Справа Віктара Бабарыкі перададзена ў Вярхоўны суд

© Sputnik / Виктор ТолочкоВярхоўны суд, архіўны фотаздымак
Вярхоўны суд, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Генпракуратура вывучыла крымінальную справу і прыйшла да высновы, што ўсе доказы цалкам адпавядаюць прад'яўленым абвінавачванням.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Справа ў дачыненні да Віктара Бабарыкі і іншых топ-менеджэраў Белгазпрамбанка перададзена ў суд, паведамляе Генеральная пракуратура.

"Вывучэнне ў Генеральнай пракуратуры матэрыялаў крымінальнай справы паказала, што даследаванне яго абставінаў выканана ўсебакова, поўна і аб'ектыўна. Абвінавачванне прад'яўлена з улікам сабраных доказаў. Падстаў для адмены альбо змены абвінавачаным мер стрымання няма", - гаворыцца ў паведамленні.

У чым абвінавачваюць Бабарыку і топ-менеджэраў

Былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, арганізаванай групай, а таксама легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры па ч.3 арт.430 і ч.2 ст.235 КК Беларусі.

Будынак Белгазпрамбанка - Sputnik Беларусь
Старшынёй праўлення Белгазпрамбанка стала Надзея Ермакова

Шасці іншым - яго намеснікам - Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былому першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралету прад'яўлена абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, арганізаванай групай па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса.

Заснавальніку ТАА "Актыўлізінг" Віктару Кабяку прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч.2 арт.431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару ў буйным памеры).

Раней у КДБ паведамілі, што "усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем Бабарыкі".

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што Віктар Бабарыка, калі быў старшынёй праўлення ААТ "Белгазпрамбанк", з мэтай сістэматычнага атрымання незаконных грашовых узнагарод ад прадстаўнікоў камерцыйных структур стварыў з ліку сваіх намеснікаў арганізаваную групу", - распавяла падрабязнасці начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

Па матэрыялах справы, Віктар Бабарыка і іншыя топ-менеджэры банку з 1 студзеня 2004 года па 11 чэрвеня 2020 года незаконна атрымалі ад камерцыйных арганізацый не менш за 30,491 мільёнаў рублёў (каля 12 мільёнаў долараў на цяперашні курс) "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў".

Справа Белгазпрамбанка

Фінансавая міліцыя КДК прыйшла з вобыскамі ў Белгазпрамбанк, які раней узначальваў Бабарыка, 11 чэрвеня. Была ўзбуджана крымінальная справа за фінансавыя махінацыі: ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошаў, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы Бабарыка, яго сын і яшчэ шэраг падазроных.

Віктар Бабарыка - Sputnik Беларусь
КДБ перадаў у Генэральную пракуратуру справу Віктара Бабарыкі

З 18 чэрвеня Віктар і Эдуард Бабарыка знаходзяцца пад вартай у СІЗА КДБ, 24 ліпеня Бабарыку-старэйшаму было прад'яўлена новае абвінавачванне. Пазней тэрміны па справе працягнулі.

Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку пракаменціравалі асноўныя акцыянеры - Газпром і Газпромбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоў ЕАЭС.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0