ЦТ-2020 у Беларусі: пункты рэгістрацыі і правядзення, прадметы і балы

59
(абноўлена 12:00 18.03.2020)
  • ЦТ-2020: даты, прадметы, пункты правядзення, прахадныя балы
  • ЦТ-2020: парадак рэгістрацыі
  • ЦТ-2020: даты і час рэгістрацыі
  • ЦТ-2020: даты правядзення па прадметах
  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (горад Мінск)
  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская вобласці)
  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці)
  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення ў рэзервовыя дні тэсціравання
  • ЦТ-2020: даты і прадметы ў рэзервовыя дні тэсціравання
  • ЦТ-2020: даты выдачы сертыфікатаў
  • ЦТ-2020: парогавыя (мінімальныя) балы
Тэрміны і пункты рэгістрацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у 2020 годзе, а таксама і прахадныя балы па прадметах - у інфаграфіцы Sputnik.

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў Беларусі. Абітурыенты здаюць спецыяльныя тэсты па выбраных прадметах, пасля чаго з сертыфікатамі аб праходжанні ЦТ падаюць дакументы ў выбраныя ВНУ.

Рэгістрацыя на ЦТ у 2020 годзе будзе доўжыцца з 2 мая па 1 чэрвеня ўключна. Першае тэсціраванне прызначана на 13 чэрвеня - з гэтай даты з крокам у дзень будуць праходзіць выпрабаванні па асноўных прадметах школьнай праграмы.

У інфаграфіцы Sputnik сабраны асноўныя звесткі аб цэнтралізаваным тэсціраванні ў Беларусі ў 2020 годзе.

59
  • ЦТ-2020: даты, прадметы, пункты правядзення, прахадныя балы
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: даты, прадметы, пункты правядзення, прахадныя балы

  • ЦТ-2020: парадак рэгістрацыі
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: парадак рэгістрацыі

  • ЦТ-2020: даты і час рэгістрацыі
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: даты і час рэгістрацыі

  • ЦТ-2020: даты правядзення па прадметах
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: даты правядзення па прадметах

  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (горад Мінск)
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (горад Мінск)

  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская вобласці)
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская вобласці)

  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці)
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення (Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці)

  • ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення ў рэзервовыя дні тэсціравання
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення ў рэзервовыя дні тэсціравання

  • ЦТ-2020: даты і прадметы ў рэзервовыя дні тэсціравання
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: даты і прадметы ў рэзервовыя дні тэсціравання

  • ЦТ-2020: даты выдачы сертыфікатаў
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: пункты рэгістрацыі і правядзення ў рэзервовыя дні тэсціравання

  • ЦТ-2020: парогавыя (мінімальныя) балы
    © Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

    ЦТ-2020: парогавыя (мінімальныя) балы

Тэмы:
Абітурыент - 2020 (11)

Этапы павышэння пенсійнага ўзросту і мінімальнага страхавога стажу ў Беларусі

259
(абноўлена 17:26 14.01.2020)
Тэрміны дасягнення пенсійнага ўзросту беларускімі грамадзянамі ў гады правядзення пенсійнай рэформы - у інфаграфіцы Sputnik.
Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

У 2020 годзе ў Беларусі праводзіцца чарговае павышэнне пенсійнага ўзросту на шэсць месяцаў. Змены закранулі мужчын, народжаных у другім паўгоддзі 1958 года, і жанчын, народжаных у другім паўгоддзі 1963 года. Для іх права на атрыманне пенсіі наступіць ў другім паўгоддзі 2020 года.

Пенсійны ўзрост у Беларусі пачаў паэтапна павышацца з 2017 года. Гэты этап пенсійнай рэформы плануецца завяршыць у 2022 годзе, выйшаўшы на новую мяжу пенсійных узростаў: 63 гады для мужчын і 58 гадоў для жанчын.

У цэлым рэформа закранула мужчын 1957-1959 гадоў нараджэння і жанчын 1962-1964 гадоў нараджэння.

Таксама штогод павышаецца і мінімальны страхавы стаж - сума ўсіх перыядаў, калі грамадзянінам вырабляліся страхавыя ўзносы ў ФСАН. У 2020 годзе ён складае 17,5 года.

