Вецер паваліў дрэва на машыну ў Мінску

Непагадзь у Беларусі: моцны вецер знёс прыпынак і раскідаў сметніцы

48
(абноўлена 15:41 22.03.2019)
Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў краіне ў пятніцу: сіноптыкі прагназуюць парывісты вецер з хуткасцю да 20 м/с.

МІНСК, 22 сак - Sputnik. Фатаграфіі і відэа наступстваў моцнага ветру з'яўляюцца ў сацыяльных сетках беларусаў з самай раніцы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Весна или осень...?

Публикация от Aliaksandr Askolkau (@online.president.gov.by)

Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў рэспубліцы ў пятніцу. Па прагнозах сіноптыкаў, хуткасць ветру можа дасягнуць 20 метраў у секунду. Пры такім надвор'і магчыма падзенне дрэў і абрыў ліній электрасувязі.

У адным з двароў Мінска вецер раскідаў пустыя смеццевыя кантэйнеры, якія ў выніку апынуліся на праезнай частцы.

Фота прыпыначнага пункта, які "здзьмула" ветрам, з'явілася ў Twitter. Канструкцыя адляцела на невялікую адлегласць і легла на бок. Карыстальнік сацсетак піша, што такі інцыдэнт адбыўся ў сталічным мікрараёне Уручча.

​Таксама ў сетцы з'яўляюцца фота паваленых дрэў. На вуліцы Камуністычнай дрэва ўпала на легкавы аўтамабіль, пацярпелых няма.

Упавшее дерево повредило крышу автомобиля
© Sputnik
Паваленае дрэва на даху аутамабіля

Пры такім моцным ветры не выключана абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый і дахаў будынкаў. У сувязі з гэтым беларусам рэкамендуюць абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, ставіць машыну ў гараж або удалечыні ад дрэў.

48
Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Мінск

Здарэнні