Расследаванне крымінальнай справы Сяргея Ціханоўскага завершана - СК РБ

© Sputnik / БелаПАНГомельскі відэаблогер Сяргей Ціханоўскі
Гомельскі відэаблогер Сяргей Ціханоўскі - Sputnik Беларусь, 1920, 11.03.2021
Падпісацца
Блогеру следчыя прад'явілі канчатковае абвінавачанне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

МІНСК, 11 сак – Sputnik. Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да блогера Сяргея Ціханоўскага, паведамілі ў СК.

"Сяргею Ціханоўскаму прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса: за арганізацыю масавых беспарадкаў, за распальванне сацыяльнай варожасці, за перашкоду працы ЦВК, за арганізацыю дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак", - паведамілі Sputnik у ведамстве.

Па справе таксама, акрамя Ціханоўскага, у якасці абвінавачаных праходзяць лідэр незарэгістраванага аб'яднання "Народная грамада" Мікалай Статкевіч і набліжаныя да іх асобы.

Як вынікае з абвінавачвання, фігуранты справы на працягу доўгага часу актыўна займаліся падрыхтоўкай і арганізацыяй масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў паслявыбарчы перыяд. Пры гэтым Ціханоўскі з выкарыстаннем Youtube-канала "Краіна для жыцця" і аднайменнага тэлеграм-канала адкрыта заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, а таксама сваімі выказваннямі распальваў сацыяльную варожасць у грамадстве па прыкметах сацыяльнай прыналежнасці.

Сувязі з экстрэмісцкімі тэлеграм-каналамі

Следствам таксама сабраны доказы непасрэднай узаемасувязі учыненых злачынстваў з дзейнасцю экстрэмістаў, якія ажыццяўляюць маніпуляванне грамадскай свядомасцю з дапамогай дэструктыўных телеграм-каналаў, у тым ліку прызнаных экстрэмісцкімі.

У СК таксама адзначылі, што дзесяткі чалавек розных узроставых груп, натхнёныя іх заклікамі, прымалі актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, масавых беспарадках, ужывалі гвалт у дачыненьні да міліцыянераў.

Пагражаў Ярмошынай

Святлана Ціханоўская пасля сустрэчы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель - Sputnik Беларусь, 1920, 16.10.2020
СК пацвердзіў, што Ціханоўская праходзіць па справе аб Каардынацыйным савеце
Акрамя гэтага, як устанавілі следчыя, у траўні мінулага года Ціханоўскі перашкодзіў працы Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў шляхам пагроз у адрас старшыні камісіі Лідзіі Ярмошынай. Як раней паведамлялася, Ярмошына была прызнаная пацярпелай па гэтай справе і хадзіла даваць паказанні ў СК.

Устаноўлена, што таксама ў траўні мінулага года ў Гродне абвінавачаныя арганізавалі пад выглядам пікета па зборы подпісаў незаконнае масавае мерапрыемства, якое суправаджалася грубымі парушэннямі грамадскага парадку, гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады.

Праведзены допыты

Следчымі дапытаны абвінавачаныя, сведкі, пацярпелыя, агледжана больш за 160 адзінак тэхнікі, дзе выяўлены перапіскі, відэазапісы, фатаграфіі, якія пацвярджаюць дачыненне абвінавачаных да здзяйснення злачынстваў. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны заключэнні больш за 70 экспертыз.

Улічваючы, што шкода ад дзеянняў Ціханоўскага і набліжаных да яго асоб, па дадзеных праваахоўнікаў, склала больш за 3,5 мільёнаў рублёў, на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачаных накладзены арышт.

Справа Ціханоўскага

Статуя старажытнагрэчаскай багіні правасуддзя Феміды - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2021
Вызначаны суд, які будзе разглядаць справу чатырох давераных асоб Ціханоўскай
Ціханоўскі быў затрыманы ўвечары 29 траўня на Савецкай плошчы ў Гродне. У гэты вечар тут праходзіў збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, блогер прыехаў на пікет як кіраўнік ініцыятыўнай групы сваёй жонкі.

Адбыўся інцыдэнт, у выніку якога ўпаў адзін з супрацоўнікаў міліцыі. Пасля гэтага быў затрыманы Ціханоўскі і яшчэ дзевяць чалавек. Частку з іх пазней адпусцілі, астатнія сталі фігурантамі крымінальнай справы і да суда знаходзіліся пад вартай.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0