Рака

Мост ізноў абрынуўся ў Беларусі: на гэты раз у Пружанскім раёне

16
(абноўлена 09:20 26.05.2021)
За апошні тыдзень гэта ўжо другі выпадак абвальвання моста, да гэтага надзвычайнае здарэнне адбылося 19 траўня ў Барысаўскім раёне.

МІНСК 26 тра - Sputnik. Жалезабетонны мост абрынуўся праз раку Лясная Левая ў Пружанскім раёне, паведаміла прэс-служба МНС Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў 20:30. Выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што праз раку Лясная Левая на аўтадарозе Н-525 "Шчэрчава-Шарашова" каля вёскі Броды абрынуўся жалезабетонны мост.

У прэс-службе адзначылі, што аварыя не паўплывала на жыццядзейнасць вёскі.

Іншыя падрабязнасці інцыдэнту не прыводзяцца.

Не першы выпадак

Мост праз раку Рова на аўтадарозе Р-67 Барысаў - Беразіно - Бабруйск паваліўся днём у сераду, 19 траўня. У МНС распавялі, што ў выніку здарэння ніхто з грамадзян не пацярпеў. Адразу пасля інцыдэнту быў створаны оперштаб, у яго ўвайшлі прадстаўнікі Мінтранса, Мінскага аблвыканкама, Мінскаўтадар-Цэнтра, Транспартнай інспекцыі, а таксама розных арганізацый дарожнай галіны.

Здарэннем заняўся Следчы камітэт. Супрацоўнікі ведамства правялі агляд месца здарэння, зафіксавалі следавую карціну і апыталі відавочцаў.

Высветлілася, што абвальванне адбылося, калі па мосце праехаў вялікагрузны аўтамабіль, для руху якога мост не прызначаны.

Прадстаўнік Мінтранса заявіў, што ў цяперашні час рух у раёне арганізаваны па аб'язной дарозе - гэта каля васьмі кіламетраў. Работы па аднаўленні завершацца ў чэрвені.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
Барысаў, Надзвычайнае здарэнне, тыдзень, Пружаны, Беларусь, мост
Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара

СК Беларусі распавёў у чым абвінавачваюць расіянку Сапегу

20
(абноўлена 17:05 14.06.2021)
Грамадзянка РФ была затрымана разам з беларускім грамадзянінам Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў аэрапорце самалёта Ryanair.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Сафія Сапега знаходзілася ў поле зроку беларускіх сілавікоў, паведаміў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

Паводле яго слоў, грамадзянка Расіі Сафіі Сапега была затрымана па артыкуле 342 КК Беларусі (удзел у масавых беспарадках).

"Яна была прыцягнута ў якасці абвінавачванай па крымінальнай справе, якая расследуецца па частцы трэцяй артыкула 130 - распальванне сацыяльнай варожасці", - удакладніў ён.

Пры гэтым кіраўнік СК дадзеныя меры растлумачыў тым, што Сапега была адміністратарам Telegram-канала, які прызнаны экстрэмісцкім ў Беларусі і дзе выкладвалі дадзеныя сілавікоў і дзяржслужачых.

Па дадзеным факце вялася аператыўная праца яшчэ з канца мінулага года, калі былі распачаты крымінальныя справы.

"Натуральна, Сафія Сапега знаходзілася ў полі зроку", - запэўніў Дзмітрыя Гара.

Пасля чаго дадаў, што ў поле зроку яна была як асоба, маючая дачыненне да дадзеных злачынстваў.

"Пасля таго, як яна апынулася тут, яна адразу дала паказанні аб тым, што з'яўлялася адміністратарам гэтых Telegram-каналаў. То бок, у нас з'явіліся пэўныя падставы, каб яе прыцягваць да адказнасці па гэтай крымінальнай справе. Яна прыцягнута ў якасці абвінавачванай", - асабліва адзначыў кіраўнік СК.

Прычым удакладніў, што ёй ужо прад'яўленя абвінавачванні па артыкуле "Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".

Чытайце таксама:

20
Тэги:
Ryanair, самалёт, Раман Пратасевіч, грамадзяне, Сафія Сапега, СК РБ
Суд Партызанскага раёна Мінска

Суд у Мінску разгледзеў скаргу расіянкі Сапегі

13
(абноўлена 12:33 14.06.2021)
Суд над затрыманай грамадзянкай Расіі прайшоў за зачыненымі дзвярыма, абвінавачваную ў Дом правасуддзя з СІЗА КДБ прывозіць не сталі.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Суд Партызанскага раёна Мінска разгледзеў скаргу расіянкі Сафіі Сапегі на яе затрыманне і вырашыў пакінуць скаргу без задавальнення, перадае карэспандэнт Sputnik з Дома правасуддзя.

Разгляд прайшоў за зачыненымі дзвярыма.

Дадзенае рашэнне суда можна абскардзіць на працягу 24 гадзін.

Гэта не першая скарга на затрыманне Сапегі - больш за тыдзень таму адвакат падаваў аналагічную скаргу, але суд адмовіў і не адпусціў Сапегу з СІЗА КДБ.

Пакуль няма інфармацыі аб тым, па якіх артыкулах у дачыненні да Сапегі ўзбуджана крымінальная справа і прад'яўлена абвінавачванне. Следства ні разу афіцыйна не паведаміла аб ходзе расследавання і сутнасці абвінавачвання, а адвакаты не падаюць інфармацыі па гэтым пытанні з-за падпіскі аб невыдаванні.

Затрыманне Сафіі Сапегі ў Мінску

Грамадзянку Расіі Сафію Сапегу затрымалі разам з экс-галоўным рэдактарам Telegram-канала Nexta (прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім) Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair ў Мінску 23 траўня. Дзяўчыну арыштавалі на два месяцы па падазрэнні ў здзяйсненні шэрага крымінальных злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава раней заявіла, што пасольства РФ у Мінску атрымала ад беларускіх улад шматразовы дазвол на наведванне Сафіі Сапегі.

Раней у эфіры тэлеканала СТБ было прадстаўлена відэа, у якім Сапега прызналася, што з'яўляецца рэдактарам Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", які публікуе асабістыя дадзеныя сілавікоў. Гэты сэрвіс, як і яго рэгіянальныя версіі, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
СІЗА КДБ, Расія, Сафія Сапега, скарга, Мінск, суд
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей