Ваенныя ліквідуюць наступствы непагадзі ў Кітаі

Тысячы кітайцаў эвакуяваныя праз моцныя паводкі

5
Мясцовы метэаралагічны цэнтр ужо тройчы аб'яўляў найвышэйшы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Амаль тры тысячы жыхароў Кітая былі эвакуяваны праз моцныя паводкі, паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

Ліўневыя дажджы не спыняюцца ў горадзе Юйлінь у правінцыі Шэньсі ўжо некалькі дзён. Мясцовыя сіноптыкі тройчы абвяшчалі чырвоны ўзровень небяспекі.

Вуліцы горада цалкам затопленыя, у вадзе знаходзяцца аўтамабілі, а людзі перасоўваюцца ўплаў. Улады правінцыі прынялі рашэнне аб эвакуацыі 2,9 тысячы жыхароў горада, дзе толькі за мінулыя суткі выпала каля 100 міліметраў ападкаў.

Паводле апошніх дадзеных, мацней за ўсё ад стыхіі пацярпелі паветы Суйдэ і Цзычжоу.Так, у Суйдэ прарвала дамбу, у выніку чаго ўвесь павет апынуўся моцна затопленым.

Раней паведамлялася, што з-за праліўных дажджоў у кітайскай правінцыі Юньнань загінулі дзесяць чалавек, больш за тысячу жыхароў тэрмінова эвакуіраваны.

Напярэдадні на Мінск таксама абрынуліся моцныя дажджы. Лівень, які пачаўся вечарам 25 ліпеня, ішоў усю ноч. Непагадзь у беларускай сталіцы прывяла да шэрагу надзвычайных здарэнняў.     

5
Тэги:
Эвакуацыя людзей, Кітай
Самалёт Л-410 падчас паказальных выступленняў, архіўнае фота

Сем чалавек загінулі пры крушэнні самалёта пад Кемерава

15
(абноўлена 10:07 19.06.2021)
Самалёт L-410 з парашутыстамі на борце узляцеў з аэрадрома Танай і заваліўся на левы борт.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Сем чалавек загінулі ў выніку крушэння самалёта ў Кемераўскай вобласці, паведаміла РІА Навіны са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў.

Самалёт L-410 (Л-410) са спартсменамі-парашутыстамі на борце здзейсніў жорсткую пасадку ў раёне сяла Жураўлёва ў Прамышленаўскім раёне. Да гэтага паведамлялася аб 4 загінулых і 15 параненых.
"На паветраным судне знаходзілася 20 чалавек, з іх 7 загінулі і 13 пацярпелі", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі СМІ, сярод загінулых - два пілоты самалёта.

Верталёт з ратавальнікамі вылецеў на месца здарэння, ідуць пошукава-выратавальныя работы.

Пра прычыны крушэння не паведамляецца. Разам з тым, расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы пішуць, што ў самалёта адмовіў адзін з рухавікоў, і камандзір прыняў рашэнне аб экстранай пасадцы. У працэсе зніжэння самалёт сутыкнуўся з лясным масівам.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
прыжок с парашютом, Кемерава, самалёт
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў

Мінск перадаў Маскве інфармацыю аб затрыманай расіянцы Сапеге - Лаўроў

17
(абноўлена 12:57 18.06.2021)
Соф'я Сапега была знята з самалёта ірландскай кампаніі Ryanair, які экстранна сеў у Мінску 23 траўня, у Беларусі яна праходзіць па дзвюх крымінальных справах.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. МЗС Беларусі перадаў Расіі інфармацыю пра затрыманых расійскіх грамадзян, у тым ліку пра Соф'ю Сапегу, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

"Уладзімір Уладзіміравіч Макей праінфармаваў пра сітуацыю з затрыманымі ў Беларусі расійскімі грамадзянамі, маю на ўвазе Соф'ю Сапегу, Ягора Дуднікава", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

Лаўроў удакладніў, што пасольства Расіі ў Мінску "трымае гэтае пытанне на асаблівым кантролі".

Сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў адбываецца ў Маскве ў пятніцу.

Затрыманне Сапегі

Грамадзянку Расіі Сафію Сапегу затрымалі разам з экс-галоўным рэдактарам Telegram-канала Nexta (прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім) Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску 23 траўня. Дзяўчыну арыштавалі на два месяцы па падазрэнні ў здзяйсненні шэрага крымінальных злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава раней заявіла, што пасольства РФ у Мінску атрымала ад беларускіх улад шматразовы дазвол на наведванне Сафіі Сапегі.

Раней у эфіры тэлеканала СТБ было прадстаўлена відэа, у якім Сапега прызналася, што з'яўляецца рэдактарам Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", які публікуе асабістыя дадзеныя сілавікоў. Гэты сэрвіс, як і яго рэгіянальныя версіі, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

На прэс-канферэнцыі, арганізаванай МЗС Беларусі, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара распавёў, што Сафія Сапега была затрымана ў аэрапорце па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 342 КК (удзел у масавых беспарадках). Яна была прыцягнута ў якасці абвінавачанай па іншай крымінальнай справе, якая расследуецца па частцы 3 артыкула 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

Затрыманне Дуднікава

Дуднікаў быў затрыманы 5 траўня ў Мінску. На яго здымнай кватэры правялі вобыск, распачата справа па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак"), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Яго вінавацяць у Беларусі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Крымінальную справу, па інфармацыі адваката, у дачыненні да Дуднікава распачалі з-за таго, што ён агучваў ролікі для беларускай апазіцыі.

Расіянін знаходзіцца ў СІЗА нумар 1 УДВП па Мінску і Мінскай вобласці, да гэтага ён знаходзіўся амаль месяц у СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
крымінальная справа, справа, Расія, Беларусь, самалёт, Ryanair, Сяргей Лаўроў, Сафія Сапега, інфармацыя, Масква, Мінск
Фантан - любімае месца ўсіх дзяцей

Зноў аранжавы ўзровень: спёка ў Беларусі захоўваецца

24
(абноўлена 16:19 20.06.2021)
Дажджоў сіноптыкі па-ранейшаму не прагназуюць, у некаторых раёнах з-за спякоты забаронена наведванне лясоў.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. У дзённы час у пачатку тыдня на большай частцы Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +33 градусаў.

Захаваецца спякота 22-23 чэрвеня, чакаецца малавоблачнае надвор'е, пераважна без ападкаў, вецер будзе дзьмуць умераны і паўднёва-ўсходні, паведамілі ў Белгідрамеце.

Сіноптыкі раяць не забываць асноўныя правілы паводзін у спякоту, асабліва для пажылых людзей: не выходзіць з дому без патрэбы падчас максімальнай сонечнай актыўнасці, абавязкова апранаць галаўны ўбор і браць з сабой ваду. Знаходзячыся на вуліцы, можна часам заходзіць у крамы або гандлёвыя цэнтры з кандыцыянерамі.

Надвор'е ў Беларусі ў пачатку тыдня

У Мінску ў панядзелак ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра ноччу да +18, днём паветра прагрэецца да +32C.

У Брэсце невялікая воблачнасць, могуць прайсці кароткачасовыя дажджы (іх верагоднасць сіноптыкі ацэньваюць у 5-10%, тэмпература паветра да +32C, такое ж надвор'е чакаецца і ў Гродне.

У Віцебску без ападкаў і да +33C, а вось у Гомелі сіноптыкі не выключаюць дождж, тэмпература паветра да + 32C. У Магілёве невялікая воблачнасць, таксама магчымы кароткачасовы дождж.

Чытайце таксама:

24
Тэги:
Дождж, сіноптыкі, Беларусь, Аранжавы ўзровень небяспекі