Відэа

Міліцыянеры выратавалі лася, які праваліўся пад лёд у зоне адчужэння

Падпісацца
Падчас патрулявання зоны адчужэння брагінскія праваахоўнікі знайшлі лася, які патрапіў у ледзяную пастку на рацэ Несвіч, і выцягнулі яго. Як праходзіла аперацыя па выратаванні жывёлы, глядзіце на відэа.

Супрацоўнікі аддзялення па ахове тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання Брагінскага РАУС патрулявалі зону адчужэння, калі заўважылі пралом ў лёдзе на рацэ Несвіч. У прабоіне міліцыянеры знайшлі жывога лася. Верагодна, жывёла хацела перайсці раку, але тонкі лёд не вытрымаў яе вагі.

Мілая гісторыя: супрацоўнікі МНС выратавалі ката, які захрас пад кіёскам>>

Разгледзеўшы розныя варыянты выратавання, праваахоўнікі вырашылі, што самым прымальным будзе разбіць лёд каля лася, каб ён сам змог дабрацца да берага. На выратаванне спатрэбілася каля гадзіны.

Стужка навiн
0