Хлопчык на пляжы

Боепрыпасы часоў ВАВ знайшлі на гарадскім пляжы ў Оршы

14
(абноўлена 17:38 11.06.2019)
Першы снарад у рацэ знайшлі работнікі АСВАД, калі рыхтавалі пляж да лета.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Некалькі боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны былі знойдзены ў рацэ Днепр каля гарадскога пляжу Оршы, паведамілі ў аўторак ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Першы снарад знайшлі на дне ракі работнікі мясцовага АСВАД - калі рыхтавалі пляж да купальнага сезона.

Па дадзеных УУС, на месца аператыўна прыбыла сапёрна-піратэхнічная група, якая старанна абследавала дно Дняпра ў дадзеным месцы. Ваенныя дасталі на бераг шэсць 75-міліметровых снарадаў, адзін 152-міліметровы, гранату і мінамётную міну.

Боепрыпасы, знойдзеныя ў рацэ, былі вывезены на палігон і знішчаны.

14
Тэги:
Віцебская вобласць, боепрыпасы

Здарэнні