Танк збіў ліхтарны слуп у Мінску

Сацсеткі пра аварыю з танкам у Мінску: беларускі дрыфт

37
(абноўлена 12:16 26.06.2017)
Відавочцы аварыі распавядаюць, што хуткасць танкаў з параднай групы была вельмі высокай. СМІ агучваюць версію, што ў машыны заклінавала гусеніцу, з-за чаго яна вылецела з дарогі.

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Інтэрнэт-карыстальнікі актыўна абмяркоўваюць ДТЗ у цэнтры Мінска, у якім танк знёс ліхтарны слуп і збіў дрэва, паведамляе Sputnik.

Увечары 24 чэрвеня каля станцыі метро "Маскоўская" ў Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам танка Т-72. Баявая машына накіроўвалася на рэпетыцыю парада з нагоды Дня Незалежнасці і на вялікай хуткасці ўрэзалася ў ліхтарны слуп і збіла дрэва. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, танк атрымаў пашкоджанні.

Навіна пра аварыю з удзелам бронемашыны літаральна ўзарвала інтэрнэт. Карыстальнікі працягваюць актыўна абмяркоўваць тое, што здарылася, ахрысціўшы ДТЗ "беларускім дрыфтам".

Многія, у сваю чаргу, не бачаць нічога смешнага ў гэтым здарэнні і ўпэўненыя, што такія выпадкі ў чарговы раз пацвярджаюць немэтазгоднасць правядзення парадаў.

Некаторыя, наадварот, лічаць, што трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы дзеянням вайскоўцаў, якія кіравалі танкам.

Паводле інфармацыі СМІ, аварыя магла адбыцца з-за тэхнічнай няспраўнасці — заклінавала гусеніцу. Разам з тым, афіцыйных каментароў ад Міністэрства абароны пакуль няма.

Восстановление дороги, где танк врезался в фонарный столб
© Sputnik / Виктор Толочко
Працоўныя аднаўляюць месца ДТЗ з танкам

Дарэчы, пашкоджаны ўчастак дарогі аднаўлялі ў ноч на нядзелю.

37
Тэги:
танк, ДТЗ, Сацыяльныя сеткі, Мінск, Беларусь

Здарэнні