Памежнік каля беларускага памежнага перахода паміж Беларуссю і Польшчай Перароў

Сотням "моцных хлопцаў" забаранілі ўезд у Беларусь

49
Па словах памежнікаў, ніхто з іх пры спробе выехаць у краіну не змог патлумачыць мэту наведвання.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Беларускія памежнікі адзначаюць рост колькасці замежнікаў спартыўнага целаскладу, якія спрабуюць уехаць у краіну з незразумелымі мэтамі, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік ДПК Беларусі Антон Бычкоўскі.

У Беларусі з 9 жніўня праходзяць вулічныя пратэстныя акцыі, міліцыя заяўляе, што ў апошні час у іх удзельнічае ўсё больш "радыкальна настроеных асоб".

"За мінулы тыдзень на беларускай мяжы ва ўездзе ў нашу краіну з розных падставаў адмоўлена 595 замежнікам", - паведаміў Бычкоўскі.

Паводле яго слоў, абсалютная большасць з іх - гэта "дужыя маладыя людзі, спартыўнага целаскладу, якія ніяк не змаглі патлумачыць або пацвердзіць мэты прыбыцця ў Беларусь".

Прадстаўнік ДПК адзначыў, што практычна ўсе з названых асоб спрабавалі ўехаць з суседніх з намі краін - Украіны, Польшчы і Літвы".

49
Тэги:
Дзяржаўны памежны камітэт РБ, Беларусь
Статуя старажытнагрэцкай багіні правасуддзя Феміды

Справа аб публічнай абразе прэзідэнта Беларусі накіраваная ў суд

7
(абноўлена 16:10 23.11.2020)
Фігурантамі крымінальнай справы, якая накіравана для разгляду ў суд, з'яўляюцца два жыхары Навагрудка.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу аб "падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў" і "публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", паведамілі ў генеральнай пракуратуры Беларусі.

Дадзеная крымінальная справа распачата ў дачыненні да двух жыхароў Навагрудка.

"Першаму інкрымінавалася падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў і публічную абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Другому залічана іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках," - паведамілі Sputnik у панядзелак у службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Згодна з матэрыяламі справы, грамадзянін, які абвінавачваецца ў абразе прэзідэнта "14 жніўня 2020 года ў сетцы Інтэрнэт, у адным з чатаў месенджараа Viber, размясціў паведамленні, якія ўтрымлівалі зневажальныя выказванні ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і негатыўную ацэнку яго асобы, выяўленую ў непрыстойнай форме".

Ён таксама абвінавачваецца ў тым, што з чэрвеня па 9 жніўня 2020 года гарадскім пасёлку Карэлічы, Навагрудку, Дзятлаўскім і Лідскім раёнах правёў шэраг сустрэч для падбору і падрыхтоўкі ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў.

"Падчас такіх сустрэч ён паведамляў пра планаванне на 10 жніўня 2020 года акцый па: пашкоджанні і знішчэнні маёмасці, уключаючы падпал будынкаў і службовых транспартных сродкаў АУС Навагрудскага і Карэліцкага райвыканкамаў; супраціўленні прадстаўнікам улады з выкарыстаннем "кактэйляў Молатава" і бензапіл; блакаванні спілаванымі дрэвамі аўтадарогі Карэлічы-Наваградак", - паведамілі ў пракуратуры.

Давесці свой намер да канца абвінавачаны не змог, паколькі праваахоўныя органы выявілі і спынілі яго супрацьпраўныя дзеянні.

Другі фігурант справы абвінавачваецца ў тым, што "на сустрэчах па пытаннях арганізацыі масавых беспарадкаў даводзіў інфармацыю пра магчымасць выкарыстоўваць адрэзкі арматуры і тэлескапічныя дубінкі, каб аказаць супраціўленне прадстаўнікам улады і прымяніць да іх гвалт".

Раней абраную да абвінавачаных меру стрымання - заключэнне пад варту - пракурор пакінуў ранейшай.

