Прэзідэнцкія выбары: галоўныя даты календара

214
(абноўлена 15:20 04.09.2015)
Кампанія па выбарах прэзідэнта можа працягнуцца да 21 кастрычніка 2015 года — не пазней гэтай даты ЦВК павінен абвясціць афіцыйныя вынікі або ў выпадку неабходнасці аб'явіць другі тур галасавання
Каляндар прэзідэнтскай кампаніі-2015
© Sputnik

Для непасрэдных удзельнікаў і арганізатараў выбараў ЦВК прадугледзеў жорсткі каляндарны план працы. Для выбаршчыкаў першай ключавой датай стане 23 ліпеня, калі пачнецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Да 25 верасня грамадзяне, якія маюць намер прыняць удзел у галасаванні, павінны пераканацца, што іх прозвішчы ўнесены ў спісы выбаршчыкаў. Участкі для галасавання адкрыюцца з 6 кастрычніка, а асноўным днём для выбараў кіраўніка дзяржавы стане нядзеля 11 кастрычніка 2015 года.

Звычайна папярэднія вынікі становяцца вядомыя ўжо наступнай ноччу праз некалькі гадзін пасля закрыцця участкаў для галасавання.

214
Тэги:
Выбарчая сістэма, Перадвыбарныя кампаніі, Партыі і рухі, Палітыка, Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Увесь свет, Беларусь, Еўропа

Каляндар выхадных і святочных дзён у 2021 годзе ў Беларусі з улікам пераносаў

261
(абноўлена 15:36 20.01.2021)
Каляндар святочных і непрацоўных дзён у Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе з улікам пераносаў - у інфаграфіцы Sputnik.
Каляндар святочных і непрацоўных дзён – 2021 у Рэспубліцы Беларусь з улікам пераносаў
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

У лістападзе беларускі ўрад зацвердзіў графік пераносаў працоўных дзён ў 2021 годзе. Змены ў вытворчым календары закранулі тыдзень на праваслаўныя Каляды ў студзені і тыдзень на Радаўніцу ў маі.

Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik каляндар святочных і непрацоўных дзён 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь з улікам пераносаў, а таксама спіс афіцыйных непрацоўных святочных дзён і афіцыйных святочных дзён, якія не з'яўляюцца непрацоўнымі.

261
Тэги:
Беларусь

Усебеларускі народны сход: храналогія 1996-2021

44
За 26 гадоў прэзыдэнцтва Аляксандар Лукашэнка збірае народны сход у шосты раз. Храналогія форуму 1996-2021 - у інфаграфіцы Sputnik.
Усебеларускі народны сход: храналогія 1996–2021
© Sputnik

Калі ўпершыню прайшоў Усебеларускі народны сход. Колькі дэлегатаў прыехалі на форум. Які сталічны аб'ект першым прыняў яго. Глядзіце храналогію беларускага веча ў інфаграфіцы Sputnik.

44
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Усебеларускі народны сход
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў

У Крамлі адрэагавалі на прапанову Байдэна прадоўжыць ДСНУ

15
(абноўлена 17:53 22.01.2021)
У Маскве прапанавалі перш за ўсё азнаёміцца з тым, што прапаноўваюць амерыканцы, таму што раней усе іх прапановы абсалютна не падыходзілі расійскаму боку.

МІНСК, 22 сту – Sputnik. Расія вітае прапанову ЗША па працягу Дамовы аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ, СНУ-3), але ўсё залежыць ад дэталяў гэтай прапановы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Напярэдадні стала вядома аб намеры новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падоўжыць ДСНУ на пяць гадоў. Дагавор завяршае дзеянне 5 лютага.

"Вядома, тут вельмі важна прымаць да ўвагі заклапочанасці адзін аднаго і ўлічваць добра вядомую ў гэтай галіне пазіцыю РФ", - сказаў Пяскоў журналістам у пятніцу.

Ён падкрэсліў, што "сам па сабе факт наяўнасці палітычнай волі да прадаўжэння дакумента" Расія можа вітаць, але яшчэ не ведае, "пра што канкрэтна гатовы казаць амерыканскі бок".

Пяскоў адзначыў, што раней Вашынгтон вылучаў шэраг умоў для падаўжэння ДСНУ, шэраг з іх "абсалютна нам не падыходзіў". "Таму давайце спачатку азнаёмімся з тым, што прапаноўваюць амерыканцы, а потым ужо будзем даваць нейкія каментарыі", - дадаў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы.

Пяскоў адзначыў, што не ведае, ці перадаваў Белы дом праз расійскае пасольства свае прапановы па прадаўжэнню СНВ-3.

У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаіл Ульянаў заўважыў, што намер ЗША падоўжыць ДСНУ адкрывае шлях да дасягнення дамоўленасці.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
дамова, ЗША, Расія, Дзмітрый Пяскоў