Распрацаваныя смайлікі з любімым дыктатарам

© REUTERS / North Korea's Korean Central News Agency (KCNA) Ким Чен Ын выступает с обращением к представителям корейской народной армии
Ким Чен Ын выступает с обращением к представителям корейской народной армии - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер у мэсенджэрах можна адпраўляць адзін адному не котак, а Кім Чэн Ына.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. З'явіліся стыкеры з Кім Чэн Ыном, якія назвалі Kimunji.

12 малюнкаў бясплатныя і працаваць з імі проста, яны падыходзяць для iOS і Андроід: адкрываеце сайт, капіруеце стыкер, адпраўляеце субяседніку Кіма.

Набор ўключае Кім Чэн Ына са слязой, яго ж за прамовай данарода, Кім Чэн Ына ў поўны рост у фрэнчы, усмешлівых Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра, ракету, ядзерны выбух. Тут жа — амерыканскі баскетбаліст, які аддана любіць Карэю.

Кім Чэн Ын — паўночнакарэйскі палітычны, дзяржаўны, ваенны і партыйны дзеяч, з канца 2011 года займае вядучыя дзяржаўныя і партыйныя пасады ў краіне.

Вышэйшы кіраўнік, лідэр партыі, арміі і народа КНДР, Вярхоўны Галоўнакамандуючы Карэйскай народнай арміі, Першы сакратар Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі, маршал КНДР, дэпутат Вярхоўнага народнага сходу КНДР. Трэці сын Кім Чэн Іра.

Стужка навiн
0