Бедныя малюткі: на калонію чырванакніжных суслікаў выгрузілі арганіку

Бедныя малюткі: на калонію чырванакніжных суслікаў выгрузілі арганіку

24
(абноўлена 15:55 26.11.2019)
У сярэдзіне мінулага стагоддзя рабыя суслікі былі досыць распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, цяпер яны жывуць толькі ў трох раёнах.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларускія зааабаронцы занепакоеныя лёсам калоніі чырванакніжных рабых суслікаў, якія могуць загінуць з-за арганікі, якая была выгружаная на месца іх пражывання, паведаміла ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Глушэц
© Sputnik / Игорь Подгорный

Рабыя суслікі адносяцца да сямейства вавёрчыных, у Беларусі яны лічыцца рэдкім відам. У сярэдзіне мінулага стагоддзя гэты дробны грызун быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі краіны. Але з-за маштабных меліярацыйных работ іх колькасць рэзка скарацілася. У цяперашні час ў Беларусі зафіксавана ўсяго 10 калоній рабых суслікаў у трох раёнах Беларусі. Ён занесены ў Чырвоную Кнігу.

"На Капыльшчыне на месца, дзе жыве калонія рабых суслікаў, землекарыстальнік выгрузіў кучу арганікі. Зоаабаронцы выехалі на месца, каб прыняць меры па выратаванні калоніі чырванакніжных жывёл", - паведамілі Sputnik у аўторак у Грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

"Высветлілася, што гной з суседняй фермы складуюць на поле з суслікамі з мэтай угнаення суседняга поля, яго выгрузілі на краі калоніі суслікаў", - адзначылі зааабаронцы.

Па іх словах, у гэтай калоніі летам жыло каля 20 рабых суслікаў.

"Пасля праверкі было ўстаноўлена, што калонія не знішчана. У радыусе да 200 метраў ад кучы арганікі выяўлена не менш за 15 нор суслікаў. Колькі апынулася пад кучай, ніхто не ведае. Толькі вясной спецыялісты змогуць пераканацца, колькі суслікаў тут засталося ў жывых", - растлумачылі заолагі.
У АПБ адзначылі, што яшчэ некалькі месяцаў таму пісалі лісты землекарыстальніку і ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб пасяленні чырванакніжных грызуноў.

Рабы суслік - норны грызун, даўжыня цела якога можа дасягаць да 26 сантыметраў, маса цела - 175-300 грамаў. У жывой прыродзе на тэрыторыі Беларусі не жывуць суркі, або байбакі, і многія аматары прыроды надыход вясны вызначаюць па паводзінах рабых суслікаў.

24
Тэги:
Чырвоная кніга Беларусі, Жывёлы, Беларусь
СІЗА, архіўнае фота

Затрыманы начальнік штаба Сяргея Чарэчня

12
(абноўлена 11:09 07.08.2020)
Кіраўнік штаба кандыдата Мікалай Лысенкаў працаваў назіральнікам на адным з участкаў для галасавання ў Стоўбцах.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Кіраўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чарэчня Мікалай Лысенкаў затрыманы ў Стоўбцах, гэтую інфармацыю пацвердзілі ў камандзе палітыка.

Лысенкаў - давераная асоба і начальнік штаба кандыдата Сяргея Чарэчня. У рамках датэрміновага галасавання ён з'яўляўся назіральнікам на ўчастку для галасавання ў родных Стоўбцах.

Каманда палітыка раніцай у пятніцу апублікавала відэа затрымання Лысенкава.

Да кіраўніка штаба кандыдата ў прэзідэнты падышла міліцыя, супрацоўнік праваахоўных органаў паведаміў аб тым, што ў дачыненні да Лысенкава распачаты адміністрацыйны працэс па падазрэнні ў арганізацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП).

Лысенкава даставілі ў Стаўбцоўскі РАУС для правядзення праверкі. Яго статус на дадзены момант не вядомы.

Лысенкаў з'яўляецца актывістам партыі "Грамада", які апошнія два гады ўзначальвае Чарэчань.

12
Тэги:
Беларусь, Выбары, Сяргей Чарэчань
Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская

У Мінску затрымлівалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай

14
(абноўлена 15:10 06.08.2020)
У жніўні былі затрыманыя некалькі іншых давераных асоб Ціханоўскай, у тым ліку Валянцін Троцкі і Мікалай Маслоўскі.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз была затрыманая ў Мінску, паведамілі ў чацвер у аб'яднаным штабе кандыдата.

