Акцыя пратэсту ў Мінску 13 верасня

МУС Беларусі адчыталася аб затрыманых падчас нядзельных акцый

11
(абноўлена 12:17 14.09.2020)
Усяго за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана 774 грамадзяніна, з іх больш за 500 - у Мінску.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Прэс-сакратар МУС РБ Вольга Чамаданава паведаміла, што ў нядзелю супрацоўнікі МУС зафіксавалі 28 пратэстных акцый апазіцыі. Агульную колькасць удзельнікаў ведамства ацэньвае ў 22 тысячы чалавек.

Прэс-служба пацвердзіла выкарыстанне вадамёта пры разгоне пратэстуючых у Брэсце, "каб пазбегнуць пагрозы бяспецы дарожнага руху".

Па словах Чамаданавай, пагрозе падвергліся і самі сілавікі - у Наваполацку актывісты пашкодзілі тры службовыя аўтамабілі, а ў Магілёве каля ГЦ "Атрыум" удзельнік несанкцыянаванай акцыі напаў на двух супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, пашкодзіў форменнае абмундзіраванне, сарваў радыёстанцыю і відэарэгістратар. Дзеянням удзельнікаў беспарадкаў даецца прававая ацэнка.

за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана 774 грамадзяніна (з іх у Мінску - больш за 500). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 544 чалавекі, паведамляе МУС.

11
Тэги:
акцыі пратэстаў, МУС Беларусі
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (146)
Анатоль Бокун

Кіраўніку стачкама "Беларуськалія" Бокуну далі 25 сутак

9
Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства прайшло на чацвёртым рудаўпраўленні ў панядзелак. У ліку затрыманых было 22 чалавекі.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Выязны суд у Салігорску прысудзіў сустаршыню стачачнага камітэта ААТ "Беларуськалій" Анатоля Бокуна да 25 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамілі ў аўторак у стачкаме прадпрыемства.

Як удакладнілі ў Telegram-канале стачкама, прысуд вынесены на падставе двух пратаколаў: па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Для былога работніка салігорскага прадпрыемства гэта ўжо другі арышт. Напрыканцы жніўня Анатоль Бокун быў асуджаны на 15 сутак.

Нагадаем, у панядзелак, 21 верасня, каля прахадной чацвёртага рудаўпраўлення "Беларуськалія" адбылася несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку шахцёра, які адмовіўся выходзіць на паверхню пасля начной змены ў знак пратэсту. У РАУС даставілі 22 мітынгоўцаў для дачы іх дзеянням прававой ацэнкі. "Да вечара таго ж дня 21 чалавека адпусцілі", - сказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Стачачны камітэт "Беларуськалія" абвясціў бестэрміновую забастоўку ў знак пратэсту супраць рашэння Мінскага абласнога суда, які 11 верасня прызнаў незаконнай забастоўку, абвешчаную на прадпрыемстве 17 жніўня.

9
Тэги:
акцыі пратэстаў, ААТ "Беларуськалій"
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (146)
ААТ Беларуськалій

На "Беларуськаліі" за ўдзел у мітынгу затрыманыя 22 чалавекі

10
(абноўлена 16:14 21.09.2020)
Затрыманых на прадпрыемстве даставілі ў Салігорскі аддзел унутраных спраў для дачы прававой ацэнкі.

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства прайшло каля ААТ "Беларуськалій", паведамілі Sputnik ў прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама.

Як удакладнілі ў праваахоўных органах, 22 удзельнікі мітынгу дастаўлены ў Салігорскі РАУС для дачы прававой ацэнкі. З іх толькі пяцёра з'яўляюцца работнікамі прадпрыемства.

"Правяраецца іх дачыненне да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях у Салігорску 20 верасня. Некаторыя з іх будуць адпушчаныя", - удакладніў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Паводле інфармацыі страйкаму "Беларуськалія", мітынгоўцы прыйшлі падтрымаць аднаго з працаўнікоў чацвёртага рудаўпраўлення, які адмовіўся выходзіць на паверхню пасля начной змены ў знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў краіне.

Гэта не першы падобны выпадак на прадпрыемстве за апошні месяц. 10 верасня страйк абвясціў працаўнік "Беларуськалія" Юрый Корзун. Ён зладзіў пратэст і прыкаваў сябе наручнікамі да горназдабыўнога абсталявання ў забоі. Мужчына напісаў ліст гендырэктару "Беларуськалія" Івану Галаватаму і пералічыў у ім свае патрабаванні. Сярод іх - спыненне гвалту ў адносінах да пратэстоўцаў, вызваленне арыштаваных прадстаўнікоў страйкаму, адстаўка прэзідэнта і іншыя. Праз некалькі гадзін пасля пачатку пратэсту шахцёра вывелі з забою і перадалі медыкам.

10
Тэги:
Беларуськалій
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (146)
Медсястра рыхтуе вакцыну ад COVID-19 для ўвядзення добраахвотніку ў клініцы ў Лондане

Генсак ААН перасцярог свет ад "вакцыннага нацыяналізма"

0
(абноўлена 17:04 22.09.2020)
Антоніу Гутэрэш перакананы, што дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Свету неабходна ўстрымацца ад з'яўлення "вакцыннага нацыяналізма", дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны ад каронавіруса новага тыпу. Такое меркаванне агучыў генеральны сакратар Арганізацыі аб'яднаных нацый Антоніу Гутэрэш, выступаючы падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генасамблеі ААН.

"Мы працуем над тым, каб сродкі і метады лячэння сталі глабальным грамадскім дабром, і падтрымліваем намаганні па стварэнні таннай" народнай вакцыны", даступнай ва ўсіх краінах", - сказаў Гутэрэш.

Паводле слоў генеральнага сакратара ААН, дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны.

"Паводле паведамленняў, некаторыя краіны заключаюць паралельныя здзелкі выключна ў інтарэсах свайго ўласнага насельніцтва. Такі "вакцынны нацыяналізм" не толькі несправядлівы, але і асуджаны на правал. Ніхто з нас не будзе ў бяспецы да таго часу, пакуль у бяспекі не апынемся мы ўсе" , - канстатаваў ён.

Нагадаем, раней Антоніу Гутэрэш выказваўся пра тое, што ўспышка каронавіруса ва ўсім свеце выходзіць з-пад кантролю: хутка свет пройдзе "змрочную адзнаку ў адзін мільён страчаных з-за віруса жыццяў", людзі ва ўсім свеце павінны быць гатовыя да вакцынацыі.

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да цяперашняга часу каронавірусам ва ўсім свеце заразіліся больш за 31 мільёны чалавек, ахвярамі хваробы сталі ўжо звыш 962 тысяч пацыентаў.

0
Тэги:
каронавірус, ААН
Тэмы:
Каронавірус COVID-19