Пункт пропуску Новая Гута

Гомельскія мытнікі знайшлі сем старажытных абразоў у рэйсавым аўтобусе

10
(абноўлена 12:47 18.06.2019)
Вадзіцель распавёў, што абразы і ордэны яму перадалі ў Кіеве і павінны былі забраць у Мінску.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Сем абразоў у срэбнай аправе знайшлі гомельскія мытнікі ў рэйсавым аўтобусе "Адэса-Мінск", - паведамілі ў прэс-службе Гомельскай мытні.

Мяркуецца, што яны былі створаныя яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Абразы былі схаваныя ў прадуктовай скрыні аўтобуса, які рухаўся праз пункту пропуску "Новая Гута". Там таксама знаходзіліся ордэны Чырвонай Зоркі і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Вадзіцель распавёў, што абразы і ордэны яму перадалі ў Кіеве і павінны былі забраць у Мінску.

Зараз праводзіцца экспертыза, каб вызначыць прыналежнасць абразоў і ордэнаў да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Гомельская мытня, абраз

Здарэнні