле дадзеных, якія мы атрымалі ад нашых партнёраў, латвійскіх калег, за некалькі гадоў у інтарэсах гэтага банка на яго рахункі з рахункаў Белгазпрамбанка было выведзена звыш 430 мільёнаў долараў ЗША", - паведаміў кіраўнік КДК.

Усталявалі ў КДК і факты дачы хабару службовым асобам банка за прадастаўленне крэдытаў прадпрымальнікам і асобам "з дрэннай крэдытнай гісторыяй".

"Устаноўлена таксама дачыненне шэрагу службовых асобаў да арганізацыі схем з фактычным прымусам грамадзян да атрымання крэдытаў на сваё імя з наступнай перадачай грашовых сродкаў і забеспячэннем гэтымі сродкамі грамадзян за працэнты", - дадаў ён.

Як заявілі ў эфіры тэлеканала, усяго па крымінальных справах затрымана каля 20 чалавек, частка з іх супрацоўнічае са следствам. Беларускія праваахоўнікі супрацоўнічаюць па справе з калегамі з 18 краін.

З чаго ўсё пачалося

Фінансавая міліцыя прыйшла ў Белгазпрамбанк - адзін з найбуйнейшых банкаў краіны - на мінулым тыдні ў рамках расследавання крымінальнай справы па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і "адмыванні" грошай. Прыходзілі супрацоўнікі ДФР Камітэта дзяржкантролю і ў шэраг прыватных кампаній - "ПрыватЛізінг", "Кентаўр" і "Кампары".

Як паведамлялі ў КДК, на дадзены момант затрыманыя 15 былых і цяперашніх супрацоўнікаў банка. Сітуацыю каментаваў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што праваахоўныя органы зацікавіліся Белгазпрамбанкам яшчэ ў 2016 годзе.

Пасля таго, што здарылася Нацбанк вырашыў адхіліць праўленне Белгазпрамбанка, якое дзейнічаоа, і прызначыць часовую адміністрацыю на чале з экс-кіраўніком Нацбанка Надзеяй Ермаковай.

Асноўныя акцыянеры банка - Газпрам і "Газпрамбанк" - заяўлялі аб незаконнасці дзеянняў па прызначэнні часовай адміністрацыі як супярэчаць заканадаўству як Беларусі, так і ЕАЭС.

44
Тэги:
Мінск, Віктар Бабарыка
Памёр вядомы беларускі мастак Уладзімір Басалыга

Памёр вядомы беларускі мастак Уладзімір Басалыга

18
(абноўлена 14:05 08.06.2020)
На стварэнне графічнай серыі "Помнікі дойлідства Беларусі" Уладзіміра Басалыгу натхніў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч.

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Вядомы беларускі графік Уладзімір Басалыга памёр у Мінску на 81 годзе жыцця, паведаміў яго сын Андрэй Басалыга.

Уладзімір Басалыга з'яўляецца аўтарам ілюстрацый да кніг класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Максіма Танка, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Караткевіча. Працаваў у тэхніцы літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі.

"Сёння не стала майго бацькі. Дзякуй табе за ўсё, люблю", - напісаў на сваёй старонцы ў ФБ яго сын Андрэй Басалыга.

Уладзімір Самойлавіч Басалыга нарадзіўся ў Слуцку ў 1940 годзе. У 1960-ым скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967-ым - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У савецкія часы працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР, затым выкладаў на мастацкім факультэце Беларускай акадэміі мастацтваў. З 2001 па 2007 гады быў старшынёй Беларускага саюза мастакоў.

Акрамя ілюстрацый да кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, Уладзімір Басалыга стварыў графічную серыю "Помнікі дойлідства Беларусі", на стварэнне якой яго натхніў Уладзімір Караткевіч. Класіка беларускай літаратуры Басалыга лічыў сябрам і аднадумцам.

За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1991 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

18
Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь, Мастацтва
Як святкуюць Купалле ў Беларусі

Як святкуюць Купалле ў Беларусі

1227
(абноўлена 10:28 06.07.2020)
Старажытнае свята адзачаецца ў час летняга сонцастаяння, калі прырода квітнее, а цёплыя ночы – самыя кароткія.

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.

Лекавыя зёлкі і варожбы на вянках

Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы: дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці. Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.

Купалле ў Ракаве 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі

На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.

Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.

Купальскае вогнішча

Пакуль дзяўчыны плялі вянкі, хлопцы збіралі дровы і салому для вогнішча. Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.  

З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады. Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года. Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.

Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты. Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.

Вакол вогнішча вадзілі карагоды, пелі купальскія песні, а калі станавілася зусім цёмна, ішлі шукаць папараць-кветку.

Разумець звяроў і птушак і знайсці ўсе скарбы

Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы. Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд. Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.  

Раніцай дзяўчыны ішлі умывацца расой – лічылася, што яна надоўга захавае прыгажосць.

1227
Тэги:
Купалле
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў