Лагатып Twitter

Twitter святкуе свой 10-гадовы юбілей

34
Стваральнік папулярнай сеткі мікраблогаў Джэк Дорсэй выказаў надзею, што яго стварэнне будзе існаваць і праз 20 гадоў, назваўшы яго "фундаментальным сэрвісам".

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Сацыяльная сетка Twitter адзначае ў панядзелак, 21 сакавіка, свой дзесяты дзень нараджэння, паведамляе Sputnik.

Першае паведамленне сузаснавальніка Twitter Джэка Дорсэй "Наладжваю свой twttr" з'явілася 21 сакавіка 2006 года.

У рамках фестывалю South by Southwest у амерыканскім штаце Тэхас ў сакавіку 2007 года праект назвалі прарывам, а месяцам пазней была заснавана кампанія Twitter Inc. Калі сеткі мікраблогаў спаўняўся год Дорсэй, напісаў: "З дапамогай 140 знакаў можна змяніць свет".

Аднак, зараз, паводле інфармацыі экспертаў, сетка мікраблогаў перажывае свае не лепшыя часы. Так, у апошні час колькасць актыўных "твітаранаў" падае: з канца 2015 года карыстальнікаў соцсеткі, колькасць якіх складае 305 мільёнаў, скарацілася на два мільёны. Акрамя гэтага, акцыі кампаніі не падымаюцца вышэй за ўзровень катыровак 2013 года.

Нягледзячы на няўдачы апошняга часу, Twitter "змяніў свет". Напярэдадні юбілею Дорсэй у інтэрв'ю тэлекампаніі NBC, адзначыў, што сацсетка "гэта самы просты спосаб даведацца, што адбываецца ў свеце цяпер і чаму гэта адбываецца".

"Гэты сэрвіс дае магчымасць распаўсюджваць навіны", — растлумачыў ён.

"Аварыйная пасадка пасажырскага самалёта ў Нью-Ёрку ў 2009 годзе, пратэсты "арабскай вясны" 2011-га, выбух падчас марафону ў Бостане і пераслед злачынца, жахі тэрактаў у Парыжы — гэта толькі нешматлікія моманты, якія без Twitter ўспрымаліся б зусім па —іншаму", — падкрэслівае эканамічнае выданне Handelsblatt.

У сваю чаргу, Дорсэй выказаў надзею, што яго стварэнне будзе існаваць і праз 20 гадоў. "Гэта — фундаментальны сэрвіс. У нас ёсць мэта і ёсць разуменне таго, што мы робім. Мы хацелі б, каб "твітаў" было больш", — дадаў ён.

34
Тэги:
Інтэрнэт, падзеі і даты, Сацыяльныя сеткі, Twitter, ЗША, Увесь свет
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

960
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

960
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Як святкуюць Купалле ў Беларусі

Як святкуюць Купалле ў Беларусі

1287
(абноўлена 10:28 06.07.2020)
Старажытнае свята адзачаецца ў час летняга сонцастаяння, калі прырода квітнее, а цёплыя ночы – самыя кароткія.

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.

Лекавыя зёлкі і варожбы на вянках

Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы: дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці. Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.

Купалле ў Ракаве 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі

На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.

Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.

Купальскае вогнішча

Пакуль дзяўчыны плялі вянкі, хлопцы збіралі дровы і салому для вогнішча. Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.  

З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады. Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года. Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.

Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты. Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.

Вакол вогнішча вадзілі карагоды, пелі купальскія песні, а калі станавілася зусім цёмна, ішлі шукаць папараць-кветку.

Разумець звяроў і птушак і знайсці ўсе скарбы

Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы. Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд. Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.  

Раніцай дзяўчыны ішлі умывацца расой – лічылася, што яна надоўга захавае прыгажосць.

1287
Тэги:
Купалле
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей