Замак на ноўтбуку

ГУБЭЗ выявіла махінацыі з квіткамі на II Еўрапейскія гульні

5
(абноўлена 17:04 20.06.2019)
Доступ да інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія ішоў незаконны продаж квіткоў на мерапрыемства Еўрапейскіх гульняў, абмежаваны.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Беларуская міліцыя выявіла факты несанкцыянаванага продажу і перапродажу квіткоў на II Еўрапейскія гульні. Незаконны гандаль вёўся праз інтэрнэт-рэсурсы.

"На віртуальных рэсурсах, якія не мелі дачынення да афіцыйнага распаўсюджання квіткоў, пакупніку без выбару віду спорту, даты і часу адразу прапаноўвалася аплаціць паслугу. Далей нібыта па ўжо аплачаным чэк-кодзе трэба было забраць у касе свой квіток", - распавяла старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ Крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева.

Пры гэтым, падкрэсліла прадстаўнік МУС, месцазнаходжанне канкрэтных кас квіткоў на сайтах не ўказвалася.

Сумесна з калегамі з упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС аператыўнікі ГУБЭЗ вызначылі, што сайты, праз якія ажыццяўляўся незаконны гандаль, размешчаны на віртуальных хостынг-машынах, доступ да якіх ажыццяўляецца з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Па ініцыятыве ГУБЭЗ МУС доступ да гэтых сайтаў на час правядзення Гульняў абмежаваны. Акрамя таго, упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі беларускага МУС паведаміла расійскім калегам аб дадзеным факце.

5
Тэги:
Квіткі, Мінск, Еўрапейскія гульні-2019
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (188)

Здарэнні