Капітан міліцыі Станіслаў Шутовіч

Міліцыянер выратаваў дзяўчыну на каляднай службе ў касцёле пад Гродна

7
Супрацоўнік праваахоўных органаў не толькі адвёз пацярпелую ў раённую бальніцу, але і суправадзіў пасля рэанімабіль у Гродна.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Міліцыянер аказаў першую дапамогу 16-гадовай дзяўчыне, якой раптам стала кепска пад час набажэнства на Раство ў касцёле ў Гродзенскім раёне, паведамілі Sputnik ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 снежня: у касцёле ў вёсцы Селіванаўцы каля 21:30 мясцовая жыхарка раптоўна страціла прытомнасць з-за праблем з сэрцам.

"Капітан міліцыі Станіслаў Шутовіч аказаў ёй першую медыцынскую дапамогу", — сказалі ва УУС. Там таксама паведамілі, што пасля прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі дзяўчыне лепш не станавілася, таму міліцыянт прыняў рашэнне даставіць яе на службовай машыне ў Сапоцкінскую бальніцу.

Пасля ён таксама суправадзіў рэанімабіль з Сапоцкіна ў шпіталь Гродна, дзе непаўнагадовую змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Паводле інфармацыі УУС, у цяперашні час здароўю дзяўчыны нічога не пагражае.

7
Тэги:
дзеці, Здарэнні, МУС Беларусі, Гродненская вобласць

Здарэнні