Латэ, глясэ ці мока: што ўнутры модных кававых напояў

398
(абноўлена 21:10 23.02.2021)
Што зашыфравана ў кававым меню рэстаранаў і бістро, разбіраемся з дапамогай інфаграфікі Sputnik.
Кава-гід
© Инфографика

Большасць кававых напояў, якія прапануюць у рэстаранах і бістро, прыгатаваныя на базе эспрэса. Яго робяць з дапамогай кававарак і кавамашін - гарачую ваду пад ціскам прапускаюць праз спрасаваныя ў таблетку абсмаленыя молатыя зярняты. На выхадзе атрымліваецца моцная, насычаная і духмяная кава.

А далей пачынаецца самае цікавае. Напрыклад, даданне вады ператварае эспрэса ў амерыкана, успененага малака - у макіята, капучына або латэ, узбітых вяршкоў - у кан пану, марожанага - у глясэ або афагата. І гэта толькі пачатак, бо барыста або, прасцей кажучы, кававар можа эксперыментаваць і дадаваць у каву новыя інгрыдыенты, якія яшчэ не сталі класікай.

398
Тэги:
Кафэ, Рэстараны, Прадукты харчавання

Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь: прыбыўшы з якіх краін, трэба выконваць каранцін

215
(абноўлена 20:28 15.04.2021)
Пералік краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі 10 дзён - у інфаграфіцы Sputnik.
COVID-19: каму з тых, хто прыязджае ў РБ, трэба самаізалявацца
© Sputnik

Абноўлена: актуальна з 5 красавіка 2021 года.

25 сакавіка 2020 года Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка - 10 дзён). Спіс перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў.

З 5 красавіка 2021 года дзейнічае новая рэдакцыя Пераліку краін "чырвонай зоны".

Беларусь выключыла з Пераліку дзяржаў са складаным эпідэміялагічным становішчам 3 краіны:

  • Ізраіль
  • Партугалію
  • Дамініканскую Рэспубліку.

Пры гэтым у спіс дададзена Нарвегія.

У інфаграфіцы Sputnik - карта і спіс краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 дзён, а таксама краін, па прыбыцці з якіх гэтыя абмежаванні не дзейничаюць.

215
Тэги:
каронавірус, Беларусь

Памятка поснікам: чым замяніць скаромныя прадукты

248
(абноўлена 10:16 09.04.2021)
Працягласць Вялікага посту сем тыдняў. Ён – найважнейшы са шматдзённых пастоў, які рыхтуе хрысціян да годнай сустрэчы свята Уваскрэсення Хрыстовага. Памятка для поснікаў – у інфаграфіцы Sputnik.
Чым замяняць падчас посту скаромныя прадукты
© Sputnik

У гэтым годзе Вялікі пост пачаўся 15 сакавіка і будзе доўжыцца да 1 траўня. Для вернікаў праваслаўных гэтыя 48 дзён - доўгі і цяжкі перыяд ачышчэння цела і душы. Якімі поснымі прадуктамі можна замяніць скаромную ежу ў перыяд Вялікага посту, каб харчаванне было збалансаваным і карысным для арганізма - у інфаграфіцы Sputnik.

Сем тыдняў цялеснага і душэўнага посту ўключаюць у сябе Святую Чатырохдзесятніцу і Страсную сядміцу - перадвелікодны тыдзень, які пачынаецца пасля Вербнай нядзелі і доўжыцца да самага Вялікадня.

Кожны тыдзень Вялікага посту мае сваю назву і асаблівае напаўненне:

  • Урачыстасць праваслаўя (з 15 па 21 сакавіка). У першы тыдзень ушаноўваецца перамога над іканаборствам. Надаецца асаблівая павага ва ўспамінах да імператрыцы Феадоры Канстантынопальскай, якая аднавіла шанаванне абразоў у храмах, пасля забароны, што адбылася ў VIII стагоддзі.
  • Тыдзень Свяціцеля Рыгора Паламы (з 22 па 28 сакавіка). У другую сямідзёнку пачытаюць гэтага Свяціцеля за моц яго вучэнне і перамогу ў тэалагічных спрэчках, у якіх святы паказаў усеаб’емную сувязь паміж Богам і светам.
  • Крыжапаклонны тыдзень (з 29 сакавіка па 4 красавіка). Зыходзячы с назвы трэцяга вялікапоснага тыдня, у гэты перыяд праваслаўныя пакланяюцца Крыжу.
  • Тыдзень Прападобнага Яна Лесвічніка (з 5 па 11 красавіка). Азначаны святы ўяўляе сабою моцны прыклад посту і духоўнага жыцця, з якім павінен суадносіцца сумленны хрысціянін не толькі ў чацвёрты вялікапосны тыдзень.
  • Тыдзень Прападобнай Марыі Егіпецкай (з 12 па 18 красавіка). Святую Марыю Егіпецкую на пятым вялікодным тыдні ўшаноўваюць за тое, што яна цераз прытрымліванне ўзмоцненага посту змагла пазбавіцца ад распуства ў жыцці.
  • Тыдзень, прысвечаны ўваходу Гасподняга ў Іерусалім (з 19 па 25 красавіка). Шосты тыдзень посту адзначаецца падзеяй уезду Хрыста у горад Іерусалім. Гэтая сямідзёнка таксама носіць назву "тыдзень ваій", што паходзіць ад слова "вайя" - лісце пальмы, якім высцілалі шлях Збавіцеля перад Іерусалімам. На Вербную нядзелю ў славянскіх краінах замест пальмавых лістоў ужываюць галінкі вярбы.
  • Страсная сядміца (з 26 красавіка да Вялікдня). У сёмы тыдзень посту ўзгадваюць апошнія дні зямнога жыцця, смерці і пахавання Ісуса Хрыста.

