Аддзяленне рэанімацыі, архіўнае фота

Міністэрства аховы здароўя распавяло пра стан пацярпелых у ДТЗ пад Псковам

10
(абноўлена 10:41 30.12.2019)
Адзін пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан медыкамі ацэньваецца як стабільна цяжкі.

МІНСК, 30 сне - Sputnik. Па першую дапамогу пасля ДТЗ з аўтобусам пад Псковам звярнуліся 24 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун.

Аварыя адбылася ў ноч з нядзелі на панядзелак: аўтобус з турыстычнай групай вылецеў у кювет і перакуліўся. У салоне знаходзіліся 50 чалавек.

Як паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, за першай дапамогай пасля ДТЗ звярнуліся 24 чалавекі. Неўзабаве для сваякоў пацярпелых МНС Расіі адкрые гарачую лінію.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, 13 чалавек былі адпраўленыя на кансультацыю ў Пскоўскую абласную бальніцу. Шэсць пацярпелых атрымалі дапамогу амбулаторна, сямёра шпіталізаваны. З іх адзін чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан стабільна цяжкі.

Двое дзяцей, якія таксама ехалі ў аўтобусе, шпіталізаваны з чэрапна-мазгавымі траўмамі.

"Усімі пытаннямі займаецца аддзяленне пасольства Беларусі ў Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Беларускія лекары гатовыя аказаць усю неабходную дапамогу расійскім калегам", - дадалі ў беларускім Міністэрстве аховы здароўя.

Абставіны здарэння высвятляюцца. Па папярэдніх дадзеных, прычынай ДТЗ сталі ўмовы надвор'я.

10
Тэги:
Расія, ДТЗ
Акцыя пратэсту ў Мінску 18 кастрычніка

МУС расказала, колькі чалавек затрымалі на нядзельных акцыях пратэсту

6
(абноўлена 13:00 19.10.2020)
Па звестках ведамства, несанкцыянаваныя акцыі прайшлі ў 16 населеных пунктах краіны, у іх удзельнічалі каля 8 тысяч чалавек.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Падчас нядзельных акцый пратэсту па ўсёй краіне былі затрыманыя 280 чалавек, такую лічбу назвалі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Па звестках ведамства, пратэстныя акцыі 18 кастрычніка прайшлі ў 16 населеных пунктах краіны, у іх прынялі ўдзел каля васьмі тысяч чалавек.

"Ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем сталіцы, яны былі нешматлікія (ад 10 да 100 удзельнікаў)", - распавяла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Усяго за ўчорашні дзень па ўсёй рэспубліцы за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў былі затрыманыя 280 чалавек.
"З іх у Мінску - 215. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 237 чалавек", - распавялі ў ведамстве.

Больш за ўсё пратэстоўцаў было ў Мінску.

"У раёне вуліцы Кастрычніцкай у 14:30 сабраліся разрозненыя групы грамадзян, прайшоў у напрамку Партызанскага праспекта, дзе выйшлі на праезную частку і заблакавалі рух транспарту. Пасля чаго накіраваліся ў бок МКАД. У 16:10 супрацоўнікамі АУС і ўнутраных войскаў МУС рух мітынгоўцаў было заблакаваны. У пікавы момант збору іх агульная колькасць дасягнула прыкладна сямі тысяч чалавек. Каля 18:00 у раёне скрыжавання праспекта Ракасоўскага і вуліцы Малініна несанкцыянаваная акцыя завяршылася", - адзначыла Чамаданава.

У Брэсце і ў Гомелі, па дадзеных МУС, групы грамадзян рабілі спробы правесці вулічныя шэсці па вуліцах горада, якія былі спынены супрацоўнікамі міліцыі.

6
Тэги:
акцыі пратэстаў, МУС РБ, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Супрацоўнікі МУС на акцыі пратэсту

Пракурор: Мінску за час пратэстаў нанесены ўрон на 900 тысяч рублёў

10
(абноўлена 09:22 19.10.2020)
Пракурор Алег Лаўрухін распавёў, у колькі ацэньваюцца акты вандалізму ў сталіцы і хто за іх заплаціць.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Пачынаючы з 9 жніўня і да цяперашняга часу бюджэту Мінска і камунальным службам нанесены ўрон на суму каля 900 тысяч рублёў, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ у нядзелю генеральны пракурор сталіцы Алег Лаўрухін.

Ён заявіў, што пытанне пакрыцця шкоды знаходзіцца на асаблівым кантролі ў органах пракуратуры Мінска.

"Безумоўна, частка гэтай сумы будзе ахоплена у тым ліку і тымі дзеяннямі, якія кваліфікуюцца як крымінальныя злачынствы", - дадаў Лаўрухін.

Паводле яго слоў, інфармацыя пра пашкоджанні альбо апаганенні фасадаў будынкаў, гарадскіх канструкцый і іншых аб'ектаў камунальнай уласнасці на працягу тыдня паступае ад усіх службаў гарвыканкама. У якасці прыкладу пракурор назваў выезды пажарных службаў на дэмантаж недзяржаўнай сімволікі.

"Толькі ад гэтых выездаў гарадскімі органамі МНС выдаткавана каля 27 тысяч рублёў", - рэзюмаваў Лаўрухін.

На гэтую суму, падкрэсліў ён, пракуратура ўнесла 18 прадпісанняў, дзесяць з іх ужо выканана (на 2700 рублёў). Грошы, па словах пракурора, кампенсуюць, як правіла, старшыні таварыстваў уласнікаў, калі такія маюцца. Менавіта яны нясуць адказнасць за парушэнне правілаў архітэктурных рашэнняў фасадаў будынкаў, за што прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

"Калі асоба прызнана вінаватай у здзяйсненні правапарушэння, адпаведна, у нас ёсць падставы спаганяць з яе тыя выдаткі, якія панеслі службы на дэмантаж", - сказаў на заканчэнне Лаўрухін.

10
Тэги:
Генеральная пракуратура Беларусі, акцыі пратэстаў, Мінск
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Машына хуткай дапамогі каля бальніцы

Зноў больш за 600 хворых: Мінздароўя агучыла свежую статыстыку па COVID-19

0
За мінулыя суткі каронавірусная інфекцыя забрала жыцці яшчэ чатырох пацыентаў, ахвярамі хваробы сталі ўжо 937 чалавек.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі наблізілася да 89 тысячаў, такую лічбу ў аўторак агучылі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістравана 88 909 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў ведамстве.

З учорашняга дня ў рэспубліцы выявілі 619 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Пры гэтым чатыры пацыента з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі ад ускладненняў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў нашай краіне каронавірусная інфекцыя забрала ўжо 937 жыццяў.

"У Беларусі на 20 кастрычніка паправіліся і выпісаныя 80 503 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Адпаведна, за мінулыя суткі шэрагі тых, хто паправіўся, папоўнілі 373 чалавекі. На лячэнні па-ранейшаму знаходзяцца 8 406 пацыентаў, хворых на каронавірус.

З лютага беларускія медыкі правялі ужо 2 244 310 тэстаў на каронавірус па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19