Толькі натуральнае: як пафарбаваць яйкі да Вялікадня

380
(абноўлена 17:10 28.04.2021)
Хрысціянская традыцыя афарбоўваць яйкі да Вялікадня існуе шмат стагоддзяў. Sputnik падрыхтаваў дапаможнік для тых, хто хоча выкарыстоўваць для гэтага толькі натуральныя фарбавальнікі.
Як пафарбаваць яйкі да Вялікдня
Sputnik / Чамярыс Паліна

Па царкоўным паданні, традыцыя дарыць і фарбаваць яйкі на Вялікдзень узыходзіць да Марыі Магдалены. Прыйшоўшы ў Рым, каб расказаць пра ўваскрасенне Ісуса Хрыста, яна паднесла імператару Тыберыю яйка са словамі "Хрыстос уваскрэс".

Імператар выказаў сумнеў, што Ісус Хрыстос уваскрэс, і сказаў, што як яйка з белага не можа стаць чырвоным, так і не можа мёртвы ўваскроснуть. Пасля гэтага на вачах усіх прысутных яйка пачырванела.

Чытайце таксама:

380
Тэги:
Народныя традыцыі, Вялікдзень, Беларусь
Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (60)

Месцы сілы: карта прыродных святынь Мінскай вобласці

1264
(абноўлена 17:34 07.05.2021)
Сучасныя беларусы ходзяць з ахвяраваннямі да дрэў, крыніц і валуноў і просяць збавіць ад слепаты, падарыць добрага мужа і палегчыць роды. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.
Карта прыродных святынь Мінскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Па сціплых падліках, на Міншчыне знаходзіцца больш за 40 шанаваных прыродных святынь. Гэта камяні, крыніцы і нават дрэвы.

Гэтыя месцы здаўна ахутаныя легендамі і паданнямі. Напрыклад, побач з вёскай Крыжоўка Мінскага раёна ёсць Волас-камень, які, згодна з народнымі меркаваннямі, адказвае за ўрадлівасць і багацце. Назва каменя паходзіць ад язычніцкага бога Вялеса, які быў заступнікам хатняй жывёлай. Нават зараз на дрэвах вакол каменя можна знайсці чарапы быкоў і кароў.

Тут жа непадалёк знаходзіцца "Камень кахання", які 150 тысяч гадоў таму прынёс сюды ледавік. Да яго прыходзяць людзі не толькі ў пошуках бясконцага кахання, але і пары з просьбамі зачаць дзіця і палегчыць роды.

Самыя папулярныя прыродныя святыні Мінскай вобласці з інфармацыяй аб іх – на карце Sputnik.

КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА — ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>

1264
Тэги:
Святыні, дрэвы, камяні, Беларусь, Мінская вобласць
Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
По теме
Дзе беларусы шукаюць здароўе і каханне і як у гэтым дапамагаюць камяні і вада

Якім прагназуецца падаражанне тавараў і паслуг ў 2021 годзе ў Беларусі

24
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) агучыла прагноз па росце цэн на тавары і паслугі ў 2021 годзе. Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik, па якіх пазіцыях і ў якім памеры чакаецца падаражанне.
Прагноз павышэння рэгуляваных коштаў – 2021 у Беларусі
© Sputnik

МАРГ апублікаваў так званы "тарыфны сшытак", у якім адлюстраваны прыкладныя тэрміны росту рэгуляваных дзяржавай коштаў. У прыватнасці, гэта датычыцца праезду ў транспарце, квіткоў на цягнікі, чакаецца і чарговае "пацяжэнне" жыровак.

Згодна з прагнозам ведамства, падаражэць павінна адукацыя (як вышэйшая, так і сярэдне-спецыяльная), мабільная сувязь, электрасувязь, інтэрнэт, паслугі пошты, тытунёвая прадукцыя, алкаголь і шэраг іншых пазіцый.

Міністэрства пры гэтым удакладняе, што рашэнне па змяненні рэгуляваных цэн будзе прымацца, у прыватнасці, зыходзячы з эканамічнай сітуацыі ў краіне, інфляцыі і даходаў беларусаў.

24
Тэги:
інфаграфіка, цэны, прагноз, МАРГ, Беларусь, паслуга, тавар, падаражанне
Які сёння дзень: 11 траўня

Які сёння дзень: 11 траўня 2021 года

0
(абноўлена 22:47 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 траўня

  • У 1855 годзе Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў.

Хто нарадзіўся 11 траўня

  • 1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
  • 1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.

11 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.

Калі 11 траўня дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.

0
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей