Ваенны пошукавік, архіўнае фота

Парэшткі 18 салдат Чырвонай арміі знойдзены ў Рагачоўскім раёне

17
(абноўлена 09:15 10.07.2018)
Пошукавікі там жа знайшлі медаль "За Адвагу", на якім захаваўся нумар, зараз па ім вызначаюць асобу салдата.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Парэшткі 18 салдат Чырвонай арміі, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны, выявілі ў Рагачоўскім раёне, паведаміла агенцтва "Ваяр".

Косці знайшлі вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна ў вёсцы Новыя Канапліцы.

"Пры правядзенні палявых пошукавых работ асабовым складам батальёна былі знойдзеныя парэшткі 18 загінуўшых у 1943-44 гадах ваеннаслужачых РСЧА", — распавёў камандзір батальёна падпалкоўнік Аляксандр Трубека.

Паводле яго слоў, там жа знайшлі медаль "За Адвагу", на якім захаваўся нумар. Зараз па ім вызначаюць асобу салдата.

Трубека таксама ўдакладніў, што ў цяперашні час пошукавыя працы ў вёсцы працягваюцца.

17
Тэги:
Міністэрства абароны РБ, Гомельская вобласць
Каментары