Мадэльер Карл Лагерфельд адказвае на пытанні журналістаў

Лагерфельд збіраецца на пенсію

35
(абноўлена 12:28 20.04.2016)
Легендарны мадэльер і крэатыўны дырэктар дома моды Chanel не раз прызнаваўся знаёмым, што стаміўся і даўно марыць выйсці ў адстаўку.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Паказ новай калекцыі Chanel на Кубе можа стаць апошнім у кар'еры крэатыўнага дырэктара моднага дому Карла Лагерфельда. 82-гадовы Лагерфельд неаднаразова прызнаваўся знаёмым, што стаміўся і хоча сысці на заслужаны адпачынак.

Пра гэта паведаміла адразу некалькі сусветных СМІ са спасылкай на прыватныя крыніцы і асобаў, набліжаных да мадэльера. Афіцыйнага пацверджання гэтаму факту ні ад моднага дома Chanel, ні ад самога Лагерфельда пакуль не было.

Таксама не агучвалася інфармацыя пра тое, хто ж зможа замяніць легенду моднай індустрыі на пасадзе крэатыўнага дырэктара найбуйнейшага дома моды.

Цалкам зразумела жаданне пажылога мэтра выйсці ў адстаўку. Тым больш што ў верасні яму споўніцца 83 гады. Зрэшты, інтрыгі дадае сцвярджэнне самагао Лагерфельда, што нарадзіўся ён на 5 гадоў пазней, у 1938 годзе. Такім чынам, яму не 82, а 77 гадоў. Зрэшты, нават гэты ўзрост вельмі салідны для выхада на пенсію. Нагадаем, у беларускіх пенсіянераў і тых, хто рыхтуецца да выхада на пенсію, выклікаў хвалю незадаволенасці факт паэтапнага павелічэння пенсійнага ўзросту на тры гады — да 58 для жанчын і 63 для мужчын.

Карл Ота Лагерфельд — сусветна вядомы мадэльер і фатограф нямецкага паходжання. Працаваў у модных дамах Fendi, Chloe, а ў 1983 стаў крэатыўным дырэктарам Дома Chanel. У 2010-м ён стаў кавалерам ордэна Ганаровага легіёна за важкі ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва.

35
Тэги:
пенсія, Мода, Увесь свет
Кандрат Крапіва, 1951 год

Беларускі Лафантэн: 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

631
(абноўлена 21:06 04.03.2021)
Да юбілейнага дня нараджэння выбітнага беларускага літаратурнага дзеяча Sputnik зрабіў падборку цікавых фактаў з яго жыцця і прапануе некалькі "пякучых" баек.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага літаратара, байкапісца, майстра сатырычнага жанру.

Кандрат Крапіва нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна ў сялянскай сям'і. Sputnik вырашыў не пераказваць у чарговы раз біяграфію пісьменніка, але прывесці топ-5 літаратурных паданняў, звязаных з імем знакамітага беларуса.

Лёс пісьменніка вызначылі СМІ

Існуе паданне, што пісаць Крапіва пачаў дзякуючы газеце "Савецкая Беларусь".

Аднойчы будучы літаратар шпарцываў па роднай вёсцы і ўбачыў прыбіты на інфармацыйным стэндзе нумар "Савецкай Беларусі". Юнак прыпыніўся і пачаў чытаць. Кажуць, што тэксты ў артыкукалах яму настолькі падабаліся, што ён сам вырашыў паспытаць сябе на літаратурнай ніве.

Белорусские писатели (справа налево) : Михась Линьков, Якуб Колас, Кондрат Крапива и Павел Ковалев
© Sputnik / В. Китас
Беларускія пісьменнікі (справа налева): Міхась Лынькоў, Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Павел Кавалёў

Ні дня без радка

Кажуць, што Крапіва вельмі шмат пісаў, быццам жыў па прынцыпе "ні дня без радка". Аднак ён ніколі нікому не казаў, над чым менавіта працуе ў пэўны момант.

Вядомы факт, што людзі творчыя маюць забабоны. Магчыма, і ён баяўся спудзіць яшчэ не народжаную басню. Напрыклад, п'есу "Брама неўміручасці" Крапіва пісаў амаль 6 гадоў, і ўвесь гэты час ніхто не ведаў, над чым ён працуе. Дарэчы, Крапіва ніколі не працаваў над некалькімі творамі адначасова.

Фенаменальная памяць

Крапіва меў фенаменальную памяць – ён ніколі не запісваў адрасы і тэлефоны, не вёў штодзённік. Усё самае важнае захоўвалася ў яго памяці. І калі трэба было знайсці тэлефон нейкага чалавека, то прасцей было адразу пытацца ў Крапівы (калі ён яго ведаў, вядома).

