Адзін з медалёў

Манеты Германскай імперыі і медалі хацелі вывезці з Беларусі ўкраінцы

9
(абноўлена 17:01 18.01.2019)
У асабістых рэчах вадзіцеля і пасажыра мытнікі выявілі больш за 70 юбілейных медалёў i нагрудных знакаў, у тым ліку тыя, якія з'яўляюцца культурнай каштоўнасцю.

ГРОДНА, 19 сту - Sputnik. Медалі і манеты, прызнаныя культурнай каштоўнасцю, а таксама неапрацаваны бурштын, які нельга вывозіць з тэрыторыі ЕАЭС, хацелі незаконна перамясціць праз беларуска-літоўскую мяжу грамадзяне Украіны, паведамілі ў пятніцу ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Грамадзяне Украіны накіроўваліся ў Літву праз пункт пропуску "Беняконі". Падчас мытнага кантролю яны далі толькі дакументы на машыну. Але пры надглядзе ў асабістых рэчах вадзіцеля і аднаго з пасажыраў супрацоўнікі мытні выявілі больш за 70 юбілейных медалёў i нагрудных знакаў адрознення. Таксама ў машыне знаходзіўся 51 камень неапрацаванага бурштыну, які забаронена вывозіць з тэрыторыі ЕАЭС.

Паводле заключэння эксперта Мытнай лабараторыі два з медалёў створаны больш за 50 гадоў таму і з'яўляюцца культурнымі кашоўнасцямі. Гэта юбілейныя медалі "Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945" і "Пяцьдзесят гадоў Узброеных сіл СССР".

Да культурных каштоўнасцяў аднесены і шэсць манет Германскай імперыі, выпушчаныя на пачатку XX стагоддзя, самая старэйшая з іх - 1901 года выпуску.

У дачыненні да грамадзян Украіны распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч.1 ст.14.5 КоАП. Прадметы канфіскаваныя да рашэння суда.

9
Тэги:
манеты, Мытня, Гродна

Здарэнні