Лінія ЛЭП пасля снегападу

Наступствы снегападу: святла яшчэ няма ў 18 вёсках на Лепельшчыне

15
(абноўлена 16:48 15.11.2018)
Больш за ўсё ад багатага мокрага снегу пацярпелі лініі электраперадачы ў Лепельскім раёне.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Энергетыкі Віцебскай вобласці працягваюць працы па аднаўленні электразабеспячэння ў населеных пунктах пасля снегападу, паведамілі ў чацвер у РУП "Віцебскэнерга".

З-за моцных ападкаў без электразабеспячэння апынуліся больш за 100 вёсак у Барысаўскім, Лепельскім і Ушацкім раёнах.

"За перыяд з 0:00 да 15:00 гадзін бягучых сутак ліквідаваны аварыйныя адключэнні больш чым у 120 населеных пунктах вобласці", - сказалі ў арганізацыі.

Паводле інфармацыі Віцебскэнерга, адключэнні былі выкліканыя ў асноўным падзеннем галінак і дрэў пад цяжарам мокрага снегу.

Энергетыкі таксама распавялі, што цяпер працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 18 вёсках Лепельскага раёна - менавіта гэты рэгіён найбольш пацярпеў ад снегападу.

15
Тэги:
снег, Віцебская вобласць
Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прыгавор двум забойцам настаўніцы

Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прыгавор двум забойцам настаўніцы

25
Прысуд аб расстрэле ўступіў у законную сілу, у абвінавачаных ёсць права звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прашэннем аб памілаванні.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Беларусі пакінула ў сіле смяротны прысуд Іллі і Станіславу Косцевым, якія прызнаныя вінаватымі ў забойстве настаўніцы з Чэрыкава, перадае карэспандэнт Sputnik у пятніцу.

Сёння ў Вярхоўным судзе была ў апеляцыйным парадку разгледжаная скарга на прысуд Магілёўскага абласнога суда, які прысудзіў абвінавачаных да выключнай меры пакарання - расстрэлу за забойства жанчыны, учыненае з асаблівай жорсткасцю.

Сёння Вярхоўны суд пакінуў смяротны прысуд двум абвінавачаным, а скаргі адвакатаў і саміх абвінавачаных - без задавальнення. Прысуд уступіў у законную сілу з моманту яго абвяшчэння. У абвінавачаных ёсць права звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прашэннем аб памілаванні.

Настаўніцу з Чэрыкава знайшлі забітай з асаблівай жорсткасцю на папялішчы падпаленай хаты. Па падазрэнні ў забойстве былі затрыманыя два родныя браты 19 і 20 гадоў Ілля і Станіслаў Косцевы. Як было ўстаноўлена, яны нанеслі жанчыне каля 150 нажавых раненняў.

Ілля і Станіслаў за забойства з асаблівай жорсткасцю настаўніцы з Чэрыкава былі прысуджаныя да расстрэлу 10 студзеня 2020 года. Яны не пагадзіліся з прысудам і падалі скаргу.

25
Тэги:
Вярхоўны суд РБ, Беларусь
Памёрла беларуская рэжысёрка Любоў Зямцова, якая пацярпела ў ДТЗ на М5

Памёрла беларуская рэжысёрка Любоў Зямцова, якая пацярпела ў ДТЗ на М5

16
(абноўлена 13:23 22.05.2020)
Аварыя, у якой на месцы загінулі тры чалавекі, адбылася ўвечары 14 мая на трасе ў Пухавіцкім раёне.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. У бальніцы памёрла 28-гадовая беларуская рэжысёрка дакументальнага кіно Любоў Зямцова, якая пацярпела ў страшнай аварыі на трасе М5 на мінулым тыдні, пра гэта паведамілі ў групе, прысвечанай дакументальнаму кіно, на Facebook.

"Наша дарагая Люба памёрла сёння раніцай у бальніцы", - гаворыцца ў паведамленні.

Смяротнае ДТЗ здарылася 14 мая каля 19:45 на 43-м кіламетры трасы М5, якая злучае Мінск і Гомель: там лоб у лоб сутыкнуліся легкавушкі Rover і Citroen. У выніку аварыі на месцы памерлі тры чалавекі. Яшчэ дваіх даставілі ў бальніцу.

Пазней атрымалася вызначыць асобы загінулых і пацярпелых. Ахвярамі аварыі сталі рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і мастак-гукарэжысёр Максім Гаўрыленка, якія здымалі ў Гомелі фільм аб дапамозе беларускіх валанцёраў медыкам. Рэжысёр Любоў Земцова атрымала траўмы і знаходзілася ў рэанімацыі ў крытычным стане.

Увесь тыдзень на старонцы дзяўчыны людзі пакідалі каментары з пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення. У пятніцу стала вядома, што яна памёрла ў бальніцы. Зямцовай было 28 гадоў.

Рэдакцыя Sputnik выказвае спачуванні родным і блізкім загінулай.

16
Тэги:
Смерць публічных людзей
Названы самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі

Названы самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі

0
(абноўлена 11:48 31.05.2020)
У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 45,2 тысячы хлопчыкаў і 42,4 тысячы дзяўчынак, большая частка з іх сталі другімі, трэцімі дзецьмі ў сям'і.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі Беларусь апублікаваў статыстыку нараджальнасці за 2019 год.

У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася 45,2 тысячы хлопчыкаў і 42,4 тысячы дзяўчынак, большая частка з іх сталі другімі, трэцімі і наступнымі дзецьмі ў сям'і. На долю першынцаў прыйшлося 38,7 адсотка ўсіх нараджэнняў, на долю другіх дзяцей - 38,3 працэнта, трэцяе - 16,3 працэнта.

У 2019-м 1056 жанчын нарадзілі двайнят, а 14 - трайнят.

Самымі папулярнымі імёнамі ў хлопчыкаў сталі Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр і Мацвей. У дзяўчынак - Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія, Анастасія.

0
Тэги:
дзеці, Беларусь