Народны артыст СССР Іосіф Кабзон

За некалькі дзён да свайго дня нараджэння пайшоў з жыцця Іосіф Кабзон

32
(абноўлена 13:47 30.08.2018)
Вядомы выканаўца быў шпіталізаваны 20 ліпеня ў цяжкім стане.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. На 81 годзе жыцця памёр народны артыст СССР Іосіф Кабзон, паведамляецца ў мікраблогу ў Twitter сайта Вести.Ru і тэлеканалаў "Россия 1" і "Россия 24".

Кабзону было 80 гадоў. Праз некалькі дзён, 11 верасня, ён павінен быў адзначыць свой дзень нараджэння.

​З 2005 года артыст змагаўся з анкалагічным захворваннем. Ён перанёс некалькі аперацый і курсаў хіміятэрапіі. Кабзон быў шпіталізаваны 20 ліпеня ў цяжкім стане. Як паведамлялі некаторыя СМІ, у апошні час ён не ўставаў з ложка. Некалькі дзён таму ён трапіў у кому, з якой так і не выйшаў.

32
Тэги:
Смерць публічных людзей, Іосіф Кабзон, Расія
Затрымання на акцыях у Мінску 26 кастрычніка

МУС расказала аб колькасці затрыманых падчас пратэстаў у панядзелак

6
(абноўлена 12:48 27.10.2020)
Пасля заканчэння "народнага ультыматума" ў Мінску прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту студэнтаў і шэсці, а таксама "Марш пенсіянераў".

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Праваахоўнікі затрымалі больш за 500 чалавек па Беларусі ў панядзелак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, паведаміла Sputnik прэс-сакратар МУС РБ Вольга Чамаданава.

Прэс-сакратар ведамства адзначыла, што міліцыя прадпрымала неабходныя меры па падтрыманні парадку і грамадскай бяспекі падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Паводле яе слоў, агрэсіўна настроеныя грамадзяне блакавалі дарогі і аказвалі непадпарадкаванне і супраціў пры затрыманні.

"У Мінску разрозненыя групы людзей утварылі калону і прайшлі ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Асноўную масу ўдзельнікаў склалі студэнты і пенсіянеры. Увечары зафіксаваныя масавыя зборы і групавыя шэсці на цэнтральных вуліцах сталіцы агрэсіўна настроеных грамадзян. Усяго за парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Беларусі затрыманыя больш за 500 чалавек. Да разгляду спраў у судзе па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 434 чалавекі", - сказала Чамаданава.

Нагадаем, што ў ноч на 26 кастрычніка скончыўся тэрмін абвешчанага Святланай Ціханоўскай уладам Беларусі "народнага ультыматума". Чакалася, што ў Беларусі ў панядзелак пачнуцца забастоўкі на прамысловых гігантах, аднак яны сваю працу працягнулі.

На вуліцу ў цэнтры сталіцы выйшлі пенсіянеры і студэнты, ГУУС паведамляла пра затрыманні. Пратэсты працягнуліся да ночы, акцыі прайшлі пераважна ў сваіх раёнах і каля Кастрычніцкай плошчы.

У рэгіёнах акцыі былі нешматлікія, праваахоўнікі не перашкаджалі правядзенню мітынгаў, аднак затрымлівалі найбольш актыўных удзельнікаў.

6
Тэги:
акцыі пратэстаў, МУС РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Офіс Беларуснафта

Супрацоўнікі "Беларуснафты", якія аб'явілі пра забастоўку, звольненыя

12
(абноўлена 11:27 27.10.2020)
У панядзелак шасцёра супрацоўнікаў кампаніі заявілі, што далучаюцца да забастоўкі, пра пачатак якой заяўлялі ўдзельнікі пратэстных акцый.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Шэсць супрацоўнікаў кампаніі, якія прынялі ўдзел у забастоўцы, звольненыя з прадпрыемства, заявілі ў прэс-службе кампаніі "Беларуснафта".

Пратэстны ролік

У панядзелак у інтэрнэце з'явіўся ролік, у якім супрацоўнікі ўпраўлення прамыслава- геафізічных работ выказалі пратэст у сувязі з сітуацыяй у краіне і далучыліся да забастоўкі.

"Гэтыя людзі звольненыя за парушэнне працоўнага заканадаўства. Падрабязнасці тычацца толькі работніка і наймальніка, таму гэта каментаваць мы не можам. Усе падраздзяленні "Беларуснафты" працуюць у штатным рэжыме, прыпыненняў на вытворчасці няма", - запэўнілі ў кампаніі.

У прыватнасці, з горадаўтваральнага прадпрыемства ў Рэчыцы былі звольненыя інжынер-электронік Уладзімір Кайла, начальнікі партыі прамысловай геафізікі Сяргей Палякоў і Андрэй Коваль, і тры машыніста - Андрэй Кандраценка, Андрэй Шульжонак і Максім Сапончык.

Штатная праца

У панядзелак 26 кастрычніка па ўсёй Беларусі павінна была стартаваць агульнанацыянальная забастоўка ў рамках ультыматума ўдзельнікаў акцый пратэсту на адрас беларускіх уладаў.

Масавых акцый пратэсту ў сталіцы не было, але частка рабочых на прамысловых гігантах па ўсёй краіне адкрыта выказвала сваю незадаволенасць. Да спынення працы прадпрыемстваў гэта не прывяло.

Разам з тым, частка студэнтаў сталічных ВНУ прыняла ўдзел у акцыях. Удзень у Мінску сабраўся мітынг пенсіянераў. У ГУУС сталіцы паведамілі аб затрыманнях падчас недазволеных акцый.

12
Тэги:
"Беларуснафта"
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:49 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень анімацыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка

  • У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
  • У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
  • У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
  • У 1999 годзе была заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Хто нарадзіўся 28 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
  • 1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.

28 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.

Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.

Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей