Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" 2003-2016

56
(абноўлена 11:04 22.11.2016)
20 лістапада ў сталіцы Мальты прайшоў 14-й дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне". Удзельнікі і дасягненні Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" – у інфаграфіцы Sputnik.
Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» 2003–2016
© Sputnik

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту яго заснавання ў 2003 годзе. За 14 гадоў юныя беларусы двойчы перамагалі на конкурсе, адзін раз атрымлівалі "срэбра" і двойчы — "бронзу". У 2010 годзе дзіцячае "Еўрабачанне" праходзіла ў Мінску.

У 2016 годзе Беларусь на конкурсе прадстаўляў 12-гадовы Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог". Па выніках галасавання са 177 ачкамі ён заняў сёмае месца, аднак доўгі час Саша не выходзіў з ТОП-3.

Хто прадстаўляў Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" у мінулыя гады і якія месцы займалі юныя беларусы — у інфаграфіцы Sputnik.

Русскоязычная инфографика >>

56
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Шоу-бізнэс, Дзіцячае Еўрабачанне, Мальта, Беларусь

Этапы павышэння пенсійнага ўзросту і мінімальнага страхавога стажу ў Беларусі

509
(абноўлена 08:51 23.04.2021)
Тэрміны дасягнення пенсійнага ўзросту беларускімі грамадзянамі ў гады правядзення пенсійнай рэформы - у інфаграфіцы Sputnik.
Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

У 2021 годзе ў Беларусі праводзіцца чарговае павышэнне пенсійнага ўзросту на шэсць месяцаў. Змены закранулі мужчын, народжаных у першым паўгоддзі 1959 года, і жанчын, народжаных у першым паўгоддзі 1964 года. Для іх права на атрыманне пенсіі наступіць ў першым паўгоддзі 2021 года.

Пенсійны ўзрост у Беларусі пачаў паэтапна павышацца з 2017 года. Гэты этап пенсійнай рэформы плануецца завяршыць у 2022 годзе, выйшаўшы на новую мяжу пенсійных узростаў: 63 гады для мужчын і 58 гадоў для жанчын.

У цэлым рэформа закранула мужчын 1957-1959 гадоў нараджэння і жанчын 1962-1964 гадоў нараджэння.

Таксама штогод павышаецца і мінімальны страхавы стаж - сума ўсіх перыядаў, калі грамадзянінам вырабляліся страхавыя ўзносы ў ФСАН. У 2021 годзе ён складае 18 гадоў.

У інфаграфіцы Sputnik - тэрміны дасягнення пенсійнага ўзросту беларускімі грамадзянамі ў гады правядзення пенсійнай рэформы і этапы павышэння мінімальнага страхавога стажу.

509
Тэги:
Пенсіі, Беларусь

Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь: прыбыўшы з якіх краін, трэба выконваць каранцін

230
(абноўлена 20:28 15.04.2021)
Пералік краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі 10 дзён - у інфаграфіцы Sputnik.
COVID-19: каму з тых, хто прыязджае ў РБ, трэба самаізалявацца
© Sputnik

Абноўлена: актуальна з 5 красавіка 2021 года.

25 сакавіка 2020 года Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка - 10 дзён). Спіс перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў.

З 5 красавіка 2021 года дзейнічае новая рэдакцыя Пераліку краін "чырвонай зоны".

Беларусь выключыла з Пераліку дзяржаў са складаным эпідэміялагічным становішчам 3 краіны:

  • Ізраіль
  • Партугалію
  • Дамініканскую Рэспубліку.

Пры гэтым у спіс дададзена Нарвегія.

У інфаграфіцы Sputnik - карта і спіс краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 дзён, а таксама краін, па прыбыцці з якіх гэтыя абмежаванні не дзейничаюць.

230
Тэги:
каронавірус, Беларусь
Трус пароды гермелін

Выпуск вакцыны ад COVID-19 для жывёл могуць наладзіць у Беларусі

8
(абноўлена 17:52 23.04.2021)
Для павелічэння аб'ёмаў прэпарату "Корнивак-ков", які здольны абараніць хатніх жывёл, вытворчасць могуць разгарнуць на беларускіх заводах.

МІНСК, 23 кра – Sputnik. Вытворчасць вакцыны ад COVID-19 для жывёл можа быць наладжана ў Беларусі, распавёў у пятніцу кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт у эфіры тэлеканала "Россия 24".

Першая партыя ветэрынарных лекавых сродкаў супраць каронавіруса, вырабленых у РФ, паступіць у продаж у пачатку траўня. Усяго на базе Федэральнага цэнтра аховы здароўя жывёл (ФДБУ "ВНДІЗЖ") магчыма выпрацоўка трох мільёнаў доз вакцыны штомесяц. Расія першай у свеце зарэгістравала прэпарат, разлічаны на ахову здароўя хатніх і сельскагаспадарчых жывёл.

"Усё залежыць ад попыту, як будзе развівацца сітуацыя. У выпадку неабходнасці павелічэння аб'ёму вытворчасць вакцыны будзе наладжана ў Беларусі. На бягучы момант няма дастатковых дадзеных аб тым, як актыўна вірус муціруе сярод жывёл, адпаведна, і па ўплыву вакцыны на розныя штамы", - паведаміў Данкверт.

Па словах кіраўніка Рассельгаснагляду, перадача захворвання ад жывёл чалавеку ў Расіі не пацвердзілася. Хоць ён заўважыў, што было некалькі выпадкаў, калі вірус перадаваўся ад кошак.

Таксама Данкверт адзначыў, што ўтылізацыя норак ў Даніі была марнай - племянное пагалоўе можна было захаваць. Нагадаем, у лістападзе 2020 года ў скандынаўскай дзяржаве былі знішчаны мільёны асобін. Рашэнне аб ліквідацыі ферм урад прыняў з-за падазрэнняў, што норкі маглі быць пераносчыкамі патэнцыйна небяспечнай мутацыі віруса.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
завод, прэпарат, Беларусь, Жывёла, COVID-19, вакцына, выпуск