Памёр вядомы беларускі мастак Уладзімір Басалыга

Памёр вядомы беларускі мастак Уладзімір Басалыга

18
(абноўлена 14:05 08.06.2020)
На стварэнне графічнай серыі "Помнікі дойлідства Беларусі" Уладзіміра Басалыгу натхніў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч.

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Вядомы беларускі графік Уладзімір Басалыга памёр у Мінску на 81 годзе жыцця, паведаміў яго сын Андрэй Басалыга.

Уладзімір Басалыга з'яўляецца аўтарам ілюстрацый да кніг класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Максіма Танка, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Караткевіча. Працаваў у тэхніцы літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі.

"Сёння не стала майго бацькі. Дзякуй табе за ўсё, люблю", - напісаў на сваёй старонцы ў ФБ яго сын Андрэй Басалыга.

Уладзімір Самойлавіч Басалыга нарадзіўся ў Слуцку ў 1940 годзе. У 1960-ым скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967-ым - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У савецкія часы працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР, затым выкладаў на мастацкім факультэце Беларускай акадэміі мастацтваў. З 2001 па 2007 гады быў старшынёй Беларускага саюза мастакоў.

Акрамя ілюстрацый да кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, Уладзімір Басалыга стварыў графічную серыю "Помнікі дойлідства Беларусі", на стварэнне якой яго натхніў Уладзімір Караткевіч. Класіка беларускай літаратуры Басалыга лічыў сябрам і аднадумцам.

За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1991 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

18
Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь, Мастацтва
Супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК

КДК: Віктар Бабарыка затрыманы

44
(абноўлена 17:29 18.06.2020)
Кіраўнік камітэта дзяржкантролю заявіў аб тым, што Бабарыка кіраваў злачыннай групай.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка затрыманы, пра гэта ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі паведаміў кіраўнік КДК Іван Церцель.

Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард раніцай у чацвер былі дастаўлены ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Яны даюць паказанні па "справе Белгазпрамбанка". У доме прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост прайшоў ператрус.

"Бабарыка затрыманы ў сувязі з тым, што з'яўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў уздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў і літаральна на днях зняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў", - заявіў Церцель.

Па словах кіраўніка КДК, вядзецца праца па шэрагу напрамкаў: махінацыі з векселямі на суму звыш 60 мільёнаў долараў ЗША, у выніку якіх "на замежныя рахункі падкантрольныя структуры членамі злачыннай групы была выведзена буйная сума валюты".

"Акрамя таго, намі ўсталяваныя "адмывачныя" схемы, па якіх ажыццяўляўся вываз у банкі вялікіх сум валюты на падкантрольныя структуры", - дадаў ён.

Па словах Церцеля, адной з такіх структур з'яўляўся латвійскі банк ABLV. "Паводле дадзеных, якія мы атрымалі ад нашых партнёраў, латвійскіх калег, за некалькі гадоў у інтарэсах гэтага банка на яго рахункі з рахункаў Белгазпрамбанка было выведзена звыш 430 мільёнаў долараў ЗША", - паведаміў кіраўнік КДК.

Усталявалі ў КДК і факты дачы хабару службовым асобам банка за прадастаўленне крэдытаў прадпрымальнікам і асобам "з дрэннай крэдытнай гісторыяй".

"Устаноўлена таксама дачыненне шэрагу службовых асобаў да арганізацыі схем з фактычным прымусам грамадзян да атрымання крэдытаў на сваё імя з наступнай перадачай грашовых сродкаў і забеспячэннем гэтымі сродкамі грамадзян за працэнты", - дадаў ён.

Як заявілі ў эфіры тэлеканала, усяго па крымінальных справах затрымана каля 20 чалавек, частка з іх супрацоўнічае са следствам. Беларускія праваахоўнікі супрацоўнічаюць па справе з калегамі з 18 краін.

З чаго ўсё пачалося

Фінансавая міліцыя прыйшла ў Белгазпрамбанк - адзін з найбуйнейшых банкаў краіны - на мінулым тыдні ў рамках расследавання крымінальнай справы па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і "адмыванні" грошай. Прыходзілі супрацоўнікі ДФР Камітэта дзяржкантролю і ў шэраг прыватных кампаній - "ПрыватЛізінг", "Кентаўр" і "Кампары".

Як паведамлялі ў КДК, на дадзены момант затрыманыя 15 былых і цяперашніх супрацоўнікаў банка. Сітуацыю каментаваў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што праваахоўныя органы зацікавіліся Белгазпрамбанкам яшчэ ў 2016 годзе.

Пасля таго, што здарылася Нацбанк вырашыў адхіліць праўленне Белгазпрамбанка, якое дзейнічаоа, і прызначыць часовую адміністрацыю на чале з экс-кіраўніком Нацбанка Надзеяй Ермаковай.

Асноўныя акцыянеры банка - Газпрам і "Газпрамбанк" - заяўлялі аб незаконнасці дзеянняў па прызначэнні часовай адміністрацыі як супярэчаць заканадаўству як Беларусі, так і ЕАЭС.

44
Тэги:
Мінск, Віктар Бабарыка
Акцёр Міхаіл Какшэнаў

Памёр вядомы расійскі акцёр Міхаіл Какшэнаў

17
(абноўлена 14:26 05.06.2020)
Ён быў папулярны пераважна як акцёр-комік, і за сваю кар'еру згуляў у больш за 130 поўнаметражных фільмах і тэлеспектаклях.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Вядомы савецкі і расійскі акцёр Міхаіл Какшэнаў памёр ва ўзросце 83 гадоў, пра гэта паведаміла паэтка Любоў Варапаева.

"Памёр Міша Какшэнаў. Светлая памяць!" - напісала Варапаева на сваёй старонцы ў Facebook.

Восенню 2017 года актор перанёс інсульт - яму стала блага на вуліцы, мінакі выклікалі хуткую дапамогу. Праз нейкі час ён акрыяў ад хваробы. Апошнія паўгода Какшэнаў знаходзіўся ў рэабілітацыйным цэнтры ў Падмаскоўі.

Михаил Кокшенов в фильме Молодые (1971)
© Sputnik / Вишневский
Міхаіл Какшэнаў у фільме "Маладыя" (1971)

Какшэнаў зняўся ў шматлікіх савецкіх і расійскіх фільмах, серыялах і тэлеспектакль. Найбольш яркія камічныя ролі Какшэнава ў фільмах "Не можа быць", "Самая абаяльная і прывабная", "На Дзерыбасаўскай добрае надвор'е, ці На Брайтан-Біч ізноў ідуць дажджы". Сваім талентам майстар эпізоду упрыгожыў і многія выпускі "Ералаша".

Михаил Кокшенов вместе с Всеволодом Санаевым и Николаем Караченцовым исполнил роль в фильме Белые росы
© Sputnik /
Міхаіл Какшэнаў разам з Усеваладам Санаевым і Мікалаем Карачанцавым выканаў ролю ў фільме "Белыя росы"

какшэнаў вядомы не толькі як камічны акцёр, але таксама як прадзюсар, кінарэжысёр і сцэнарыст. Акрамя гэтага, Какшэнаў паспяхова працаваў на агучванні і дубляжы фільмаў і мультфільмаў.

17
Тэги:
Смерць публічных людзей
Забор тэстаў на COVID

У Беларусі выяўлена амаль 64 тысячы выпадкаў каронавіруса

1
(абноўлена 15:02 06.07.2020)
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, па дадзеных на панядзелак, перавысіла 51 тысячу чалавек.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 63804, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 1,074 мільёна тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 63804 пацыента з COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 250 чалавек - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 51120 чалавек, за суткі іх стала больш на 249. Зрэшты, невысокая колькаць выпісаных заўсёды фіксуецца менавіта ў выхадныя дні. Па буднях у апошнія тыдні колькасць здаровых штодня знаходзіцца ў раёне тысячы чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19