Сацсетка ВК

Сацсетка "Вконтакте" можа быць недаступнай у Беларусі

48
(абноўлена 17:11 22.04.2016)
Часовыя цяжкасці могуць узнікнуць з-за непаладак у Літве, у "Белтэлекаме" прынеслі карыстальнікам выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Інтэрнэт-карыстальнікі на тэрыторыі Беларусі могуць мець цяжкасці з доступам да сацыяльнай сеткі "ВК", паведаміла ў РУП "Белтэлекам".

Часовыя цяжкасці выкліканыя тэхналагічнымі прычынамі — у сувязі з непаладкамі ў Літве.

"У сувязі з пашкоджаннем на тэрыторыі Літвы магчымыя цяжкасці з доступам да сэрвісаў Vkontaktе", — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым аператар прынёс прабачэнні беларускім інтэрнэт-карыстальнікам за прычыненыя нязручнасці. Sputnik не ўдалося атрымаць у "Белтэлекаме" каментары наконт часу ліквідацыі наступстваў паломкі.

Сацыяльная сетка "Вконтакте" належыць Mail.Ru Group і з'яўляецца, па інфармацыі аналітыкаў, першым па папулярнасці сайтам у Расіі, Беларусі і Украіне. Сацсетка была створана ў 2006 годзе, па дадзеных за 2015 год, сярэднясутачная аўдыторыя сеткі складае больш за 64 мільёнаў наведвальнікаў.

48
Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Інтэрнэт, Грамадства, Беларусь
Каментары