У старасці ў Крапівы сур'ёзна пагоршыўся зрок, што адбівалася на яго прафесійнай рэдактарскай дзейнасці. Але ён рэдактаваў усе слоўнікі проста па памяці. Захоўваў у сваёй памяці ўсе значэнні, дыялектныя варыянты і паходжанне беларускіх слоў са слоўнікаў.

Шмат нататнікаў

Гэты бок жыцця пісьменніка супярэчыць папярэдняму. Але не зусім. Нататнік яму быў патрэбен для цікавых цытатаў суайчыннікаў, адзнакаў падчас вандровак. Самае характэрна тут тое, што ў адрозненне ад сваіх калег па цэху (творчых людзей), яго почырк вельмі акуратны. Ён ніколі не маляваў і не рабіў пазнак на палях.

Шахматы

Акрамя літаратуры быў у Кандрата Крапівы яшчэ адзін запал – шахматы. Па ўспамінах блізкіх, за шахматнай дошкай ён мог праседжваць шмат гадзін запар. У пісьменніка быў нават адмысловы набор шахмат, выразаных з вельмі рэдкай пароды дрэва.

Што з гэтага праўда, а што не, мы ўжо наўрад ці даведаемся. Але тое, што з творамі Крапівы павінен быць знаёмы кожны беларус, – гэта факт.

Творчасць Кандрата Крапівы – з'ява ўнікальная і адметная для беларускай літаратуры. Гэта байкапісец такога ўзроўню, як Эзоп – для антычнай літаратуры, Лафантэн – для французскай і Крылоў – для рускай. Акрамя таго, гэта выдатны драматург і сатырык, які мог як высмеяць чалавечыя заганы ў сваіх п'есах "Хто смяецца апошнім" і "Брама неўміручасці", так і стварыць лірычную камедыю "Пяюць жаваранкі".

Да вашай увагі прапануем некалькі "пякучых" баек ад Крапівы.

Открытие Рождественских ярмарок в Праге
© Sputnik / Алексей Витвицкий
"А "галава" з мандатам у паўметра / Стаіць над яслямі ў хляве..."

Мандат

Аслу раз выдалі мандат, –
Няйначай, памылкова.
(Такія і ў людзей памылкі – не наўда,
Але аб іх пасля размова).
Ад шчасця гэтага ў Асла
Аж галава кругом пайшла,
І вылецеў з яе апошні розум –
Як п'яны стаў Асёл, хоць быў цвярозым:
Такога ўраз задаў разумнік тону,
Такога шуму нарабіў, такога звону,
Што не спрачаліся жывёлы ані крышку
І палічылі ўсе Асла за шышку.
– Ну й розум! Вось дык галава! –
Яе раз гучалі хвалы словы.
Другі дык ледзь не цалаваў
Капыцікі асловы.
А "галава" з мандатам у паўметра
Стаіць над яслямі ў хляве:
Ніводнай думкі ў галаве –
Жуе сабе авёс, псуе сабе паветра.
Пры гэтым бедныя жывёлы
І чхнуць баяцца без дазволу.
Адзін вось толькі Лыска,
Калі Асла пабачыць блізка,
Заўсёды брэша: "Гаў-гуў-гуў!
Цярпець я дурня не магу!"
Ды Лыска той сядзеў на ланцугу.
_______
Бывае іншы раз і з нашым братам,
Што галаву заменьваюць мандатам,
Ды мы справаджваем такіх аслоў
Без лішніх слоў.

                                                   1925

Белорусский крестьянин, член колхоза, 1934 год
© БГАКФФД
"І з выгляду просты, і проста адзет, / Ды гэта не проста, не так сабе дзед..."

