Культурныя і турыстычныя падзеі ў Беларусі, люты 2017

61
(абноўлена 10:18 21.02.2017)
Культурныя і турыстычныя мерапрыемствы, якія пройдуць у рэгіенах і сталіцы Беларусі ў лютым 2017 года, – у інфаграфіке Sputnik.
© Sputnik

Сярод лютаўскіх падзей, анансаваных Міністэрствам спорту і турызму, – міжнародныя фестывалі ў Гродна, музыкальны праект "Мінскі джаз", святкаванне Дня абаронцы Айчыны і Масленіцы.

61
Тэги:
падзеі і даты, Культура, Турызм і адпачынак, Міністэрства спорту і турызму РБ

Якія прадметы будуць вывучаць у сярэдніх школах Беларусі ў 2020/2021 навучальным годзе

19
(абноўлена 12:00 01.06.2020)
Асноўныя прадметы ў залежнасці ад класа, якія будуць вывучаць беларускія школьнікі ў 2020/2021 навучальным годзе - у інфаграфіцы Sputnik.
Вучэбныя прадметы ў сярэдніх школах Беларусі: 2020/2021 навучальны год | Інфаграфіка bel.sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

У апублікаваным Міністэрствам адукацыі тыпавым навучальным плане на 2020/2021 навучальны год прыкметных змен у параўнанні з мінулым навучальным годам няма: размежаванне гадзін для прадметаў адпавядае мінулагодняму. У пералік вывучаемых прадметаў вярнулася чарчэнне, якое будуць вывучаць у дзясятых класах.

Усяго ў беларускіх школах, гімназіях і ліцэях каля двух дзясяткаў асноўных прадметаў, якія могуць адрознівацца ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі. Найбольшая колькасць прадметаў у сярэдніх школах і школах-інтэрнатах: за 11 гадоў школьнікі вывучаюць 24 прадмета. У школах з мовай нацыянальнай меншасці да пераліку дысцыплін дадаюцца родныя мова і літаратура.

У некаторых спецыялізаваных навучальных установах спіс асноўных прадметаў карацейшы - у ім могуць адсутнічаць фізкультура або дапрызыўная падрыхтоўка. Аднак у такіх выпадках вучні дадаткова навучаюцца па прадметах сваёй спецыялізацыі.

Невялікія адрозненні ёсць і ў праграме гімназіі і сярэдняй школы - розніца ў колькасці гадзін працоўнага навучання і замежных моў.

Асноўныя прадметы з праграмы сярэдняй адукацыі Беларусі, а таксама інфармацыя пра тое, у якім класе якія дысцыпліны вывучаюць - у інфаграфіцы Sputnik.

19
Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, Школа, Беларусь

Змена тэрмінаў правядзення ЦТ-2020 у Беларусі: табліца адпаведнасці дат

11
(абноўлена 15:43 22.05.2020)
Міністэрства адукацыі Беларусі змяніла тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання 2020 года. Табліца адпаведнасці старых і новых дат ЦТ - у інфаграфіцы Sputnik.
Змена дат правядзення ЦТ-2020 ў Беларусі | Інфографіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфографіка

21 мая Міністэрства адукацыі Беларусі паведаміла аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання 2020 года. Новыя даты адрозніваюцца ад папярэдніх у сярэднім на паўтара-два тыдні.

Абітурыентам, якія атрымалі пропуску да сцвярджэння новага графіка правядзення ЦТ, неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, дзе даце, названай у пропуску, адпавядае новая дата правядзення ЦТ. Абітурыентам варта прыбыць на тэставанне ў адпаведнасці з новай датай. Абменьваць пропуск не трэба.

Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik табліцу адпаведнасці старых і новых дат правядзення цэнтралізаванага тэсціравання 2020 года Беларусі.

11
Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020

Хто такі Галоўчанка: каго Лукашэнка абраў новым прэм'ерам

0
(абноўлена 17:30 04.06.2020)
Фармальна Раман Галоўчанка пакуль яшчэ з'яўляецца выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Беларусі. Яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў. За што Лукашэнка абраў яго на пасаду прэм'ер-міністра?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі экс-кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанку.

46-гадовы Галоўчанка скончыў МДІМА ў Маскве. З 1997 года працаваў у сакратарыяце Савета бяспекі, а пасля - у Генеральнай пракуратуры. У 2005 годзе стаў галоўным дарадцам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. На наступны год зноў вярнуўся ў Савет бяспекі.

Галоўчанка працаваў у замежных прадстаўніцтвах Беларусі, пачынаў дарадцам-пасланнікам пасольства ў Польшчы, а пасля заняўся блізкаўсходнім вектарам - прадстаўляў інтарэсы Беларусі ў ААЭ, Катары, Кувейце, Саудаўскай Аравіі.
Са жніўня 2018 года ён быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Прэзідэнт Беларусі пазітыўна адгукаўся пра поспехі Дзяржкамваенпрама пасля таго, як Галоўчанка ўстаў "каля руля", аднак патрабаваў нарасціць вынікі - удвая.

Каментуючы ўзровень заробкаў у галіне, Галоўчанка адзначаў, што рынкавая эканоміка не дазваляе проста "прызначыць" заробкт. Акрамя таго, частка сродкаў прадпрыемствы вымушаныя ўкладваць у сваё развіццё і інавацыі, а не проста аддаваць на павышэнне заробкаў.

Што новы прэм'ер казаў пра дасягненні Дзяржкамваенпрама і заробкі ў галіне, глядзіце на відэа Sputnik.

0
Тэги:
Урад Беларусі