Пра затрыманне Мароз стала вядома днём у чацвер. У аб'яднаным штабе палітыка гэтую інфармацыю пацвердзілі.

"Была затрыманая людзьмі, якія прадставіліся супрацоўнікамі МУС, каля 11 раніцы сёння пры выхадзе з літоўскага пасольства пасля падачы дакументаў на візу", - распавялі ў аб'яднаным штабе.

Штаб Святланы Ціханоўскай, а таксама штабы Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі, якія падтрымліваюць кандыдата, працягваюць сваю працу.

На пытанне Sputnik аб затрыманні Мароз у ГУУС Мінгарвыканкама сказалі, што такой інфармацыяй на дадзены момант не маюць.

У праваахоўных органах Sputnik пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні Мароз, але ўдакладнілі, што "яе, хутчэй за ўсё, затрымлівалі не супрацоўнікі ГУУС Мінска, а аператыўнікі ДФР або АБЭП". Там таксама адзначылі, што "можа быць, яе проста даставілі для высвятлення асобы, альбо высвятлення нейкіх іншых абставінаў".

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамоданава паведаміла Sputnik, што "інфармацыі пра затрыманне дадзенай асобы (Марыі Мароз Sputnik) у МУС няма. Магчыма, яе запрасілі. Затрымалі і запрасілі - гэта два цалкам розных паняцця".

Як пазней паведамілі ў штабе Ціханоўскай, у 12:45 Марыю Мароз праваахоўнікі адпусцілі. Прычына правядзення гутаркі пакуль не вядомая.

Такім чынам, Мароз не затрымлівалі, а запрашалі на "размову" ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і экстрэмізмам, дзе папярэджвалі аб недапушчальнасці арганізацыі масавых беспарадкаў.

У жніўні былі затрыманыя некалькі іншых давераных асоб Ціханоўскай, у тым ліку Валянцін Троцкі і Мікалай Маслоўскі.

У ходзе кампаніі па зборы подпісаў таксама затрымліваўся шэраг сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, у тым ліку - кіраўнік групы, яе муж Сяргей Ціханоўскі, які на дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА і падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадках і гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі.

14
Тэги:
Святлана Ціханоўская, Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Мабільны тэлефон у руках, архіўнае фота

Ці можна фатаграфаваць бюлетэнь? Што сказана ў метадычцы ад ЦВК

0
(абноўлена 16:29 07.08.2020)
На думку Цэнтрвыбаркама, волевыяўленне чалавека да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі ў сваіх метадычных рэкамендацыях разабраў сітуацыю, у якой выбаршчык хоча зрабіць фатаграфію на ўчастку.

Прэзідэнцкія выбары – 2020 у Беларусі: каляндар выбарчай кампаніі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Участковыя камісіі дзейнічаюць на выбарах у адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК: у іх прыводзіцца тое, як павінны працаваць члены камісій, што павінна быць на участках, а таксама разбіраюцца магчымыя спрэчныя сітуацыі.

Адзін з разбораў магчымых сітуацый тычыцца фатаграфавання на ўчастку. Паводле легенды, мужчына прыходзіць галасаваць з сям'ёй і хоча зрабіць калектыўнае фота на фоне кабінкі на памяць.

"Выбарчае заканадаўства не рэгулюе дадзеныя пытанні. Разам з тым, улічваючы жаданне пакінуць памяць аб удзеле ў выбарах у выглядзе фатаграфіі захапленне шырокага кола грамадзян сэлф-фатаграфіяй, старшыні камісіі не варта забараняць зрабіць пару фатаграфій", - гаворыцца ў метадычных рэкамендацыях ЦВК.

Аднак у рэкамендацыях таксама паказана, што "выбаршчыку трэба ўстрымацца ад фатаграфавання свайго запоўненага бюлетэня, так як яго волевыяўленне да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай".
"Акрамя таго, нельга фатаграфаваць спісы выбаршчыкаў, іншых удзельнікаў выбарчага працэсу без іх згоды", - гаворыцца ў дакуменце.

Фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь грамадзян заклікаюць стваральнікі платформы "Голас", на якой ужо зарэгістравана больш за 700 тысяч чалавек. Прыхільнікі ініцыятывы паказваюць, што Выбарчым кодэксам фатаграфаванне бюлетэня не забаронена і, калі здымак не будзе апублікаваны да закрыцця участкаў, гэта не будзе лічыцца парушэннем і незаконнай агітацыяй.

0
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020