Месцы сілы: карта прыродных святынь Гомельскай вобласці

147
(абноўлена 14:35 26.07.2019)
Сучасныя беларусы ходзяць з ахвяраваннямі да крыніц і азёр, просяць у дрэў моцнага здароўя, звяртаюцца за бясконцым каханнем да камянёў. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.
Карта прыродных святынь Гомельскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Беларусы здаўны верылі ў цудадзейную сілу прыродных святынь. Яны надзялялі магічнымі якасцямі азёры, дрэвы, крыніцы, камяні і нават пагоркі, хадзілі да іх з просьбамі і ахвярапрынашэннямі. Многія з гэтых месцаў функцыянуюць дагэтуль - у кожнай вобласці існуюць свае "месцы сілы".

Напрыклад, у вёсках Данілевічы і Баравое Лельчыцкага раёну знаходзяцца каменныя "дзевачкі" - шанаваныя антрапамофныя крыжы, у якіх людзі просяць здароўя, шчасця і дабрабыту. Традыцыя іх ушанавання ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спалчыны Беларусі. Знакаміты камень кахання знаходзіцца ў мясцовым парку вёскі Тэльман каля рэшткаў замку Вішнявецкіх. Паданні абяцаюць замужжа праз тры месяцы дзяўчыне, якая пасядзіць на ім. Калі ж на камень прысядуць закаханыя, то будуць разам усё жыццё.

Самыя папулярныя прыродныя святыні Гомельская вобласці з інфармацыяй аб іх прадстаўлены на карце Sputnik. Таксама можна адшукаць магічныя кропкі на картах Брэсцкай і Мінскай абласцей.

КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА - ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>>

147
Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (7)

Інфаграфіка