7
Здымак Рамана Бандарэнкі, які загінуў у Мінску

Баскаў адказаў на абвінавачванні ў датычнасці да гібелі Бандарэнкі

51
(абноўлена 09:30 18.11.2020)
Баскаў падкрэсліў, што не збіраецца пакідаць Беларусь, нягледзячы на пагрозы, якія паступаюць у адрас яго сям'і.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ) Дзмітрый Баскаў назваў абвінавачванні ў свой адрас у датычнасьці да смерці Рамана Бандарэнкі беспадстаўнымі, а іх з'яўленне звязаў з асабістай палітычнай пазіцыяй, вынікае з афіцыйнай заявы функцыянера на сайце ФХБ.

Увечары 11 лістапада ў двары дома па вуліцы Чарвякова (так званая "плошчу Пераменаў") у Мінску адбылася бойка паміж мясцовымі жыхарамі, якія вешалі стужкі, і асобамі, якія іх здымалі. У выніку канфлікту сур'ёзныя траўмы атрымаў Раман Бандарэнка, які памёр на наступны дзень у бальніцы. Telegram-каналы падазраюць, што падчас канфлікту ў двары знаходзіўся і кіраўнік ФХБ.

"Я гэта падкрэсліваю: абвінавачванняў у тым, да чаго я не маю ніякага дачынення, нагодай для якіх паслужыла выключна мая грамадзянская пазіцыя, якая адрозніваецца ад чыіхсьці поглядаў", - заявіў Баскаў.

Ён дадаў, што ўсе "беспадстаўныя абвінавачванні" звязаныя выключна з яго грамадзянскай пазіцыяй, якую ён ніколі не хаваў і якая "разыходзіцца з пазіцыяй многіх" незалежных "журналістаў і пратэстна настроенай часткі грамадства".

"Больш за тое, менавіта гэтыя людзі прама зараз спрабуюць убачыць мяне там, дзе мяне не было і няма, нават у нейкіх аэрапортах, самалётах ці адразу некалькіх гарадах і краінах адначасова. Беларусь - мая Радзіма, гэта выдатная краіна, у якой я нарадзіўся і заўсёды буду жыць", - працягнуў ён.
Баскаў адзначыў, што пагрозы, якія паступаюць у адрас яго сям'і, толькі ўмацоўваюць цвёрдасць яго перакананняў.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Генпракуратуры расследаваць абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

51
Тэги:
Мінск
Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

0
(абноўлена 16:46 23.11.2020)
Краіны-партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе могуць ўлічыць інтэграцыйны вопыт Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы і прапрацаваць больш канкрэтныя і дакладныя па тэрмінах "дарожныя карты" па розных напрамках супрацоўніцтва.
Косачев рассказал, чем опыт Союзного государства поможет интеграции ЕАЭС

Беларуска-расійскія інтэграцыйныя напрацоўкі на шматгадовы перыяд існавання Саюзнай дзяржавы маглі б дапамагчы ў развіцці ўзаемаадносін краін унутры ЕАЭС. Пра гэта ў ходзе парламенцкага круглага стала выказаўся кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

"Нам здаецца вельмі важным па кожным з кірункаў супрацоўніцтва прапрацоўваць канкрэтныя "дарожныя карты" з дакладна зафіксаванымі тэрмінамі, канкрэтнымі выканаўцамі, якія нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых задач", - сказаў Касачоў.

У цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адзначыў расійскі сенатар.

"У адрозненне ад вопыту папярэдніх дзесяцігоддзяў, ён носіць цалкам канкрэтны і прыкладны характар", - сказаў Касачоў.

Таксама ў ходзе круглага стала парламентарыі адзначылі, што перамовы ЕАЭС аб стварэнні зон свабоднага гандлю з іншымі краінамі могуць павысіць узровень тавараабароту.

0
Тэги:
ЕАЭС, Саюзная дзяржава
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі