Аўтамабіль следчага камітэта (СК) РФ

Іспанскі карэспандэнт Sputnik загінуў у Маскве

11
(абноўлена 12:29 14.01.2020)
Цела журналіста было знойдзенае на паўднёвым захадзе расійскай сталіцы, ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Карэспандэнт Sputnik з Іспаніі Мануэль Рэгалда загінуў у Маскве, пра гэта паведаміла старшы памочнік кіраўніка сталічнага глаўка Следчага камітэта РФ Юлія Іванова.

Тэлеканал СТБ паведамляе, цела 40-гадовага Рэгалда было знойдзена каля жылога дома ў мінулы панядзелак.

"Увечары 13 студзеня каля жылога дома, размешчанага на паўднёвым захадзе сталіцы, знойдзена цела мужчыны 1979 года нараджэння з траўмамі, несумяшчальнымі з жыццём", - распавяла Іванова.

Яна адзначыла, што пры аглядзе кватэры, у якой пражываў загінулы, адсутнічаюць сляды барацьбы, парадак рэчаў не парушаны.

Па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка, ужо апытаны сваячка журналіста, якая ў момант гібелі была ў кватэры, а таксама суседзі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

11
Тэги:
Расія, Sputnik

Здарэнні