У інфаграфіцы Sputnik - тэрміны дасягнення пенсійнага ўзросту беларускімі грамадзянамі ў гады правядзення пенсійнай рэформы і этапы павышэння мінімальнага страхавога стажу.

259
Тэги:
Пенсіі, Беларусь

Каляндар непрацоўных дзён на Каляды і Новы год 2019/20 у Беларусі і суседніх краінах

126
(абноўлена 16:03 06.12.2019)
У якія дні будуць адпачываць Беларусь і краіны-суседкі на калядныя і навагоднія святы 2019-2020 - у інфаграфіцы Sputnik.
Каляндар непрацоўных дзен на Каляды і Новы год 2019/20 у Беларусі і суседніх краінах
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

На калядныя і навагоднія выхадныя многія беларусы плануюць падарожжа ў суседнія краіны, дзе графік рабочых дзён не заўсёды супадае з беларускім. Гэта можа адбіцца на коштах, працы крам або чэргах у пунктах пропуску.

Так, у Латвіі і Літве выходныя на каталіцкія Каляды у 2019 годзе працягнуцца тры дні (24-26 снежня), у Польшчы - два дні (25-26 снежня), прычым у гэтыя дні могуць не працаваць польскія гандлёвыя цэнтры.

Украіна дзеля доўгіх выхадных перад Новым годам і праваслаўным Калядамі будзе працаваць па суботах, а Расія традыцыйна сыходзіць на навагоднія канікулы з 1 па 8 студзеня.

У інфаграфіцы Sputnik - каляндар непрацоўных дзён у апошнія два тыдні 2019 года і ў першыя два тыдні 2020 года для Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

126
Тэги:
Новы год
Тэмы:
Новы год - 2020
Шпіталізацыя хворага на каронавірус у ЗША

Спрацавала: у ЗША правялі першыя даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад COVID-19

0
(абноўлена 10:19 03.04.2020)
Навукоўцы з Піцбурга маюць намер правесці яшчэ шэраг эксперыментаў, а пасля атрымаць дазвол уладаў на клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Першыя даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруса новага тыпу паспяхова правялі ўрачы з ЗША. Вынікі іх працы апублікаваныя ў навуковым часопісе EBioMedicine.

Вакцына прымушае арганізм лабараторных мышэй выпрацоўваць антыцелы да каронавіруса COVID-19: па словах аднаго з аўтараў даследавання, дацэнта Пітсбургскага ўніверсітэта Андрэа Гамботта, зрабіць гэта атрымалася дзякуючы досведу працы спецыялістаў з вірусамі атыповай пнеўманіі SARS і блізкаўсходняй ліхаманкі MERS.

"Абодва гэтыя патагены з'яўляюцца сваякамі SARS-CoV-2 (...). Таму можна сказаць, што мы загадзя ведалі, як змагацца з новым вірусам", - адзначыў навуковец.

Паводле яго слоў, многія спецыялісты аддалі перавагу "недаказанаму з пункту гледжання эфектыўнасці" новаму падыходу (ён заснаваны на РНК-фрагментах віруса). А група навукоўцаў у Пітсбургу аддала перавагу праверанаму і больш працаёмкаму шляху: распрацоўцы на аснове фрагментаў агульнага для згаданых захворванняў бялку, дзякуючы якому вірус аказваецца ў чалавечым арганізме.

Даследчыкі выгадавалі клеткі, якія выпрацоўваюць вялікую колькасць гэтага бялку, і выкарыстоўвалі пластыр з нанаігламі, каб праверыць яго працу на лабараторных мышах. Паводле інфармацыі навукоўцаў, праз два тыдні пасля траплення вакцыны ў арганізм грызуноў, іх імунітэт пачаў выпрацоўваць антыцелы, якіх аказалася дастаткова для далучэння да вірусных часціц і іх нейтралізацыі.

Адзначаецца таксама, што мышэй не заражалі сапраўдным каронавірусом, але мінулыя досведы з вакцынай ад блізкаўсходняй ліхаманкі MERS паказалі, што яна эфектыўна на працягу года.

У бліжэйшы час навукоўцы з Піцбурга маюць намер правесці яшчэ шэраг эксперыментаў, а пасля атрымаць дазвол уладаў на клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках: так даследчыкі могуць стварыць "першую практычна прыдатную" вакцыну ад COVID-19.

0
Тэги:
ЗША, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя