Супрацоўнік аператыўнага штаба ФСБ

Затрыманы ўкраінскі шпіён, які збіраў звесткі аб Чарнаморскім флоце

9
(абноўлена 12:23 22.04.2021)
Сакрэтную інфармацыю збіраў грамадзянін Расіі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа аб дзяржаўнай здрадзе, яму пагражае да 20 гадоў турмы.

МІНСК, 22 кра – Sputnik. Супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Севастопалі расіяніна, які перадаваў Украіне сакрэтную інфармацыю пра дзейнасць Чарнаморскага флоту.

"У Севастопалі затрыманы грамадзянін Расіі, які мэтанакіравана збіраў і перадаваў у Галоўнае ўпраўленне разведкі міністэрства абароны Украіны складаўшыя дзяржаўную таямніцу звесткі пра дзейнасць Чарнаморскага флоту, уцечка якіх за мяжу магла нанесці шкоду абароназдольнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у канцы сакавіка аб раскрыцці агента КДБ Беларусі, які нібыта вёў шпіёнскую дзейнасць, паведаміла Служба бяспекі Украіны. Паводле папярэдняй версіі, гэты чалавек павінен быў наладзіць канал перапраўкі зброі праз мяжу.

Узбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 275 КК Расіі, максімальная санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Але калі падазраваны будзе спрыяць прадухіленню далейшай шкоды інтарэсам Расійскай Федэрацыі, па законе яго могуць вызваліць ад крымінальнай адказнасці.

ФСБ Расіі дапамагла прадухіліць дзяржпераварот ў Беларусі на 9 траўня. Па звестках расійскіх спецслужбаў, канчатковай мэтай з'яўлялася змяненне канстытуцыйнага ладу са скасаваннем пасады прэзідэнта і ўскладаннем кіраўніцтва краінай на "Камітэт нацыянальнага прымірэння". План перавароту уключаў у сябе захоп радыё і тэлецэнтраў для трансляцыі іх зварота да народа, блакіраванне ў сталіцы лаяльных дзеючай уладзе падраздзяленняў унутраных войск і АМАП. Рыхтавалася поўнае адключэнне энергасістэмы Беларусі для цяжкасці дзеянняў сілавых і праваахоўных структур, меркавалася, што актыўную фазу пачнуць нейкія ўзброеныя фармаванні, адзначалі ў ФСБ.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
крымінальная справа, справа, Расія, інфармацыя, флот, шпіён
Міліцыянер

У МУС распавялі аб наркагандлярах- "партызанах" на мяжы з Расіяй

6
(абноўлена 19:37 05.05.2021)
На тэрыторыі Беларусі ва ўмовах пандэміі ўзрасла колькасць падпольных лабараторый, не скараціліся спробы дастаўкі забароненых рэчываў з Расіі.

МІНСК- 5 тра Sputnik. Беларусь захоўвае статус транзітнай дзяржавы на міжнародным рынку наркотыкаў. Пра гэта карэспандэнту Sputnik распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Алег Сільвястровіч.

"У апошнія два гады мы назіраем устойлівую тэндэнцыю патоку наркатрафіку з краіны ЕС у бок Расіі. І назад - больш дробнымі партыямі. Асноўная рэалізацыя адбываецца праз інтэрнэт шляхам закладак. У той жа час мы канстаціруем і мытнымі органамі пацвярджаюцца буйныя канфіскацыі такіх рэчываў як гашыш, MDMA, параметылфедрон, амфетамін", - распавёў Сільвястровіч.

Абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, адбіліся на даступнасці наркотыкаў. У прыватнасці, з увозам незаконных рэчываў праз мяжу.

