Верталёт Мі-8 МНС Беларусі

Беларускія ратавальнікі вярнуліся з Латвіі, дзе тушылі пажар

18
(абноўлена 16:44 31.07.2018)
Экіпаж у складзе шасці байцоў МНС змагаўся з буйным лясным пажарам амаль тыдзень.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Верталёт Мі-8 МНС Беларусі вярнуўся з Латвіі, дзе дапамагаў у тушэнні ляснога пажару ў Валдгалскай воласці, паведамілі ў ведамстве.

Беларускія ратавальнікі з 26 па 31 ліпеня дапамагалі латвійскім калегам у барацьбе з буйным лясным пажарам, плошча якога перавышала 1,2 тысячы га. З-за моцнага ветру тушэнне было абцяжарана. Мі-8 скінуў каля 500 тон вады на ачагі ўзгарання.

​Разам з беларусамі ў ліквідацыі надзвычайнага здарэння прымалі ўдзел таксама ратавальнікі з Літвы.

Верталёт Мі-8 абсталяваны спецыяльнай вадазліўнай прыладай — ён можа забіраць 2,5 тоны вады з любога вадаёма. Беларускія ратавальнікі дапамагалі тушыць пажары ў Турцыі, Грэцыі, Расіі і Грузіі.

18
Тэги:
МНС Беларусі, Беларусь
По теме
Як беларускія ратавальнікі тушаць буйны пажар у Латвіі – відэа
Каментары