Акупацыя Беларусі ў лічбах

151
Паводле ацэнак спецыялістаў, Беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад Другой сусветнай вайны.
Cтраты Беларусі падчас акупацыі нямецка-фашысцкай Германіяй 1941-1944 гадоў
© Sputnik

Афіцыйная статыстыка сведчыць: калі да вайны ў Беларусі ў яе цяперашніх межах пражывала 9,2 мільёна чалавек, то ў канцы 1944 — 6,3 мільёна чалавек.

За гады акупацыі гітлераўцы правялі звыш 140 карных аперацый, падчас якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5454 вёскі. На тэрыторыі Беларусі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва.

На беларускай зямлі нямецкія захопнікі спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў (на 80-90% былі разбураны Мінск, Гомель, Віцебск), 9200 вёсак.

Эканоміка рэспублікі па прамысловых і энергетычных магутнасцях была адкінута на ўзровень 1913 года. Акупанты спалілі і разбурылі 100.465 прамысловых вытворчых будынкаў. Было знішчана або вывезена ў Германію 10338 прамысловых прадпрыемстваў, уключаючы ўсе буйныя электрастанцыі (85% іх даваеннай колькасці).

Прамой матэрыяльны ўрон, нанесены Беларусі акупацыяй, вылічаецца ў 75 мільярдаў рублёў (у цэнах 1941), што, па дадзеных Нацыянальнага архіва, у 35 разоў перавышала бюджэт рэспублікі 1940 года.

151
Тэги:
Масавыя забойствы, Ваеннапалонныя, Акупацыя, Другая сусветная вайна (1939-1945), Вялікая Айчынная вайна (1941-1945

Якім прагназуецца падаражанне тавараў і паслуг ў 2021 годзе ў Беларусі

39
(абноўлена 20:50 14.05.2021)
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) агучыла прагноз па росце цэн на тавары і паслугі ў 2021 годзе. Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik, па якіх пазіцыях і ў якім памеры чакаецца падаражанне.
Прагноз павышэння рэгуляваных коштаў – 2021 у Беларусі
© Sputnik

МАРГ апублікаваў так званы "тарыфны сшытак", у якім адлюстраваны прыкладныя тэрміны росту рэгуляваных дзяржавай коштаў. У прыватнасці, гэта датычыцца праезду ў транспарце, квіткоў на цягнікі, чакаецца і чарговае "пацяжэнне" жыровак.

Згодна з прагнозам ведамства, падаражэць павінна адукацыя (як вышэйшая, так і сярэдне-спецыяльная), мабільная сувязь, электрасувязь, інтэрнэт, паслугі пошты, тытунёвая прадукцыя, алкаголь і шэраг іншых пазіцый.

Міністэрства пры гэтым удакладняе, што рашэнне па змяненні рэгуляваных цэн будзе прымацца, у прыватнасці, зыходзячы з эканамічнай сітуацыі ў краіне, інфляцыі і даходаў беларусаў.

39
Тэги:
інфаграфіка, цэны, прагноз, МАРГ, Беларусь, паслуга, тавар, падаражанне

Месцы сілы: карта прыродных святынь Мінскай вобласці

1334
(абноўлена 17:34 07.05.2021)
Сучасныя беларусы ходзяць з ахвяраваннямі да дрэў, крыніц і валуноў і просяць збавіць ад слепаты, падарыць добрага мужа і палегчыць роды. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.
Карта прыродных святынь Мінскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Па сціплых падліках, на Міншчыне знаходзіцца больш за 40 шанаваных прыродных святынь. Гэта камяні, крыніцы і нават дрэвы.

Гэтыя месцы здаўна ахутаныя легендамі і паданнямі. Напрыклад, побач з вёскай Крыжоўка Мінскага раёна ёсць Волас-камень, які, згодна з народнымі меркаваннямі, адказвае за ўрадлівасць і багацце. Назва каменя паходзіць ад язычніцкага бога Вялеса, які быў заступнікам хатняй жывёлай. Нават зараз на дрэвах вакол каменя можна знайсці чарапы быкоў і кароў.

Тут жа непадалёк знаходзіцца "Камень кахання", які 150 тысяч гадоў таму прынёс сюды ледавік. Да яго прыходзяць людзі не толькі ў пошуках бясконцага кахання, але і пары з просьбамі зачаць дзіця і палегчыць роды.

Самыя папулярныя прыродныя святыні Мінскай вобласці з інфармацыяй аб іх – на карце Sputnik.

КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА — ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>

1334
Тэги:
Святыні, дрэвы, камяні, Беларусь, Мінская вобласць
Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
По теме
Дзе беларусы шукаюць здароўе і каханне і як у гэтым дапамагаюць камяні і вада
Спявачка Эдэн Алене (Ізраіль) выступае на рэпетыцыі першага паўфіналу конкурсу песні Еўрабачанне-2021 у Ратэрдаме

Першы паўфінал "Еўрабачання" пройдзе сёння ў Ратэрдаме

21
(абноўлена 16:16 18.05.2021)
Гледачы ўбачаць 15 жывых выступленняў, яшчэ адна артыстка, якая павінна была ўдзельнічаць у паўфінале, на сцэну не выйдзе. З-за пандэміі дэлегацыя Аўстраліі не прыбыла ў Нідэрланды, аднак спявачка запісала сваё выступленне на відэа.

МІНСК, 18 тра - Sputnik. Першы паўфінал міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2021" адбудзецца ў аўторак у Ратэрдаме.

Сёння на сцэну арэны Ahoy у Ратэрдаме выйдуць прадстаўнікі Літвы, Славеніі, Расіі, Швецыі, Паўночнай Македоніі, Ірландыі, Кіпра, Нарвегіі, Харватыі, Бельгіі, Ізраіля, Румыніі, Азербайджана, Украіны і Мальты. Краіны пералічаныя ў тым парадку, у якім будуць выступаць артысты. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў былі вызначаны прадзюсарамі шоў.

Аўстралія не прыехала

Прадстаўніца Аўстраліі спявачка Montaigne не прыехала на "Еўрабачанне", так як дэлегацыя краіны не змагла наведаць Нідерладны з-за каронавірусных абмежаванняў. Кампазіцыя Technicolour, напісаная ў стылі поп-арт, будзе транслявацца анлайн. Відэа выступлення Montaigne прыйшлося падрыхтаваць загадзя.

Хто пераможа на "Еўрабачанні-2021"

Афіцыйныя букмекеры конкурсу "Еўрабачанне" назвалі фаварыта, які, на іх думку, заваюе галоўны прыз конкурсу. Спецыялісты лічаць, што першага месца вартая рок-гурт Måneskin з Італіі, які прадставіць кампазіцыю "Zitti e buoni".

Фінал "Еўрабачання"

Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў.

У фінале, мінаючы папярэднія адборы, традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.

Дзе паглядзець "Еўрабачанне"

Трансляцыя "Еўрабачання" пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Паглядзець конкурс на беларускіх тэлеканалах сёлета беларусы не змогуць - праграмы няма ў эфірнай сетцы. Аднак прамая трансляцыя будзе даступная на афіцыйным YouTube-канале міжнароднага конкурсу.

Чаму Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"

11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць.

"Галасы ЗМеста" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы конкурсу.

У панядзелак прэс-служба "Белтэлерадыёкампаніі" паведаміла, што рашэнне аб тым ці будзе Беларусь ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" -2022, медыяхолдынг прыме пазней. Пры гэтым супрацоўніцтва з ЕВС і "Белтэлерадыёкампаніі" працягваецца.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
відэа, Нідэрланды, Аўстралія, Ратэрдам, Еўрабачанне