"Злачынцы ідуць на розныя хітрыкі. Выкарыстоўваюць вялікагрузны транспарт, паколькі ён можа бесперашкодна перасякаць мяжу для вывазу/увозу тавараў. Абсталююць схованкі, вярбуюць кіроўцаў, перадаюць тавар, пазіцыяніруючы, што гэта не забароненыя рэчывы. Паколькі ў нас з Расіяй афіцыйнай мяжы няма, то ёсць сцежкі і спробы пастаўкі наркатычных рэчываў. І калі гэта можна так назваць, то "партызаншчына" - так ёсць такія спробы. Але з таго ці з іншага боку, мы іх сустракаем", - распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення УНіСГЛ МУС Беларусі.

Разам з тым, у 2020 годзе былі выяўлены тры наркалабараторыі, а таксама цяпліцы па вырошчванні забароненых раслін у хатніх умовах. Што тычыцца рынку, то на першае месца ў Беларусі выйшаў параметылэфедрон. Другую пазіцыю займае альфа-PvP, трэцяе - MDMA.

Ва ўмовах захворвання, выкліканага распаўсюджваннем COVID-19, і пераходзе на дыстанцыйную форму навучання і працы, пачасціліся выпадкі нелегальнага працаўладкавання беларусаў. Як правіла, арганізатары наркабізнесу вярбуюць беларусаў у якасці "закладнікаў", запэўніваючы дробных распаўсюджвальнікаў у поўнай недатыкальнасці з боку закона. Але так як сувязь з кур'ерамі арганізавана з дапамогай мэссенджараў, так ці інакш саўдзельнікі злачынстваў пакідаюць у сетках электронны след. Гэтыя дадзеныя здольны раскрыць незаконныя дзеянні і праз доўгі час.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
лабараторыя, Беларусь, Расія, Наркагандль, МУС РБ
Дзяўчынка загінула ў выніку ДТЗ у Гомелі

Машына збіла дзяцей у Гомелі, загінула дзяўчынка: СК распавёў падрабязнасці

7
(абноўлена 14:34 05.05.2021)
У рамках крымінальнай справы затрыманы 19-гадовы малады чалавек, які быў за рулём, яго вадзіцельскі стаж менш за год.

МІНСК, 5 тра - Sputnik. Следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да вінаватага ў ДТЗ, у якім загінула дзяўчынка, вадзіцель затрыманы, паведамілі ў СК.

Як устанавіла следства, учора ў 17:40 кіроўца аўтамабіля Citroen, рухаючыся па вуліцы Савецкай у Гомелі, пры ўключэнні чырвонага сігнала святлафора выехаў на скрыжаванне з вуліцай Сялянскай, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. Ад удару Citroen разгарнула і вынесла на тратуар, дзе ён наехаў на групу пешаходаў.

"У дачыненні да 19-гадовага вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317. Ён затрыманы. Стаж ваджэння кіроўцы Citroen складае менш за год", - паведамілі Sputnik у сераду ў УСК па Гродзенскай вобласці.

Па папярэдніх дадзеных, усе ўдзельнікі ДТЗ, у выніку якога дзяўчынка атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы, былі цвярозыя.

У УСК удакладнілі, што ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 6-гадовая дзяўчынка памерла ў аўтамабілі хуткай дапамогі, які прыбыў на месца здарэння. Яе бабуля і малалетні брат пасля агляду медыкамі былі адпушчаны дадому.

Следчыя таксама ўдакладнілі, што да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны відэазапіс здарэння з камеры вонкавага назірання. Для ўстанаўлення абставінаў і механізму здзяйснення ДТЗ прызначана правядзенне судова-медыцынскіх і аўтатэхнічных экспертыз, зрабіць якія даручана экспертам УГКСЭ па Гомельскай вобласці.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
крымінальная справа, СК РБ, ДТЗ, Гомель, дзеці
Які сёння дзень: 11 траўня

Які сёння дзень: 11 траўня 2021 года

0
(абноўлена 22:47 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 траўня

  • У 1855 годзе Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў.

Хто нарадзіўся 11 траўня

  • 1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
  • 1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.

11 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.

Калі 11 траўня дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.

0
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей