У Мінску затрымлівалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай

© Sputnik / Виктор ТолочкоКандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская
Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У жніўні былі затрыманыя некалькі іншых давераных асоб Ціханоўскай, у тым ліку Валянцін Троцкі і Мікалай Маслоўскі.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз была затрыманая ў Мінску, паведамілі ў чацвер у аб'яднаным штабе кандыдата.

Пра затрыманне Мароз стала вядома днём у чацвер. У аб'яднаным штабе палітыка гэтую інфармацыю пацвердзілі.

"Была затрыманая людзьмі, якія прадставіліся супрацоўнікамі МУС, каля 11 раніцы сёння пры выхадзе з літоўскага пасольства пасля падачы дакументаў на візу", - распавялі ў аб'яднаным штабе.

Штаб Святланы Ціханоўскай, а таксама штабы Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі, якія падтрымліваюць кандыдата, працягваюць сваю працу.

На пытанне Sputnik аб затрыманні Мароз у ГУУС Мінгарвыканкама сказалі, што такой інфармацыяй на дадзены момант не маюць.

У праваахоўных органах Sputnik пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні Мароз, але ўдакладнілі, што "яе, хутчэй за ўсё, затрымлівалі не супрацоўнікі ГУУС Мінска, а аператыўнікі ДФР або АБЭП". Там таксама адзначылі, што "можа быць, яе проста даставілі для высвятлення асобы, альбо высвятлення нейкіх іншых абставінаў".

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамоданава паведаміла Sputnik, што "інфармацыі пра затрыманне дадзенай асобы (Марыі Мароз Sputnik) у МУС няма. Магчыма, яе запрасілі. Затрымалі і запрасілі - гэта два цалкам розных паняцця".

Як пазней паведамілі ў штабе Ціханоўскай, у 12:45 Марыю Мароз праваахоўнікі адпусцілі. Прычына правядзення гутаркі пакуль не вядомая.

Такім чынам, Мароз не затрымлівалі, а запрашалі на "размову" ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і экстрэмізмам, дзе папярэджвалі аб недапушчальнасці арганізацыі масавых беспарадкаў.

У жніўні былі затрыманыя некалькі іншых давераных асоб Ціханоўскай, у тым ліку Валянцін Троцкі і Мікалай Маслоўскі.

У ходзе кампаніі па зборы подпісаў таксама затрымліваўся шэраг сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, у тым ліку - кіраўнік групы, яе муж Сяргей Ціханоўскі, які на дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА і падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадках і гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі.

Стужка навiн
0