Гарады свету. Вільнюс

Літва абвінаваціла Беларусь у парушэнні паветранай прасторы

5
(абноўлена 14:12 24.08.2020)
Раней Мінабароны Беларусі паведаміла аб ліквідацыі верталётамі МІ-24 запушчаных з боку Літвы васьмі паветраных шароў з "антыдзяржаўнай сімволікай".

МІНСК, 24 жні - Sputnik. Беларускі верталёт перасёк літоўскую дзяржаўную мяжу ў раёне вёскі Мядзінінкай, гаворыцца ў паведамленні літоўскага МЗС.

Па дадзеных замежнага ведамства, Мі-24 парушыў паветраную прастору суседняй дзяржавы ў 18:50 23 жніўня.

сувязі з гэтым у міністэрства замежных спраў Літвы выклікалі пасла Беларусі Валерыя Бараноўскага і ўручылі яму ноту пратэсту. У ноце ўтрымліваецца заклік да высвятлення абставінаў інцыдэнту і недапушчэння паўтарэння падобных парушэнняў.

Напярэдадні беларускае міністэрства абароны паведаміла аб спыненні правакацыі з боку Літвы.

Вайскоўцы сцвярджаюць, што з тэрыторыі суседняй дзяржавы быў запушчаны зонд з васьмі паветраных шароў з "антыдзяржаўнай сімволікай", іх палёт спынілі без прымянення зброі экіпажы верталётаў Мі-24 каля населенага пункта Воўкаўшчына Ашмянскага раёна.

5
Тэги:
Беларусь, Літва
Адвакат Максім Знак

Справа каардынацыйнага савета: Максім Знак абвясціў у СІЗА галадоўку

9
(абноўлена 16:52 18.09.2020)
Усім тром фігурантам крымінальнай справы пра заклікі да захопу ўлады сёння прад'яўлена абвінавачванне, яны будуць знаходзіцца пад вартай як мінімум да пачатку лістапада.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Фігурант крымінальнай справы аб закліках да змены ўлады, член прэзідыума Каардынацыйнага савета Максім Знак абвясціў галоўку ў следчым ізалятары, паведаміў Sputnik адзін з адвакатаў, якія абараняюць палітыкаў па гэтай справе.

"Сёння Максіму і Іллі (Максім Знак і Ілля Салей - абвінавачаныя па гэтай справе) было прад'яўлена абвінавачанне. Макс у знак нязгоды з затрыманнем і абвінавачваннем абвясціў галадоўку", - паведаміў Sputnik адвакат.

Паводле яго слоў, акрамя таго, што ім прад'яўлена абвінавачванне, вызначаны і тэрмін утрымання пад вартай - на два месяцы - да 9 лістапада.

Суразмоўца агенцтва таксама паведаміў, што і Салей, і Знак знаходзяцца пад вартай у СІЗА нумар 1 ГУУС Мінгарвыканкама.

Крымінальная справа па факце стварэння Каардынацыйна савета ўзбуджаная па арт. 361 КК Беларусі (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або сеткі Інтэрнэт). Пакаранне па дадзеным артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Па справе праходзяць тры абвінавачаных - акрамя Знака і Салея яшчэ і член КС Марыя Калеснікава.

9
Тэги:
Апазіцыя, Беларусь
Марыя Калеснікава

Калеснікаву да 8 лістапада пакінулі пад вартай у СІЗА Жодзіна

18
(абноўлена 15:21 18.09.2020)
Санкцыя крымінальнага артыкула, па якім затрыманая палітык, у якасці пакарання прадугледжвае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Абвінавачаная па справе пра заклікі да захопу ўлады Марыя Калеснікава будзе знаходзіцца ў СІЗА ў следчай турме ў Жодзіне як мінімум да 8 лістапада, паведаміла крыніца, знаёмая з ходам расследавання яе справы.

На гэтым тыдні апазіцыйнаму палітыку, якая з'яўляецца членам прэзідыума Каардынацыйнага савета, было прад'яўленае абвінавачванне, а таксама абраная мера ўтрымання - утрыманне пад вартай.

"Калеснікаву затрымалі і адразу ўжылі да яе меру ўтрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы - з 8 верасня па 8 лістапада", - паведаміла Sputnik у пятніцу крыніца, знаёмая з ходам расследавання крымінальнай справы.

Паводле яго слоў, "гэта звычайная практыка, калі пракурор дае санкцыю на ўтрыманне абвінавачанага пад вартай адразу на два месяцы". Санкцыя крымінальнага артыкула, па якой затрыманая палітык, у якасці пакарання прадугледжвае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Генеральная пракуратура 19 жніўня ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета (КС). Гаворка ідзе пра заклікі да захопу ўлады.

"Стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнага савета накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса", - заявілі тады ў пракуратуры.

Па гэтай справе акрамя Калеснікавай затрыманыя яшчэ два члена прэзідыума Каардынацыйнага савета - адвакаты Максім Знак і Ілля Салей.

Марыя Калеснікава, якая ўваходзіла ў перадвыбарчы штаб экс-банкіра Віктара Бабарыкі і якая перайшла пазней у аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай, была затрыманая 7 верасня. Яна разам з прэс-сакратаром Антонам Раднянковым і выканаўчым сакратаром Іванам Краўцовым знаходзілася на мяжы Беларусі і Украіны.

18
Тэги:
Апазіцыя, Беларусь

Астраномы выявілі ў атмасферы Венеры фасфін. Што гэта значыць - відэа

0
(абноўлена 12:30 18.09.2020)
У кіслотных аблоках Венеры знайшлі намёкі на жыццё - навукоўцы выявілі ў атмасферы планеты газ фасфін. Ён хоць і атрутны, але з'яўляецца маркерам наяўнасці жыцця.

Навукоўцы выявілі малекулу фасфіна ў атмасферы Венеры, што павышае верагоднасць таго, што асноўныя формы жыцця могуць хавацца прама над паверхняй планеты.

На роліку, апублікаваным на сайце Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі, відаць планета, што верціцца па арбіце, а таксама падпісаныя тлумачэнні да вынікаў.

Навукоўцы апублікавалі даследаванне ў часопісе Nature Astronomy. Аўтары не сцвярджаюць, што фасфін - надзейны доказ наяўнасці жыцця. На іх думку, гэта кажа пра невядомыя геалагічныя або хімічныя працэсы на планеце.

Адкрыццё было зроблена з дапамогай магутных тэлескопаў, яго вынікі выкладзеныя ў адкрыты доступ, што дазваляе іншым навукоўцам ацэньваць і аспрэчваць атрыманыя дадзеныя.

Венера - другая планета ад Сонца - падобная на Зямлю сваімі памерамі, масай, арбітальнай хуткасцю. Аднак умовы на Венеры непрыдатныя для жыцця чалавека. Сярэдняя тэмпература на яе паверхні складае прыкладна + 462°С, планету акружае шчыльная газавая абалонка, якая складаецца ў асноўным з вуглякіслага газу і азоту. У атмасферы знаходзіцца шмат злучэнняў серы і практычна адсутнічаюць вадзяная пара і кісларод.

0
Тэги:
Космас