Паліцэйскія на месцы тэракту ў Стамбуле

Паліцыя Стамбула падазрае ў тэракце выхадца з краін былога СССР

9
Адказнасць за стральбу ў начным клубе ўзяла на сябе радыкальная групоўка "Ісламская дзяржава"

МІНСК, 2 сту — Sputnik. Грамадзянін Узбекістана ці Кыргызстана падазраецца ва ўзброеным нападзенні на начны клуб у Стамбуле ў навагоднюю ноч, перадаў у панядзелак тэлеканал CNN Turk.

Узброены аўтаматам мужчына ў ноч на 1 студзеня ўварваўся ў клуб Reina ў Стамбуле і адкрыў агонь спачатку па паліцэйскіх, якія ахоўвалі клуб, а затым па наведвальнікам клуба, што адзначалі Новы год. Паводле інфармацыі МУС Турцыі, у выніку атакі загінула 39 чалавек, 69 атрымалі раненні. Усяго ў клубе знаходзілася больш за 700 чалавек.

Нападніку ўдалося схавацца, яго пошукі вядуцца. Інфармацыя пра тое, што тэрарыст з'яўляецца выхадцам з краін былога СССР і баевіком ІГ, была атрымана на падставе допытаў затрыманых з 28 па 31 снежня 63 членаў тэрарыстычнай групоўкі.

Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".

9
Тэги:
Стамбул
Каментары