Калгасны дзед

І з выгляду просты, і проста адзет,
Ды гэта не проста, не так сабе дзед,
І шэрая світка зусім ні пры чым, –
У дзеда важнецкі інспектарскі чын.
Інспектар па якасці – гэта ж не жарт!
Патрэбны тут веды, і пільнасць, і гарт,
І чын яму спаць не дае па начах, –
Мільгаюць у дзеда агрэхі ў вачах.
Вясновае сонца вачэй не пратрэ,
А дзеда ўжо клопат, руплівасць бярэ,
А чын ужо штурхае дзеда пад бок:
– Таварыш інспектар! Пара, галубок...
І птушак дасужых звіняць галасы,
І дзедавы ногі шчымяць ад расы.
Ды ногі-то, ўласна, зусім ні пры чым,
І моршчыцца ў дзеда ёсць многа прычын:
Вунь шэрае штосьці на чорнай раллі, –
Няўжо бо нядбайнікі зноў падвялі?
І грозна і гнеўна глядзіць ён на грэх, –
І ўсыпле ж дзед Сцёпку за гэты агрэх!
За тое, што добра дагледзеў вясны,
У прэмію дзеду падносяць штаны.
Штаны як штаны... Мо каб крышку вужэй,
Ды гонар для дзеда за ўсё даражэй.
Дахаты ён прыйдзе, пакажа старой:
– Ты ўсё мяне лаеш, а я вось герой.
Прытуліць старую к сівой барадзе
І горда падарак на стол пакладзе.

                                                      1936

Чемпионат профессионального мастерства Парикмахерское искусство
© Sputnik / Максим Богодвид
"Дык не адзін заўважан быў распорак, / А ззаду й спераду – па сорак..."

Мода

Якімсьці чынам, невядома,
З вар’яцкага шпіталя ці то дома
Ды збегла раз няшчасная кабета,
Якая з малых год
Была паклонніцаю мод
І розум страціла праз гэта.
Было, між іншым, лета.
Яна тут зараз цераз плот
І скокнула ў гарод
Ды, завязаўшы нек па-свойму хустку,
Давай тут прыбіраць старанна галаву:
Лісцё ўтыкае морквы і капусту,
І кроп, і іншую траву.
Пасля па вуліцы прайшла, як быццам каралева,
Хоць грудзі голыя і цела ўсё свіціцца,
Аж сэрца, гледзячы, сціскаецца ад жалю.
Аднак жа паабапал – справа, злева –
За ёю бегла разявак мо з трыццаць,
Галёкалі, іржалі.
І нават нейкія два франты,
Згубіўшы свой "шляхетны" сорам,
Таксама любаваліся уборам,
Хвалілі, што "пікантны".
А колькі модніцам-кабетам
Іх пахвала абыдзецца і грошай і турбот,
Няшчасныя не думалі аб гэтым.
Назаўтра ўжо ва ўсіх паклонніц мод,
Якія пераймаць заўсёды рады,
Дык не адзін заўважан быў распорак,
А ззаду й спераду – па сорак.
На галаве ж у іх не грады
І нават не гарод,
А проста – цэлае шматполле:
Бульбянік тут развесіў голле,
Там далей – іншы кораньплод;
На самай макаўцы ячмень
Пад вецярком сабе шумеў,
А далей сырадэля
Так міла белым тварыкам глядзела,
І роем навакол гулі
Двухногія чмялі.
_______
Якія ж выведу я тут маралі?
Каб на галовах не аралі,
Заводзячы севазварот шматпольны?
Ды не, браткі, зусім
Я клапачуся не аб гэтым, 
І байку прысвячаю ўсім, 
Хто слепа модзе пакланіцца здольны: 
Дзяўчатам ды кабетам, 
А больш за ўсіх дык маладым паэтам.
                                                             1926

Чытайце таксама: 

631
Тэги:
байкі, юбілей, падзеі і даты, Літаратура, Жыццё знакамітых людзей, Кандрат Крапіва, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Кнігі

Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма

626
(абноўлена 18:12 01.03.2021)
У сто трэці дзень нараджэння беларускага паэта, драматурга і перакладчыка Sputnik успамінае яго вершы.

Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.

Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.  

Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.

Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады, і быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы, а мабыць нават і праспяваць іх.

Чытайце таксама:

626
Тэги:
Беларуская мова, Вершы, Алесь Бачыла
Тэмы:
Беларуская літаратура

Спартсмен з ПАР паставіў рэкорд хуткасці ўздыму па канаце - відэа

0
(абноўлена 13:26 05.03.2021)
Паўднёваафрыканскі атлет Томас Ван Тондар усталяваў сусветны рэкорд хуткасці ўздыму па канаце. Глядзіце на відэа, у якіх экстрэмальных умовах фіксавалася дасягненне.

Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зарэгістравалі гэта рэкорд у Ёханэсбургу.

Канат, па якім ўздымаўся Ван Тондар, быў нацягнуты паміж двума градзірнямі закрытай электрастанцыі.

У выніку паўднёваафрыканскі атлет здолеў падняцца на 50 метраў усяго за 3 хвіліны 19,68 секунды, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам.

0
Тэги:
Кніга рэкордаў Гінэса, умовы, відэа, Рэкорды, ПАР, спартсмен