Месцы гулянняў у Дзень Перамогі, транспарт, перакрыццё дарог і салют

277
(абноўлена 18:40 06.05.2016)
Карта святочных гулянняў у Мінску 7–9 мая 2016 года, кропкі салютаў, перакрыццё руху і маршруты аб'езду грамадскага транспарта – у інфаграфіцы Sputnik.
Інфаграфіка: Святкаванне Дня Перамогі ў Мінску
© Sputnik/

Инфографика на русскоязычной версии сайта >>

На Плошчы Перамогі – галоўныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Перамогі. Тут адбудзецца шэсце "Беларусь памятае", а ўвечары – святочны канцэрт.

Рух па праспекту Незалежнасці 9 мая абмежаваны, маршруты гарадскога транспарта будуць пракладацца ў аб'езд, таксама будзе абмежаваны доступ да станцыі метро "Плошча Перамогі".

Урачыстасці адбудуцца на пляцоўцы ля Палаца спорта, у Верхнім горадзе, у музейна-паркавым комплексе "Перамога" і ў мікрараёнах сталіцы. Дзе-нідзе будзе дзейнічаць кантрольна-прапускны рэжым.

Увечары 9 мая плануюцца салюты у Мінску, горадзе-героі Брэсце, а таксама ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Падрабязнасці святкавання і арганізацыі святочных мерапрыемстваў – у інфаграфіцы Sputnik.

277
Каментары