Духоўная частка Вялікага посту заключаецца ў малітвах, пакаянні, а таксама ўстрыманні і барацьбе з асабістымі слабасцямі і ўсім, што адцягвае ад Бога.

Што ж тычыцца фізічнага боку - на працягу сарака васьмі дзён варта абмежаваць сябе ад скаромнай ежы, напрыклад: мяса, малака, яек - ежы жывёльнага паходжання.

Выхадныя дні - субота і нядзеля не з'яўляюцца строга нішчымнымі. У гэтыя дні царквой дазволена ўжываць ежу, прыгатаваную на алеі.

Святары падкрэсліваюць, што не варта ўспрымаць Вялікі пост як дыету, так як ўстрыманне ад ежы павінна абавязкова суправаджацца малітвамі і быць накіраваным на ачышчэнне душы. Таксама кожны чалавек сам павінен вызначыць, якая мера ўстрымання з'яўляецца неабходнай, у адпаведнасці з фізічным здароўем тых, хто поснічае.

Парады па харчаванню для тых, хто хоча прытрымлівацца Вялікага посту - у інфаграфіцы Sputnik.

248
Тэги:
Праваслаўе, Рэлігія, Увесь свет
Тэмы:
Посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
Авальная зала пасля рамонту

Беларускім адвакатам могуць забараніць прыватную практыку

5
(абноўлена 17:00 16.04.2021)
Адвакацкі корпус у спрошчаным парадку могуць папоўніць былыя пракуроры, суддзі і іншыя супрацоўнікі праваахоўных органаў.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларускія дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект, згодна з якім прапануецца дазволіць адвакатам працаваць толькі праз юрыдычныя кансультацыі і скасаваць іх дзейнасць у складзе бюро і індывідуальна.

"Праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці" прыняты ў першым чытанні. Адзінай арганізацыйнай формай ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці будуць з'яўляцца юрыдычныя кансультацыі", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале ніжняй палаты беларускага парламента. Такім чынам, прапануецца скасаваць дзейнасць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна.

"Прапанаваны падыход дасць магчымасць забяспечыць стварэнне роўных умоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці для ўсіх адвакатаў, умацаванне адзінага статусу адваката, а таксама аказанне на належным узроўні юрыдычнай дапамогі. Таксама замацоўваецца магчымасць перахода адвакатаў, якія працуюць індывідуальна або ў адвакацкім бюро, у юрыдычныя кансультацыі для працягу сваёй дзейнасці" , - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Такім чынам, законапраектам выключаецца патрабаванне аб абавязковай наяўнасці ў асобы, якая мае намер стаць адвакатам, трохгадовага стажу работы па спецыяльнасці, дыферэнцыруюцца тэрміны праходжання стажыроўкі прэтэндэнтам на званне адваката ў залежнасці ад наяўнасці ў яго стажу працы па спецыяльнасці.

Як гаворыцца ў паведамленні, "уводзіцца спрошчаны парадак праходжання стажыроўкі і здачы кваліфікацыйнага экзамену прэтэндэнтамі з ліку былых суддзяў, пракурораў і іншых работнікаў праваахоўных органаў, г.зн. асоб, якія ўжо маюць вопыт юрыдычнай работы, кандыдатуры якіх прадстаўлены кіраўнікамі адпаведных ведамстваў". У законапраекце замацоўваецца патрабаванне, што адвакаты маюць права прыступіць да ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці толькі пасля прынясення прысягі, прапануецца праводзіць чарговыя і пазачарговыя атэстацыі.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
Праваахоўчыя органы, суддзі, пракурор, адвакацкі корпус, прыватная практыка, адвакаты
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі